Тема 3.3. Развитие музейного дела в 1944–1991 гг
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

(2 часа – лекция, 2 часа – семинар, 2 часа – семинар УСР).

1. Восстановление деятельности музеев БССР послн Великой Отечественной войны.

2. Государственный музей БССР – главный центр по изучению историко-культурного и природного наследия республики.

3. Ветковский районный краеведческий музей.

4. Создание Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны.

5. Открытие Музея обороны Брестской крепости.

6. Государственный музей истории религии и атеизма, Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта.

  7. Музеи-заповедники.  

 

1. Неабходнасць аднаўлення і вяртання да жыцця музеяў БССР ва ўмовах пасляваенных цяжкасцей патрабавала правядзення шэрагу мера- прыемстваў адміністрацыйна-кіраўшчага і метадычнага характару. Перш за ўсё гэта тычылася аднаўлення органаў кіраўніцтва музейнай справай. Згодна з Пастановай СНК БССР і ЦК КП(б)Б ад 15 мая 1945 г. функцыі НКА па кіраўніцтве музейнай справай былі перададзены Камітэту па справах культурна-асветніцкіх устаноў пры СНК (з сакавіка 1946 г. — пры Савеце Міністраў) БССР. Пры выканкамах абласных і гарадскіх Саветаў народных дэпутатаў ствараліся аддзелы культурна-асветніцкай работы, а пры райвыканкамах уводзіўся штат інструктараў. У складзе Камітэта было створана ўпраўленне музеяў і паркаў. У 1948 г. яно пашырылася шляхам стварэння ў яго складзе аддзела ўліку, аховы і рэстаўрацыі археалагічных і гістарычных помнікаў і адпаведна гэтаму атрымала назву ўпраўлення музеяў, уліку, аховы і рэстаўрацыі археалагічных і гістарычных помнікаў. Гэтым актам быў аформлены перавод асноўнай масы музеяў рэспублікі ў сістэму культурна-асветніцкіх устаноў, якімі яны, па сутнасці, з’яўляліся з 1930-х гг. Дзяржаўная карцінная галерэя адносілася да кампетэнцыі Упраўлення (з 1949 г. — Камітэта) па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР.

У 1953 г. у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення кіраўнічага апарату было створана Міністэрства культуры БССР з асобным аддзелам музеяў і помнікаў, у падпарадкаванне якога перайшлі ўсе музеі былога Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў. Мастацкія музеі знаходзіліся ў падпарадкаванні ўпраўлення па справах мастацтва. На месцах музеі знаходзіліся ў падпарадкаванні органаў культуры выканаўчых камітэтаў Саветаў абласных і раённых народных дэпутатаў.

У сваёй музейнай дзейнасці Міністэрства культуры кіравалася наступнымі задачамі: распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў для паляпшэння дзейнасці музеяў, павышэнне іх ролі ў камуністычным выхаванні працоўных, забеспячэнне высокаідэйнай навукова-даследчай і навукова-асветніцкай работы, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту музейнай работы. Арганізацыя планавання, кантроль за дзейнасцю музеяў, падбор кадраў, арганізацыя вучобы, падрыхтоўка канферэнцый, семінараў, распрацоўка нарматываў, давядзенне да мясцовых органаў культуры і музеяў рашэнняў вышэйстаячых арганізацый — вось няпоўнае кола музейнай дзейнасці міністэрства.

У 1947 г. была прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб паляпшэнні работы музеяў і разгортванні краязнаўства ў Беларусі», якая, акрамя складанасцей з разгортваннем краязнаўчага руху, пералічвала з’явы, што ў найболь- шай ступені перашкаджалі аднаўленню музейнай сеткі рэспублікі. Да іх адносіліся: 1) адсутнасць у большасці музеяў адпаведных памяшканняў; 2) кадравая праблема; 3) нізкая якасць музейных экспазіцый. Аўтары пастановы прапанавалі ўзнавіць даваенныя абласныя краязнаўчыя арганізацыі, Цэнтральны дом тэхнікі як Рэспубліканскі політэхнічны му­зей, Беларускі дзяржаўны музей, стварыць на гістарычным і біялагічным факультэтах БДУ кафедры музеязнаўства па падрыхтоўцы прафесійных кадраў. Трэба адзначыць, што, калі музейныя прапановы ў праекце былі цалкам рэалістычныя і ў выніку рэалізацыі паспрыялі б хутчэйшаму развіццю музейнай справы Беларусі, то прапанова адраджэння даваеннай краязнаўчай сеткі ва ўмовах жорсткага ідэалагічнага дыктату і разумення самога краязнаўства выключна як сродку паскарэння гаспа- дарчага развіцця была ў прынцыпе нерэалістычнай.

Важная ініцыятыва прагучала ў тым жа годзе ў пастанове Савета Міністраў БССР «Аб мерапрыемствах па паляпшэнні паказу сацыяліс- тычнага будаўніцтва ў музеях БССР». Пастанова ставіла задачу перад краязнаўчымі музеямі арганізаваць мэтанакіраванае, комплекснае кам- плектаванне фондаў матэрыяламі па сацыялістычным будаўніцтве, пе- раважна рэчавага характару. Дзеля гэтага ўсе міністэрствы, ведамствы і выканкамы абавязваліся бясплатна перадаваць у музеі рэчы і дакументы, якія характарызавалі гісторыю прадпрыемстваў, узнаўленне народнай гаспадаркі, культуры, асноўныя і новыя віды прадукцыі, мадэляваныя схемы тэхналагічных працэсаў, мадэлі і макеты станкоў, рацыяналізатарскіх прапаноў, вынаходніцтваў і прыстасаванняў. Для папаўнення калекцый творамі мастацтва, якія адлюстроўвалі дадзеную тэматыку, у Камітэце па справах культурна-асветніцкіх устаноў засноўваўся цэнтральны закупачны фонд. Акрамя таго, з мэтай нака- плення матэрыялаў, якія адлюстроўвалі сацыялістычнае будаўніцтва на буйных прадпрыемствах і ў калгасах, ствараліся музеі і музейныя куткі. Такім чынам, была абвешчана дзяржаўная рэспубліканская праграма камплектавання фондавых калекцый беларускіх музеяў матэрыяламі па сучаснасці. Калі ўзяць пад увагу, што да яе прыняцця фонды краязнаўчых музеяў папаўняліся падобнымі матэрыяламі пераважна ў выглядзе юбілейных падарункаў, фотаздымкаў і плакатаў, то ініцыятыву Савета Міністраў трэба ацаніць як значны крок наперад у справе ства- рэння дзяржаўнага музейнага фонду. Галоўным недахопам гэтай праграмы была яе ідэалагічная афарбоўка, якая выключала з поля зроку супрацоўнікаў музеяў розныя аспекты развіцця тагачаснага беларускага грамадства, перш за ўсё штодзённага жыцця людзей.

