Базавыя (фундаментальныя) паняцці археалогіі
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Археалагічная крыніца – гэта рэчавы аб'ект або сукупнасць аб'ектаў, якія з'яўляюцца патэнцыяльнай крыніцай інфармацыі пра гістарычнае мінулае. 

Варта памятаць, што інфармацыя пра мінулае не захоўваецца ў гатовым выглядзе ў археалагічных крыніцах, яна здабываецца ў працэсе іх спецыяльнага вывучэння.

Артэфакт (ад лат. art – рамяство, мастацтва і facio – рабіць, вырабляць) – гэта любы прадмет, зроблены рукамі чалавека, а таксама любы матэрыял, падпраўлены чалавекам. 

Г.зн., артэфактамі з’яўляюцца, напр., і крамянёвая сякера, і кавалак крэменю з адным сколам. 

Археалагiчны помнiк – гэта артэфакты і адклады, якія звязаны ў адно цэлае. 

Існуюць розныя класіфікацыі археалагічных помнікаў. Археалагiчныя помнiкi, у залежнасці ад функцый, якія яны выконвалі ў мінулым, традыцыйна падзяляюцца на наступныя асноўныя групы:

• паселiшчы; 

• пахаваннi; 

• помнікі вытворчай дзейнасці чалавека;

• помнікі культавага і рэлігійнага прызначэння;

• помнікі старажытных камнунікацыйных сістэм (шляхi i г.д.).;

• скарбы;

• месцазнаходжанні асобных артэфактаў. Паселiшчы падраздзяляюцца на тры тыпы. 

Стаянкі – неўмацаваныя (г.зн. без вонкавых прыкмет) паселішчы, характэрныя для каменнага і бронзавага вякоў. 

Гарадзiшчы – паселiшчы, якiя мелi абарончыя ўмацаваннi (земляныя валы, ірвы, мураваныя сцены ці іншыя фартыфікацыйныя збудаванні). Умацаваныя паселiшчы ўзнiклі ў канцы эпохi каменя і існавалі да перыяду позняга сярэднявечча. 

Селiшчы – неўмацаваныя паселішчы, якія адносяцца да жалезнага веку і эпохі сярэднявеччча. 

Старажытныя пахаваннi падзяляюцца на два тыпы. 

Грунтовыя пахаванні. Пахаванні без вонкавых наземных прыкмет. 

Курганныя пахаванні. Пачатковае значэнне слова “курган”, якое мае цюркскае паходжанне, – “крэпаць”, “гарадзішча”. Менавіта ў такім значэнне гэта слова выкарыстоўвалася ў пісьмовых тэкстах, створаных да XV ст. Пазней слова “курган” стала азначаць “магільны холм”. На тэрыторыі Беларусi мясцовае насельнiцства часта называе курганы капцамі, валатоўкамi, французскiмi цi шведскiмi магiламi і інш. 

Адзінкавыя грунтовыя ці курганныя пахаванні сустракаюцца рэдка, часцей яны ўтвараюць цэлыя групы – могільнікі.

Пахаванні і ў грунтовых, і ў курганных магілах маглі здзяйсняцца па абраду крэмацыі (трупаспалення) і інгумацыі (трупапакладання).

Помнікі вытворчай дзейнасці чалавека. Да іх адносяцца майстэрні, у якіх выраблялі каменныя, крамянёвыя прылады працы, бурштыновыя ўпрыгожанні, ажыццяўлялі металаапрацоўку і інш., а таксама – помнікі па здабычы адпаведнай сыравіны: шахты па здабычы крэменю, руды, ямы, у якіх здабывалі гліну для ганчарных майстэрняў і інш.

Помнікі культавага і рэлігійнага прызначэння – гэта культавыя месцы і збудаванні: свяцілішчы, капішчы, культавыя камяні, рэшткі храмаў, цэркваў і г.д.;

Скарбы –гэта комплекс прадметаў, выключаных з выкарыстання і ўхаваных у тайніку (часцей у зямлі). У археалогіі ў паняцце "скарб" укладаецца больш шырокі сэнс, чым у агульнапрынятым уяўленні. Для археолага скарбам з’яўляюцца не толькі каштоўныя прадметы, ўпрыгожванні альбо манеты. Сустракаюцца скарбы каменных, бронзавых і жалезных вырабаў, а таксама іх нарыхтовак. Такім чынам, вылучаюцца манетныя і рэчавыя скарбы. Мяркуецца, што схаваныя рэчы мелі вялікую вартасць для ўладальнікаў. Скарбы маглі ўзнікаць пры розных абставінах:

• як месца сховішча каштоўных прадметаў, сабраных ўладальнікам з мэтай захавання іх падчас вайны, рабунку;

• як падараванне ці ахвяры, якія складалі ў культавых месцах, так званыя ватыўныя скарбы;

• як месца сховішча прадметаў, якія перавозілі купцы па гандлёвых шляхах, так званыя купецкія скарбы.

Культурны пласт – пласт зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. У культурным пласце захоўваюцца рэшткі збудаванняў, разнастайных канструкцый, прадметы матэрыяльнай культуры – асобныя рэчы. Культурны пласт утвараўся павольна, на працягу вякоў i тысячагоддзяў. Яго магутнасць (ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў) залежыць ад працягласцi i iнтэнсiўнасцi жыцця чалавеку на пэўным месцы. 

Культурны пласт утвараўся паступова. Звычайна больш старажытныя слаі залягаюць глыбей, чым напластавані пазнейшых часоў, таму вывучэнне паслядоўнасці залягання слаёў дазваляе рэканструяваць этапы засялення помніка. 

Стратыграфія (ад лат. stratum – слой і грэч. graphō – пішу) – апісанне ўмоў залягання культурнага пласта археалагічнага помніка адносна геалагічных напластаванняў і іншых слаёў. Стратыграфія цесна звязаная з глебазнаўстам і геалогіяй. 

Апісанне напластваванняў вядзецца паслядоўна па пластах зверху ўніз. Археолаг звяртае ўвагу на характар, колер, структуру глебы, вызначае наяўнасць прыродных і культурных уключэнняў, парушэнняў натуральнага залягання і інш. 

Такім чынам, у археалогіі вывучэнне стратыграфіі – гэта метад вывучэння культурных напластаванняў і вызначэння храналогіі помніка.

Археолагі вылучаюць адкрытыя i закрытыя комплексы. Адкрытыя комплексы фармiруюцца доўгi час i ўтрымліваюць розначасовыя знаходкi. Да такіх комплексаў адносiцца культурны пласт паселiшчаў. Закрытыя комплексы фарміруюцца цягам вельмі кароткага часу, і рэчы, якія знаходзяцца ў такім комплексе, адначасовыя. Да закрытых комлексаў адносяцца скарбы, несапсаваныя пахаваннi, спаленыя жытлы. Закрытыя комплексы – вельмi важныя для датавання, паколькi рэчы, якія ўваходзяць у іх склад, былi iзаляваны ад вонкавага ўздзеяння ў адзiн i той жа час. Наяўнасць у закрытым комплексе манеты цi нейкай iншай датаванай рэчы дазваляе вызначыць больш цi менш дакладна дату ўтварэння гэтага комплексу.

 

2.3. Тэматычны міні-слоўнік

 

Пры вывучэнні крамянёвых вырабаў выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя паняцці:

Крамянёвы інвентар – сукупнасць крамянёвых артэфактаў, знойдзеных на канкрэтным археалагічным помніку. 

 

Спосабы апрацоўкі крэменю:

• расшчапленне (расколванне) 

• шліфоўка 

• паліроўка 

Расшчапленне/расколванне (рус. расщепление, раскалывание) – пераўтварэнне каменя метадам ударнага ўздзеяння ці націску (адціскання).