Пытанням метадычнага забеспячэння і стандартызацыі фондавай работы быў прысвечаны семінар супрацоўнікаў музеяў БССР (1952). На ім распрацавалі і ўхвалілі інструкцыю, якая прадугледжвала тры эта­пы дзяржаўнага ўліку музейных каштоўнасцей: 1) дзяржаўная рэгістрацыя; 2) дзяржаўная інвентарызацыя (улік); 3) навуковая каталагізацыя. У асобную групу вылучаліся прадметы з каштоўных металаў, удакладняліся паняцці асноўнага і абменнага фондаў, што павышала пачуццё адказнасці супрацоўнікаў музеяў за захаванне помнікаў. Уводзіліся інвентарныя кнігі адзінага ўзору, якія з’яўляліся дзяржаўным дакументам, пашпарты на прадметы калекцый.

Паралельна з пытаннямі навукова-фондавай работы на мяжы 1940— 50-х гг. пачынаецца абмеркаванне методыкі пабудовы гісторыка-края- знаўчых экспазіцый. Кіраўніцтва патрабавала ад музеяў правядзення гэтай работы з апорай на аўтэнтычныя помнікі, з улікам рэгіянальнай спецыфікі і па загадзя складзеных тэматыка-экспазіцыйных планах. Аднак асноўныя намаганні ў справе арганізацыі і кіраванні му­зейнай справай прыкладаліся на хутчэйшую пабудову экспазіцыйных раздзелаў, прысвечаных гісторыі савецкага грамадства. Другім прыярытэтным напрамкам Камітэта было павелічэнне аб’ёмаў асветніцка-прапагандысцкай дзейнасці музеяў.

Маральна-палітычны клімат у СССР, які склаўся пасля смерці Сталіна і ХХ з’езда КПСС, працэс дэмакратызацыі жыцця ў краіне не маглі не адбіцца на музейнай дзейнасці. Новыя ідэалагічныя задачы вызначалі і новыя патрабаванні да музеяў, перш за ўсё да зместу іх экспазіцый і навукова-асветніцкай дзейнасці. Працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных дзяржаўных і палітычных дзеячаў, выдатных асоб навукі і куль­туры даў магчымасць пачаць камплектаванне і экспанаванне матэрыялаў аб шматлікіх удзельніках гістарычных падзей, памяць аб якіх імкнуліся скасаваць у гады культу. Акрамя таго, працэс дэмакратызацыі грамадска- га жыцця даў работнікам музеяў надзеі на вырашэнне шматлікіх застарэ- лых праблем, адкрыццё новых перспектыў у рабоце (напрыклад, у сувязі з уступленнем у 1957 г. Савецкага Саюза ў Міжнародны савет музеяў). Аднак за ўвесь перыяд «хрушчоўскай адлігі» мала што змянілася. Па- ранейшаму асноўная ўвага партыйна-дзяржаўных органаў была скан- цэнтравана на выкананні музеямі выключна ідэалагічных задач пры мінімальных выдатках і захаванні дырэктыўных метадаў кіраўніцтва. Усе сталыя і часовыя музейныя экспазіцыі знаходзіліся пад пільным ідэалагічным кантролем цэнзурнага ведамства — Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтва (Галоўліта) БССР.

Напрыканцы 1950-х гг. значна ўзрастае цікавасць і занепакоенасць грамадскасці станам аховы і выкарыстання помнікаў гісторыі і культу­ры. У 1959 г. была распачата работа па пашпартызацыі помнікаў гісторыі, археалогіі і мастацтва. Адказнасць за яе правядзенне была ўскладзена на абласныя гісторыка-краязнаўчыя музеі, але ва ўмовах супрацьдзе- яння ахоўным мерапрыемствам гаспадарнікаў розных узроўняў, заняд- бання саміх помнікаў, а таксама абмежаванай колькасці і невысокай кваліфікацыі навуковага персаналу, гэта патрабаванне абласныя музеі выканаць не змаглі.

Наступны важны крок у гэтым кірунку ў БССР быў зроблены ў 1967 г., калі ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову «Аб ста­не і мерах паляпшэння аховы помнікаў гісторыі, мастацтва і архітэктуры ў БССР». Падчас прыняцця пастановы ў рэспубліцы ўжо дзейнічала Бе- ларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культу­ры, створанае ў 1966 г. Яно мела каля тысячы пярвічных арганізацый, якія аб’ядноўвалі больш за 80 тыс. членаў. Аднак задачы рэстаўрацыі і кансервацыі патрабавалі дзяржаўнага, прафесійнага падыходу. Непас- рэдным вынікам пастановы было заснаванне ў складзе Міністэрства культуры дзяржаўнай інспекцыі па ахове помнікаў і навукова-рэстаў- рацыйных вытворчых майстэрань. У штатах Дзяржаўнага музея БССР і абласных музеяў уводзілася пасада навуковага супрацоўніка па ахове помнікаў. Актывізаваліся работы па выяўленні і ўліку помнікаў, пачало- ся стварэнне вакол іх ахоўных зон і зон рэгулявання забудовы. Нарэшце чатыры помнікі — Верхні і Ніжні замкі разам з Сафійскім саборам у По- лацку, Замкавая гара з усімі архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі ў Гродне, Замкавая гара і могільнік у Пінску, гарадзішча з Праабражэнскай царквой у Заслаўі — былі абвешчаны архітэктурна-археалагічнымі запаведнікамі.

Новай з’явай у музейным жыцці БССР у другой палове 1950— 60-х гг. было стварэнне грамадскіх музеяў — тых, што былі сфарміраваны па ініцыятыве грамадскасці і дзейнічалі на грамадскіх пачатках. Гэтыя музеі з’яўляліся важным кампанентам музейнай сеткі БССР, крыніцай папаўнення дзяржаўнага музейнага фонду. Кіравалі імі грамадскія са- веты, куды ўключаліся прадстаўнікі партыйных, камсамольскіх, праф- саюзных арганізацый, што забяспечвала ідэалагічнае кіраўніцтва. Фінансавалі грамадскія музеі звычайна тыя ўстановы, пры якіх яны паўсталі. У іх стварэнні бралі ўдзел людзі розных узростаў, прафесій і творчых памкненняў. У гэтым сэнсе лепшыя грамадскія музеі выступалі ў ролі своеасаблівых клубаў, якія аб’ядноўвалі людзей па іх зацікаўленнях і давалі ім магчымасць праявіць і рэалізаваць свае здольнасці. Галоўным фактарам, які аб’ядноўваў людзей вакол грамадскіх музеяў, была цікавасць да гісторыі сваёй малой радзімы, клопат аб захаванні і папулярызацыі помнікаў гісторыі і роднай прыроды.