Тэхніка расшчаплення (рус. техника расщепления) – гэта сукупнасць прыёмаў, сродкаў, навыкаў, якія выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы крэменю. Існуюць наступныя тэхнікі сколвання: удар і адцісканне.

Удар (рус. – удар). Бывае двух відаў:

Прамы удар з дапамогай адбойніка  – скол аддзяляецца ў выніку непасрэднага ўдару па зыходнаму кавалку крэменю спецыялізаванай прыладай – адбойнікам (рус. – отбойник).  Удар з дапамогай пасрэдніка – паміж сыравінай, што апрацоўваецца, і адбойнікам змяшчаецца трэці прадмет (пасрэднік), які прымае сілавы імпульс і перадае яго прадмету расшчаплення. 

Адцісканне (рус. – отжим) – уздзеянне на крэмень дакладна разлічаным націскам пры дапамозе дадатковых прыстасаванняў (адціскальнікаў, рус. – отжимников). Дазваляе кантраляваць працягласць, моц і накірунак сілавога імпульсу. Бывае двух відаў:

Адцісканне ручное (рус. – ручной отжим) – адцісканне з выкарыстаннем толькі мускульнай сілы чалавека. 

Адцісканне ўзмоцненае (рус. усиленный отжим) – адцісканне з выкарыстаннем механічных прыстасаванняў, якія павялічваюць мускульную сілу чалавека.

Тэхналогія расшчаплення (рус. технология расщепления) – гэта паслядоўнасць выкарыстання прыёмаў, сродкаў, навыкаў і інш. пры апрацоўцы (расколванні) крэменю, накіраваная на дасягненне канкрэтнай мэты.

Вылучаюцца два віды расшчаплення:

           Першаснае расшчапленне (рус. первичное раскалывание,

расщепление)

• Наданне формы. Вынікам такой апрацоўкі крэменю з’яўляецца атрыманне завершаных прыладаў працы (напрыклад, рубячых прыладаў – сякер, далотаў і інш.).

• Эксплуатацыя нуклеусаў. Вынікам такой апрацоўкі крэменю з’яўляецца атрыманне сколаў – нарыхтовак для вырабу прыладаў.

Другаснае расшчапленне (рус. вторичная обработка). Гэта разнастайныя спосабы мадыфікацыі нарыхтовак: рэтуш, разцовы скол, стварэнне выемак і г.д.

Нуклеус, -а (рус. нуклеус, ядрище) – любы кавалак крэменю, без папярэдняй апрацоўкі альбо спецыяльна падрыхтаваны, які выкарыстоўваецца для атрымання нарыхтовак. 

Скол, -а (рус. скол) – кусок каменя, аддзелены ад кавалка крэменю ў выніку расшчаплення. Вылучаюцца наступныя віды сколаў: адшчэп і пласціна.

Адшчэп – асноўная форма скола, даўжыня якога не большая за яго даўжыню.

Пласціна – скол, даўжыня якога большая за шырыню ў 2 і болей разоў; звычайна з паралельнымі краямі.

Прылада – артэфакт утылітарнага прызначэння, мэтанакіравана мадыфікаваны (з дапамогай рэтушы і інш.). 

Рэтуш – прыём апрацоўкі крэменю, які заключаецца ў мадыфікацыі края нарыхтоўкі шляхам нанясення серыі дробных сколаў з дапамогай удару альбо націску. Рэтушаванне дазваляе трансфармаваць «сыры» аб’ект і надаць яму канчатковую форму.

Скрабок (рус. скребок) – прылада працы з кароткім рэтушаваным краем. 

Разец (рус. резец) – прылада працы, сфармаваная пры дапамозе тэхнікі разцовага сколу – вузкага даўгаватага сколу з паралельнымі краямі.

Праколка (рус. проколка) – прылада з вострым джалам, апрацаваным рэтушшу.

Мікраліт – дробны выраб, якому з дапамогай рэтушы надавалася геаметрычная форма.