Аднак дырэктыўная дзейнасць партыйных органаў адразу прывя- ла да фармалізацыі і ідэалагізацыі грамадскіх пачынанняў, да з’яўлення грамадскіх музеяў, якія не мелі калекцый аўтэнтычных прадметаў. Так, у адпаведнасці з загадам Міністэрства асветы БССР, выдадзеным у 1980 г., кожны педагагічны калектыў павінен быў абсталяваць у школе пакой Леніна альбо мець музей рэвалюцыйнай, баявой ці працоўнай славы. У шэрагу выпадкаў фармальны падыход дазволіў узвесці ў ранг музея чырвоныя куткі і пакоі славы, якія не мелі аўтэнтычных матэрыялаў, ці ствараць народныя музеі за кошт фондаў дзяржаўных музеяў і сіламі супрацоўнікаў апошніх. Адсутнасць прафесійнага і фінансавага забес- пячэння пры арганізацыі музеяў часта прыводзіла да таго, што ўзнікала ўстанова з неакрэсленым профілем і тэматыкай. Нярэдка, запоўніўшы стэнды і паліцы экспанатамі, музей абачліва запіралі на замок, каб адчыніць яго толькі ў выключных выпадках — на вялікае свята ці для інспектарскай камісіі.

12 мая 1964 г. ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб павышэнні ролі музеяў у камуністычным выхаванні працоўных». Задачы, якія былі пастаўлены ў пастанове, можна аб’яднаць у некалькі асноўных блокаў: 1) абавязковая арганізацыя ва ўсіх музеях, акрамя мемарыяльных, аддзелаў савецкай гісторыі; 2) умацаванне сувязей музеяў з прамысловымі і сель- скагаспадарчымі прадпрыемствамі, іншымі ўстановамі, пашырэнне краязнаўчага руху; 3) пашырэнне ўсіх формаў масава-палітычнай ра­боты, асабліва ў сельскай мясцовасці; 4) упарадкаванне сеткі музеяў рэспубліканскага і мясцовага значэння, удакладненне іх профіляў, стварэнне новых музеяў толькі з дазволу ЦК кампартый саюзных рэспублік па прадстаўленні органаў культуры і толькі пры наяўнасці сапраўдных каштоўных матэрыялаў і памяшкання для экспазіцый. Як бачым, у па- станове былі замацаваны асноўныя задачы музейнай дзейнасці, якія ўжо выпрацаваліся да таго часу — дэманстрацыя поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва, пашырэнне масава-прапагандысцкай работы, узмацненне дзяржаўна-партыйнага кантролю над музейнай сеткай.

 2 ліпеня 1965 г. саюзным урадам была прынята пастанова «Аб музей­ным фондзе Саюза ССР». На падмурку гэтай пастановы Міністэрства культуры СССР у тым жа годзе зацвердзіла «Палажэнне аб музей­ным фондзе Саюза ССР». Гэты дакумент вызначаў агульныя ўяўленні аб музейным фондзе, склад, арганізацыю і парадак яго выкарыстання, змест фондавай работы, а таксама ўзаемаадносіны музеяў з іншымі ўстановамі, якія захоўваюць гісторыка-культурную спадчыну. «Пала­жэнне...» спрыяла ўзмацненню ўвагі да ўсяго комплексу фондавай ра­боты, перш за ўсё да камплектавання калекцый. Разуменне камплекта- вання як формы дзейнасці музея, якая абумоўлівае ўсе іншыя формы, у т. л. навукова-даследчую, экспазіцыйную і навукова-асветніцкую, пачало вяртацца ў савецкую музейную практыку пасля зацвярджэння гэтага дакумента. Разам з тым, у «Палажэнні...» недвухсэнсоўна ставілася задача камплектавання матэрыялаў, якія дазвалялі адлюстроўваць поспехі камуністычнага будаўніцтва, перамогу ленінскага курсу, павышэнне дабрабыту народа. Пры гэтым натуральна адпадала неабходнасць у камплектаванні матэрыялаў, якія адлюстроўвалі складанасці, супрацьлегласці працэсу пабудовы сацыялізму ў СССР.

Прыняцце «Палажэння...» 1965 г. патрабавала ад аддзела музеяў і помнікаў Міністэрства культуры БССР правядзення шэрагу мерапрыем- стваў па паляпшэнні захавання нацыянальнай рухомай гістарычна- культурнай спадчыны. У 1965 г. з мэтай упарадкавання музейнага фонду была створана рэспубліканская экспертная камісія, абласныя экспертныя камісіі, а таксама фондавыя камісіі пры буйнейшых музеях. Міністэрства культуры БССР распачало пераразмеркаванне абменных фондаў паміж музеямі рэспублікі адпаведна іх профілям. Дзяржаўныя музеі абавязваліся браць на ўлік прадметы музейнага значэння, якія зна- ходзіліся на той час у грамадскіх музеях, а таксама ва ўласнасці ўстаноў, арганізацый і прыватных асоб. Пачаліся работы па складанні зводнага навуковага каталога рухомай гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі.

Найбольш прыкметнай з’явай музейнага жыцця ў СССР у 1970-я гг. стала ўстойлівая тэндэнцыя цэнтралізацыі музеяў з мэтай больш ра- цыянальнага выкарыстання фондавых калекцый. На практыцы гэта тэндэнцыя праявілася ў стварэнні музеяў-запаведнікаў, музейных аб’яднанняў і філіялізацыі музеяў. Для падрыхтавання калекцый да каталагізацыі і ў перспектыве стварэння зводнага навуковага каталога Музейнага фонду СССР у гэтыя гады была распачата зверка наяўнасці фондаў з уліковай дакументацыяй. Фактычна гэта з’явілася першай спробай за ўсе гады савецкай улады правесці інвентарызацыю музейнай гаспадаркі краіны.

У 1976 г. быў распрацаваны і прыняты закон СССР «Аб ахове і выка- рыстанні помнікаў гісторыі і культуры». Аналагічны заканадаўчы акт з той жа назвай быў прыняты ў ліпені 1978 г. у БССР. Закон усклаў на Міністэрства культуры арганізацыю работ па ўліку, забеспячэнні захаванасці, рэстаўрацыі, эфектыўным выкарыстанні і кантролю за вы- вазам усіх відаў помнікаў гісторыі, археалогіі, архітэктуры, мастацтва, акрамя дакументальных, за якія адказвала Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры СМ БССР. Нягледзячы на тое што ў большасці параграфаў закона размова ішла пра нерухомыя помнікі гісторыі і культуры, ён актывізаваў дзейнасць дзяржаўных органаў таксама па захаванні рухомай культур- най спадчыны. У 1981 г. было ўзноўлена ўпраўленне музеяў і аховы помні- каў (дагэтуль пэўны час музеямі апекаваўся адзіны інспектар у складзе ўпраўлення культурна-асветніцкіх устаноў). У Дзяржаўным мастац- кім музеі арганізавалі аддзел старажытнага беларускага мастацтва. Усталявалі адзіны парадак выяўлення, уліку і аховы помнікаў у куль- тавых будынках і прыватных калекцыях. У снежні 1985 г. на аснове рэстаўрацыйных майстэрань было створана спецыялізаванае навукова- рэстаўрацыйнае вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя».