Рубячыя прылады – да іх адносяцца сякеры, цяслы, далоты. Сякера – гэта прылада з сіметрычным у падоўжным профілі лязом; Цясла – гэта прылада з асіметрычным у падоўжным профілі лязом.

 

Варта памятаць: В русском языке изделия из кремня (минерала) называются «кремнёвыми» (например, кремнёвые наконечники копий, ружья с кремнёвым воспламенением заряда и т. д.), в отличие от электронных приборов из кристаллов чистого кремния (химического элемента), называемых «кре́мниевыми». Из-за сходного звучания этих слов часто возникает терминологическая путаница.

 

Пры вывучэнні керамікі ўлічваюцца тры аспекты: марфалогія (форма) посуду, тэхналогія вытворчасці, арнаментацыя (аздабленне).

Форма пасудзіны – гэта сукупнасць элементарных частак, з якіх складаецца пасудзіна, а менавіта:

Донца – аснова пасудзіны.

Тулава – асноўная ёмістасць пасудзіны. 

Плечыка – верхняя частка тулава (ад узроўня найбольшага дыяметра да найбольш вузкай часткі гарлавіны).

Шыйка – верхня частка пасудзіны, якая вылучаецца асобай формай.

Венца – верхні абрэз (край) пасудзіны.

Выраб посуду праходзіць праз наступныя асноўныя этапы: падрыхтоўка глінянай масы, канструяванне пасудзіны, апрацоўка паверхні, аздабленне (гэты этап абавязковым не з’яўляецца), наданне пасудзіне тэрмаўстоўлівасці.

Пры падрыхтоўцы масы для вырабу керамікі ў гліну дадаюцца розныя дамешкі, напрыклад: раслінныя дамешкі, жарства, шамот, сухая гліна і інш.

Жарства (рус. дресва) – дамешкі дробнага тоўчанага каменю.

Шамот (рус. шамот) – дамешкі дробных кавалкаў старога раструшчанага посуду.

Канструяванне пасудзіны прадугледжвае непасрэдны выраб пасудзіны шляхам ручной лепкі альбо на ганчарным коле. 

Наданне пасудзіне тэрмаўстоўлівасці – гэта абсушванне посуду і / ці абпальванне яго на вогнішчы альбо ў спецыяльнай печцы.

Арнамент – гэта ўзор, які складаецца з рытмічна ўпарадкаваных элементаў і які выкарыстоўваецца для аздаблення пасудзіны. 

Пры вывучэнні эпохі палеаметалаў даследчыкі часта карыстаюцца паняццямі:

Металургія – вобласць навукі і тэхнікі, якая ахоплівае працэсы атрымання металаў з руд, а таксама працэсы, звязаныя са зменай хімічнага складу, структуры, уласцівасцяў металічных сплаваў. Старажытныя металургіі валадалі навыкамі атрымання металаў з прыроднай сыравіны (выплаўкі металаў), атрымання сплаваў. 

Металаапрацоўка – тэхналагічны працэс змены формы, памераў і якасцяў металаў і сплаваў. Метал апрацоўваюць як у гарачым, так і халодным стане Старажытнымі майстрамі выкарыстоўваліся параўнальна нешматлікія спосабы апрацоўкі металаў: механічная апрацоўка (напр., аббіўка), коўка. ліццё і інш.

Металургічная правінцыя – гэта адзіная вытворчая сістэма, якая часта ахоплівае вялікія абшары, аб’яднаныя падобнымі традыцыямі развіцця металургіі. МП утвараюць некалькі роднасных металургічных ачагоў. 

Металургічны ачаг – вытворчы цэнтр, у межах якога адбываўся выраб падобных па тыпу металічных рэчаў, выкарыстоўваліся агульныя вытворчыя тэхналогіі і мела месца эксплуатацыя адных і тых жа радовішчаў сыравіны.

Ачаг металапрацоўкі – вытворчы цэнтр, у якім адбываўся выраб рэчаў з прывазной сыравіны. 

 

 

Дата: 2019-02-02, просмотров: 584.