Нарэшце, у жніўні 1982 г. ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляп- шэнні ідэйна-выхаваўчай работы музеяў», дзе як і ў папярэдняй май- скай (1964 г.) пастанове вышэйшага партыйнага кіраўніцтва музей вы- значаўся як важны сродак у арсенале ідэалагічнай работы. У чарговы раз музеям было дадзена настаўленне, што для гэтага трэба рабіць, як буда- ваць экспазіцыю і што ў ёй паказваць. Міністэрству культуры, Акадэ- міі навук і іншым ведамствам прапанавалі сачыць за адлюстраван- нем у музеях дасягненняў грамадства развітога сацыялізму, сучаснага этапу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і асабліва дзейнасці партыйна- га кіраўніцтва па развіцці эканомікі і вырашэнні сацыяльных праблем. Актыўным інструментам па правядзенні такой палітыкі сталі агляды музеяў, якія праводзіліся рэгулярна, пачынаючы з 1965 г. Фармалізм, уласцівы правядзенню традыцыйнага сацыялістычнага спаборніцтва ва ўсіх сферах вытворчай і невытворчай дзейнасці, адбіўся і на правядзенні аглядаў, якія пераўтварыліся ў механізм збору рапартаў і падліку колькас- ных паказчыкаў. Нягледзячы на вялікія намаганні шматлікіх музейных спецыялістаў, большасць экспазіцый па гісторыі савецкага грамадства былі неглыбокімі па праблематыцы, невыразнымі з мастацкага пункту гледжання, абмежаванымі па экспанатуры.

У другой палове 1980-х гг. у сувязі з пачаткам працэсу перабудовы і дэмакратызацыі жыцця ў грамадстве ўзнікла вострая неабходнасць пе- рабудовы маральна і фізічна састарэлых экспазіцый. Шэраг сталічных музейных устаноў адгукнуліся на настойлівыя патрабаванні часу новымі актуальнымі выставамі. Але атрымаўшы магчымасць шчыра і адкры- та выказацца па вострых гістарычных праблемах, супрацоўнікі музеяў адчулі цяжар асабістай адказнасці за тое, што не сказалі ўчора, і за тое, што павінны сказаць сёння. Стала відавочным адставанне ўзроўню інтэрпрэтацыі падзей мінулага ў экспазіцыях беларускіх музеяў ад агуль- нага развіцця грамадскай думкі, іх метадалагічная слабасць.

У БССР план вываду музейнай галіны з крызіснага стану быў вы- працаваны ўжо ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза. Напрыканцы 1989 г. пасля ўзгадненняў і кансультацый з вядучымі навуковымі ўстановамі, творчымі саюзамі і грамадскімі арганізацыямі Міністэрствам культуры была прынята «Праграма развіцця сеткі дзяржаўных музеяў і філіялаў у БССР да 2000 г.». Яна прадугледжвала змяненне структуры і тэматыкі музейнай сеткі рэспублікі, стварэнне буйных нацыянальных музеяў, умацаванне матэрыяльнай базы існуючых музеяў, падрыхтоўку і перападрыхтоўку музейнага персаналу. У рамках выканання праграмы ў красавіку 1991 г. была створана Праблемная навуковая рада па пы- таннях захавання, рэстаўрацыі і экспанавання музейных калекцый. Рада мела статус навукова-кансультацыйнага органа на грамадскіх пачатках пры міністэрстве і аб’ядноўвала вядучых спецыялістаў галіны. На раду ўскладалася значная частка функцый упраўлення музеяў і аховы помнікаў.

Да 1991 г. музейная сетка БССР структурна набыла сучасны выгляд:

1) дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры; 2) дзяржаўныя ве- дамасныя (галіновыя) музеі, якія належалі іншым міністэрствам і ведамствам; 3) грамадскія (школьныя) музеі Міністэрства адукацыі.

У падпарадкаванні Міністэрства культуры знаходзілася найбольш важная ў навуковым і асветніцкім значэнні група беларускіх музеяў. Усе яны падзяляліся па профілях на краязнаўчыя, гістарычныя, мастацкія, літаратурныя і прыродазнаўчыя, а па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці — на рэспубліканскія, абласныя і раённыя.

Ведамасныя музеі ствараліся і з’яўляліся структурнымі падраздзя- леннямі розных міністэрстваў, навуковых, вучэбных устаноў, пра- мысловых прадпрыемстваў, калгасаў і адпаведна імі фінансаваліся. Іх работа не была нікім рэгламентавана, статыстыку ніхто не вёў. Пра- фесійны ўзровень і маштабы дзейнасці ведамасных музеяў залежалі ад характару ўстаноў, што іх заснавалі. Ведамасныя музеі, за невялікімі выключэннямі, заставаліся па-за полем зроку Міністэрства культуры, што тлумачылася навуковай альбо тэхнічнай накіраванасцю іх дзейнасці.

Грамадскія музеі, згодна з Палажэннем Міністэрства культуры СССР

1978 г., падзяляліся на тры асноўныя групы. Да першай групы адносіліся музеі, якія ствараліся па загадзе і падпарадкоўваліся мясцовым органам кіраўніцтва — аддзелам культуры раённых і гарадскіх выканкамаў альбо сельскім і пасялковым Саветам народных дэпутатаў[15]. Да другой групы былі аднесены музеі прамысловых прадпрыемстваў, саўгасаў, калгасаў, навуковых, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, створаныя па ініцыятыве іх адміністрацыі, партыйнай, камсамольскай, прафсаюзнай арганізацыі, вучонага альбо педагагічнага савета. Мяжа паміж грамадскімі музеямі гэтай групы і дзяржаўнымі ведамаснымі музеямі была размытая. У трэцюю, найбольш вялікую групу грамадскіх музеяў, былі ўключаны школьныя музеі, якія працавалі пад кіраўніцтвам органаў народнай адукацыі. Іх дзейнасць каардынавалася дзіцячымі экскурсійна-турыстычнымі станцыямі і рэгулявалася спецыяльным па- лажэннем. Асаблівасцю грамадскіх школьных музеяў была іх вучэбна- выхавальніцкая накіраванасць.

Краязнаўчыя музеі

2. Важнай падзеяй у навуковым і культурным жыцці БССР было ад- крыццё ў Мінску Дзяржаўнага-музея-БССР, які выконваў функцыі цэн- тральнага краязнаўчага музея рэспублікі. Яшчэ ў 1943 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб аднаўленні работы Гістарычнага музея БССР», але яна не была выканана. Пачынаючы з сярэдзіны 1940-х гг. Камітэт па справах культурна-асветніцкіх устаноў шмат разоў звяртаўся ў Савет Міністраў БССР з прапановай адрадзіць у Мінску БДМ. Гэту ідэю падтрымлівала Акадэмія навук БССР. Але кожны раз прапановы адхіляліся з-за недахопу памяшкання і сродкаў. Між тым, збор фонда- вых калекцый для будучага Дзяржаўнага музея БССР быў распачаты супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчын- най вайны згодна з загадам Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў ужо ў ліпені 1949 г. У аснову калекцый былі пакладзены прадметы, якія засталіся ад БДМ і Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні. Збіральніцкая дзейнасць актывізавалася пасля распараджэння Савета Міністраў БССР ад 15 снежня 1956 г. «Аб Арганізацыйнай групе па стварэнні Дзяржаўнага музея БССР». Першапачаткова ўся дзейнасць Арггрупы пад кіраўніцтвам С. З. Сапешкі[16] была скіравана на камплектаванне калекцый.

У другой палове 1950-х гг. супрацоўнікі аддзела першабытна-абшчыннага ладу сумесна з сектарам археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР правялі раскопкі палеалітычных стаянак «Елісеевічы», «Юравічы», неалітычных стаянак «Трафімавы кусты», «Белая града» Навагрудскага раёна, а таксама курганных могільнікаў каля в. Хадасовічы Гомель- скай вобласці. У зімовы перыяд у музеі вывучалі і апрацоўвалі помнікі зарубінецкай культуры з раскопак селішчаў «Адаменка» Быхаўскага, ма- тэрыялы гарадзішча «Таўкач» Полацкага, палеалітычных стаянак «Бер- дыж», «Журавель», «Падлужжа» Чачэрскага, «Каромка» Рагачоўскага, «Добры бор» Баранавіцкага раёнаў.

Супрацоўнікі аддзела феадалізму былі пераважна заняты пошукамі аўтэнтычных прадметаў у архівах Масквы, Ленінграда, Львова, Гродна, музеях БССР, сталічных антыкварных крамах. Рабіліся захады па вяртанні матэрыялаў беларускага паходжання з музеяў ПНР. Вырабляліся копіі і муляжы. У 1959 г. аддзел Дзяржаўнага музея БССР сумесна з Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР пад кіраўніцтвам Л. В. Аляксеева правёў раскопкі старажытнага Друцка, сумесна з Інстытутам гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам А. Р. Мітрафанава — раскопкі Полацка.

Супрацоўнікі аддзела капіталізму наладзілі сувязі са старымі мінча- намі, у выніку чаго музей атрымаў пячатку мінскай гарадской думы, шынель чыгуначніка пачатку ХХ ст., касцюм гараджанкі канца ХІХ ст., гімназічныя падручнікі і камплекты дарэвалюцыйнай перыёдыкі. Пра- водзіліся комплексныя гістарычна-побытавыя экспедыцыі ў розныя рэгіёны БССР.

Найбольш шматлікім быў аддзел савецкага перыяду. Адначасова з ра­ботай у архівах яго супрацоўнікі збіралі матэрыялы на беларускіх прад- прыемствах, у сем’ях дзяржаўных дзеячаў, выдатных военачальнікаў, вучоных, пісьменнікаў. У выніку гэтай работы калекцыі ўзбагаціліся асабістымі рэчамі і рознымі цікавымі паперамі П. Броўкі, М. Танка, П. Пестрака. Летам 1961 г. аддзел правёў гістарычна-побытавую экспе- дыцыю ў Казахстан, былі сабраны матэрыялы аб беларусах, якія ўдзель- нічалі ў асваенні цаліны.

Вялікую навуковую каштоўнасць мелі вынікі экспедыцыі аддзела прыроды ў Белавежскую пушчу, а таксама выезды па зборы матэрыялаў у розныя прыродныя рэгіёны БССР. Акрамя таго, супрацоўнікі ўсіх аддзелаў з мэтай набыцця прадметаў музейнага значэння вялі перапіску з абласнымі і раённымі музеямі, краязнаўцамі рэспублікі. У фонды будучага музея перадаваліся знойдзеныя ў рэспубліцы клады, начынне з закрытых цэркваў, экспанаты выставаў. У рэстаўрацыйнай майстэрні і біялабараторыі вырабляліся макеты і муляжы.

7 лістапада 1964 г. ЦК КПБ прыняў Пастанову аб адкрыцці ў Мінску Дзяржаўнага музея БССР. На гэты час у яго фондах ужо налічвалася 120 тыс. адзінак захоўвання. 12 лістапада таго ж года С. З. Сапешка ва ўрачыстых абставінах атрымаў ад будаўнікоў ключы ад будынка на праспекце Леніна, 25а, пасля чаго ў ім пачаўся мантаж экспазіцыі. Калі работы ўжо падыходзілі да завяршэння, у лістападзе 1965 г., урадавай пастановай мантаж быў спынены, усе экспанаты перавезены ў будынак на вул. К. Маркса, 12, які займаў Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, апошні ж заняў будынак на праспекце Леніна, 25а. У выніку новую гістарычную экспазіцыю Дзяржмузея БССР прыйшлося манціраваць на плошчы ў тры разы меншай, чым папярэднюю, аддзел жа прыроды знайшоў прытулак у падвальным памяшканні. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося 2 лістапада 1967 г. Яго экспазіцыя была размешчана ў 18 залах і знаёміла наведвальнікаў з прыродай і гісторыяй Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Асноўнай пляцоўкай адукацыйна-асветніцкай работы была ста- цыянарная экспазіцыя, якая мела наступную структуру: 1) прырода; 2) гісторыя першабытна-абшчыннага ладу; 3) гісторыя Сярэдніх вякоў і перыяду капіталізму; 4) рэвалюцыя 1905—07 гг.; 5) Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна; 6) сацыялістычнае будаўніцтва; 7) Вялікая Айчынная вайна; 8) аднаўленне народнай гаспадаркі; 9) наву- кова-тэхнічны прагрэс, сельская гаспадарка, навука, культура, дабрабыт у сучасны перыяд.

Найбольшую ўвагу наведвальнікаў у экспазіцыі прыцягвалі пер- шабытныя вырабы з косці, скульптурныя выявы жывёл, фібулы, творы сярэдневяковага рамяства, упрыгожанні з косці, шкла і бурштыну, драўляная скульптура, слуцкія паясы, паліхромная кафля, урэцкае шкло, старадрукі і рукапісы ХVІ—ХVШ стст., найбагацейшы этнаграфіч- ны матэрыял ХVШ—ХХ стст., асабістыя рэчы беларускіх грамадскіх дзеячаў, вайскоўцаў, пісьменнікаў.

Акрамя сталай стацыянарнай экспазіцыі, вялікая ўвага надавалася стварэнню часовых стацыянарных і перасоўных выставаў. Уяўленне аб змесце і маштабах выставачнай дзейнасці Дзяржмузея БССР дае наступная вытрымка з яго справаздачы за 1978 год: «Больш за 300 тыс. савецкіх грамадзян і замежных турыстаў аглядзела наступныя выстаўк і — “60 год БССР і КПБ”, “З імем Леніна”, “Імі ганарыцца рэспубліка”, “Помнікі і памятныя месцы рэвалюцыйнай славы Беларусі”, “Браты назаўсёды (да 100-годдзя вызвалення Балгарыі)”, “Манетныя клады Беларусі”, “Мікрамініяцюры заслужанага майстра Украіны М. Сядрыстага”, “Ма- стацкая фатаграфія, прысвечаная 60-годдзю БССР і КПБ (сумесна з Саю- зам журналістаў)”, “Ідэі Кастрычніка жывуць і перамагаюць”, “Беларускае народнае мастацтва”, “Старая і новая вёска”, “Мінералы СССР”, “З фондаў музея”, “Халодная і агнястрэльная зброя”, “Музычныя інструменты”».

Больш за 80 % ад агульнай колькасці наведвальнікаў музея аглядала яго экспазіцыі з дапамогай экскурсаводаў, якія прапаноўвалі аглядную і 26 тэматычных экскурсій. Акрамя экскурсійнага абслугоўвання, выкарыстоўваліся такія формы масавай работы, як лекцыі, урокі, тэма- тычныя вечарыны, дні прафесій, сустрэчы з ветэранамі вайны і пра- цы, камсамольскія зборы, піянерскія лінейкі і інш. З мэтай распаў- сюджвання інфармацыі пра выставачную і масавую работу музея ў розных раёнах Мінска былі расстаўлены рэкламныя шчыты, расклеены афішы, рассылаліся лісты кіраўнікам буйных прадпрыемстваў, аргані- зацый, калгасаў, выкарыстоўваліся сродкі масавай інфармацыі. Нарэш- це, аўтобусны прыпынак на вуліцы К. Маркса быў перайменаваны па- водле назвы музея.

Нетрадыцыйны спосаб камплектавання за кошт помнікаў гісторыі і культуры, знойдзеных у гідрасферы, быў прапанаваны ў 1982 г., калі пры Дзяржмузеі быў арганізаваны клуб падводных гісторыка-археалагічных даследаванняў. Новыя перспектывы ў распрацоўцы пытанняў кансерва- цыі і рэстаўрацыі помнікаў матэрыяльнай культуры адкрыла стварэнне рэстаўрацыйных майстэрняў. Акрамя работы з уласнымі калекцыямі, рэстаўратары музея аказвалі значную дапамогу музеям рэспублікі, дзе рэстаўрацыйныя службы адсутнічалі ўвогуле. Важнае месца ў дзейнасці музея займаў навукова-метадычны аддзел, створаны ў 1967 г. Яго супра- цоўнікі праводзілі сістэматычныя заняткі з музейнымі работнікамі рэспублікі, аналізавалі работу раённых краязнаўчых музеяў, складалі метадычныя дапаможнікія. З 1970 г. на базе музея рэгулярна праводзіліся практыкі студэнтаў-гісторыкаў БДУ і МДПІ імя М. Горкага. Усё гэта сведчыла аб пераўтварэнні Дзяржмузея ў буйнейшы ў рэспубліцы наву- кова-метадычны цэнтр музейнай і гісторыка-краязнаўчай работы.

Напярэдадні святкавання 60-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі была адкрыта новая экспазіцыя, прысвечаная савецкаму перыяду бе- ларускай гісторыі. Нягледзячы на тое што змест экспазіцыі 1977 г., як і папярэдняй, вызначаўся пануючай дзяржаўнай ідэалогіяй і бягучымі задачамі партыйнай прапаганды, з прафесійнага пункту гледжання яна значна адрознівалася ў лепшы бок ад папярэдняй. Новая экспазіцыя была пазбаўлена памылак, тыповых для тагачаснай савецкай музейнай практыкі. Ужо не было той перагружанасці экспанатамі, матэрыял меў дакладную, зразумелую сістэматызацыю. Кожны зал меў сваю дамінанту, свой «твар», сваю арыгінальную задуму. Разам з тым, абагульняючай тэ- май усіх залаў было жыццё народа — яго праца, творчасць, дабрабыт.

Тым не менш ужо ў канцы 1980-х гг. гістарычная экспазіцыя музея стала аб’ектам грамадскай крытыкі. Адзін з чытачоў газеты «Чырвоная змена» ў гэты час наступным чынам апісваў свае ўражанні: «Аб якой па- вазе да сваёй мінуўшчыны, мовы можна тут гаварыць? Уся гісторыя на- шай Радзімы, якая знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў, якую закранулі амаль усе войны Усходняй Еўропы, заключана ў нешматлікіх стэндах. А ў якім становішчы знаходзяцца нават тыя экспанаты, што ёсць!» Адказам на грамадскую крытыку сталі непалітызаваныя, новыя па змесце выстаўкі — «Францыск Скарына і яго час» (1990), «Клады Беларусі» (1991), «Чарнобыль — зона бяды» (1991), «Праца і святкаванне ў польскім народным мастацтве» (1991). А на пачатку 1990-х гг. кіраўніцтва Дзярж- музея БССР распачало яго поўную рээкспазіцыю.

Дзяржмузей БССР меў адзіны філіял — музей рамёстваў і народ­ных промыслаў у г. п. Заслаўе, адкрыты ў 1978 г. у помніку архітэктуры ХVІ ст. — кальвінскім зборы (Спаса-Праабражэнскай царкве). У экспазіцыі філіяла дэманстравалася каля 900 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ІХ—ХХ стст.: выявы гербаў беларускіх гарадоў ХІV—XVI стст., прадметы хатняга ўжытку, узоры народнага адзення ХІХ—ХХ стст., ювелірныя вырабы Х—ХІІІ стст., вырабы беларускіх злот- нікаў (пацір ХVІ ст, прастольны крыж 1625 г.), ганчарныя вырабы ІХ— ХХ стст., кафля ХVІ—ХVІІ стст. з Заслаўя, царскія вароты ХVШ ст. з Давыд-Гарадоцкай Георгіеўскай царквы, скульптурныя выявы святых з Віцебскай і Гродзенскай абласцей, слуцкія паясы другой паловы ХVШ — пачатку ХХ ст., неглюбскія ручнікі, абразы. Пачынаючы з 1981 г., тут праводзіліся тэатралізаваныя народныя святы з удзелам мінскай творчай інтэлігенцыі і студэнтаў. У 1988 г., пасля рашэння Міністэрства культу­ры аб перадачы кальвініскага збору Заслаўскаму гісторыка-культурнаму запаведніку, кіраўніцтва Дзяржмузея забрала з экспазіцыі свайго былога філіяла найбольш каштоўныя экспанаты. Яшчэ праз два гады кальвініскі збор быў перададзены вернікам.

3. У лістападзе 1978 г. паводле распараджэння Гомельскага аблвы- канкама у былым купецкім асабняку ХІХ ст. быў заснаваны Веткаўскі музей-народнай-творчасці. Як вядома, Ветка, закладзеная стараверамі ў 1685 г., хутка стала буйным рэлігійным і эканамічным цэнтрам рускага расколу і ўяўляла буйное пасяленне з самакіраваннем, шырокімі гандлёвымі сувязямі, акружанае шматлікімі слабодамі, манастырамі і скітамі. Яны былі цэнтрамі пашырэння пісьменства, развіцця мастацтва іканапісу. Тут жа сфарміравалася самабытная школа веткаўскай разьбы, у якой спалучыліся мясцовыя беларускія і рускія традыцыі народнага архітэктурнага дэкору.

У падмурак музея была пакладзена прыватная калекцыя мясцовага таленавітага мастака, разьбяра па дрэве, чаканшчыка, пераплётчыка, ткача Ф. Р. Шклярава[17], які стаў першым дырэктарам музея. На працягу дзесяцігоддзяў з ранняй вясны да глыбокай восені ен абыходзіў вескі Гомельшчыны і ніколі не вяртаўся з пустымі рукамі. Хуткаму павелічэнню калекцый Ф. Р. Шклярава спрыялі не толькі яго апанта- насць і настойлівасць, але такія якасці, як такт і абаяльнасць. З цягам часу да экспедыцый Ф. Р. Шклярава далучыліся яго першыя супрацоўнікі Г. Р. Нячаева і С. І. Лявонцьева. Створаная імі самабытная арыгінальная экспазіцыя, адкрытая для агляду 1 лістапада 1987 г., адразу ж атрымала высокую ацэнку спецыялістаў і шырокай публікі. 

Да найбольш каштоўных калекцый «веткаўскай жамчужыны» адно- сіліся старадрукі XVI—XVIII стст., у т. л. «Евангелле вучыцельнае» І. Фе- дарава і П. Мсціслаўца (Заблудаў, 1569), «Апостал» І. Федарава (Львоў, 1574), «Евангелле» П. Мсціслаўца (Вільня, 1575), кнігі В. Гарабурды (Вільня, друкарня Мамонічаў), А. і І. Нявежаў (Масква, друкарні Бур- цава і Фофанава, першая палова XVII ст.), «Евангелле» А. Радзішэўскага (Масква, 1606), выданні XVIII ст. з Куцеінскай друкарні; рукапісныя кнігі XVI—ХХ стст., пераважна рукапісы крукавога нотнага пісьма; абразы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва работы мясцовых майстроў-старавераў рознага часу, у тым ліку Р Рагаткіна (іканапіс), Р. Свяшчэннікава (чаканка), М. Смірновай (шыццё бісерам), П. Кастылёва (разьба па дрэве); традыцыйнае і сучаснае ткацтва — ручнікі, абрусы і хусткі з в. Неглюбка і пас. Рэпішча; традыцыйныя строі Веткаўскага раёна.

 

Гістарычныя музеі

4. Усе музеі гістарычнага профілю, што існавалі ў БССР, падзяляліся на ваенна-гістарычныя, гістарычна-рэвалюцыйныя, гістарычна-рэлігійныя, этнаграфічныя, археалагічныя і гістарычна-манаграфічныя. Важнымі сховішчамі і папулярызатарамі рухомай і нерухомай спадчыны Беларусі былі гісторыка-культурныя музеі-запаведнікі.

З’яўленне буйнейшага ваенна-гістарычнага музея БССР — Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны звязана з Пастановай ЦК КП(б)Б ад 2 чэрвеня 1942 г. аб стварэнні ў Маскве рэспубліканскай Камісіі па зборы дакументаў і матэрыялаў Айчыннай вайны. Старшыней Камісіі быў прызначаны сакратар ЦК КП(б)Б па прапагандзе Ц. С. Гарбуноў, яе адказным сакратаром — В. Д. Стальноў, які пазней стаў першым дырэктарам музея. Галоўнымі крыніцамі паступленняў матэрыялаў у Камісію былі камандзіроўкі яе супрацоўнікаў у вайсковыя часці, партызанскія фарміраванні, на эвакуіраваныя беларускія прад- прыемствы. Яны прывозілі лісты з франтоў, інфармацыю аб баявых дзе- яннях партызан, падпольныя газеты і часопісы, лістоўкі, фотаздымкі і інш. Вялікую ролю ва ўзбагачэнні калекцый адыграла т. зв. Віцебская (Суражская) «брама». Супрацоўнікі Камісіі накіроўваліся праз яе ў нямецкі тыл для збору матэрыялаў. Пасля ліквідацыі брамы, гэта ра­бота праводзілася з дапамогай ваенна-транспартнай авіяцыі. Паводле ўспамінаў удзельнікаў тых падзей, пасля вяртання самалетаў з нямецка- га тылу на летнае поле выходзілі супрацоўнікі Камісіі, стэнаграфісткі, каб, не губляючы часу, запісаць аповеды пілотаў і партызан.

Вынікі першых шасці месяцаў дзейнасці Камісіі былі прадстаўлены на выставе «Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе Савецкай», якая адкрылася ў пачатку лістапада 1942 г. у Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яе дырэктарам прызначылі былую супрацоў- ніцу Дзяржаўнай мастацкай галерэі ў Мінску А. В. Аладаву. Выстава скла- далася з пяці раздзелаў, 313 экспанатаў якой адлюстроўвалі партызанскі рух, удзел беларусаў у баях на франтах, а таксама тылавой працы.

У верасні 1944 г. у Мінск перавезлі выставу «Беларусь жыве...», якая стала асновай першай экспазіцыі Белдзяржмузея Вялікай Айчыннай вайны. Падчас прыбыцця ў Мінск экспанатаў выставы ЦК КП(б)Б у ве- расні 1943 г. ужо прыняў рашэнне аб стварэнні ў сталіцы БССР му­зея па гісторыі барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Работу па падрыхтоўцы да адкрыцця музея курыраваў асабіста старшыня СНК БССР П. К. Панамарэнка. Музею перадалі адзі- ны з лепшых ацалеўшых у Мінску будынкаў — Дом прафсаюзаў на плош- чы Свободы, надалі 1-ю катэгорыю, зацвердзілі штатную структуру ў памеры 167 чалавек[18]. У адміністрацыйных і гаспадарчых адносінах ён падпарадкоўваўся Упраўленню па справах мастацтваў пры СНК БССР, у ідэалагічным — ЦК КП(б)Б. Дырэктарам музея быў прызначаны В. Д. Стальноў (ужо ў 1946 г. яго змяніў былы дырэктар Музея рэвалюцыі БССР М. Я. Гракаў).

Увосень 1944 — вясной 1945 гг. былі чатыры камандзіроўкі па зборы экспанатаў на фронт, дзве ў Польшчу, дзве ў Берлін, з вынікам у тысячу каштоўных прадметаў. Адначасова актыўныя пошукі вяліся на тэрыторыі БССР. Атмасферу, якая панавала ў калектыве музея ў тыя дні, перада- юць успаміны навуковага супрацоўніка П. М. Ганчарова: «Дамовіліся напачатак арганізаваць выставу “Узбраенне беларускіх партызан”. Але дзе ўзяць экспанаты? Партызанскія атрады раззброіліся пад Мінскам, у Лошыцы. Я, прызначаны начальнікам партызанскага аддзела музея, накіраваўся да прадстаўніка штаба партызанскага руху... Дазвол атрымаў. Але як даставіць усю гэтую зброю ў Мінск? Стаў шукаць у горадзе груза- выя машыны. Каюся: угаворваў вадзіцеля зрабіць незаконны рэйс. А што было рабіць? Разлічваўся са свайго рэчавага мяшка. Так, так! Перад тым як раз атрымаў заробак — амаль за палову сорак першага года, за сорак другі, сорак трэці і за паўгода сорак чацвёртага. Амаль цэлы мяшок гро- шай. Дык вось першыя буйныя сумы выдаткаваў на аплату транспарту, які даставіў з Лошыцы ў музей вінтоўкі, кулямёты, самаробныя міны, гарматы, адрамантаваныя ў лясных майстэрнях, трафейныя аўтаматы».

22 кастрычніка 1944 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Белдзяржму- зея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя ў выглядзе дзвюх выставаў «Узбраенне беларускіх партызан» і «Бальшавіцкі друк Беларусі ў дні Вялікай Айчыннай вайны» была размешчана ў 15 адрамантаваных сіламі былых партызан залах. Адначасова з адкрыццём музея ў раёне

Дома Чырвонай арміі была разгорнута Рэспубліканская выстава ўзораў трафейнага ўзбраення, сабранага на месцы баёў у мінскім і бабруйскім «катлах». Яна складалася з чатырох раздзелаў — артылерыйскага, танка- вага, авіяцыйнага і інжынернага, экскурсіі па якіх праводзілі афіцэры — удзельнікі аперацыі «Баграціён». У 1948 г. выстава трафейнага ўзбраення была дэманціравана.

Пасля адкрыцця музея працягвалася інтэнсіўнае павелічэнне яго калекцый. Ішлі актыўныя паступленні ад Камісіі па зборы дакументаў і матэрыялаў Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага штаба парты- занскага руху, прыватных асоб, устаноў і арганізацый. На аснове гэ- тых паступленняў 1 мая 1947 г. была адкрыта першая стацыянарная экспазіцыя, якая складалася ўжо з шасці раздзелаў: 1) гістарычнае развіццё беларускага народа; 2—3) Вялікая Айчынная вайна; 4) партызанскі рух у Беларусі; 5) вызваленне Беларусі; 6) узнаўленне народнай гаспадаркі і культуры Савецкай Беларусі. З гэтай структуры вынікае, што ў адсутнасці БДМ кіруючыя органы імкнуліся ўскласці на Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны яго функцыі. Але, улічваючы склад фонда- вых калекцый і задачы новага ваенна-гістарычнага музея, стварыць у ім экспазіцыю па гісторыі Беларусі было немагчыма.

Адразу ж пасля адкрыцця новая экспазіцыя стала аб’ектам крытыкі Упраўлення агітацыі і прапаганды ЦК КП(б)Б. Ад кіраўніцтва музея патрабавалі зняць тэму «Другі фронт», скараціць паказ матэрыялаў аб масавым знішчэнні яўрэяў у мінскім гета. Адначасова экспазіцыю крытыкавалі за схематычны паказ падзей на франтах вайны, даваеннай гісторыі Беларусі, а таксама першых пасляваенных гадоў. У 1948—1949 гг.

амаль ва ўсе залы Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі ўнесены праўкі. Адначасова прыводзілася ў парадак фондавая «гаспадарка» музея. Наладжваліся сувязі з прадпрыемствамі і вучэбнымі ўстановамі горада. Новы імпульс развіццю музея павінен быў надаць створаны ў 1950 г. савет музея, куды ўвайшлі 26 прадстаўнікоў навуко- вых і грамадскіх устаноў, а таксама музеяў горада. За першыя дзесяць гадоў існавання музей сабраў каштоўныя калекцыі, агульная колькасць якіх склала каля 60 тыс. адзінак захоўвання. За той жа час яго экспазіцыі агледзела звыш 600 тыс. чалавек.

У перыяд «адлігі», як і ў папярэдняе дзесяцігоддзе, кіраўніцтва му­зейнай галіной рэспублікі надавала асноўную ўвагу раскрыццю ваенна- патрыятычнай тэматыкі. Гэта задача ўскладалася перш за ўсе на музеі ваенна-гістарычнага профілю, буйнейшым з якіх быў Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1964 г. яму перадалі но­вы будынак на вул К. Маркса, 12, дзе ў сціслыя тэрміны супрацоўнікі зманціравалі экспазіцыю, адкрыцце якой было прымеркавана да святка- вання 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі. Экспазіцыя мела часовы характар — планавалася ў хуткім часе правесці рэканструк- цыю будынка. У ей ужо адсутнічалі агульныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, яны адышлі ў фонды Дзяржмузея БССР. У той жа час з’явіліся матэрыялы аб падзеях на іншых тэатрах баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны. Нечакана пасля адкрыцця новай экспазіцыі Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на вул. К. Маркса, 12, партыйнае кіраўніцтва рэспублікі прыняло рашэнне аб перадачы яму новага будынка Дзяржаўнага музея БССР на праспекце Леніна, 25а. Там 20 лютага 1966 г. адкрылася для агляду экспазіцыя на першым паверсе (ма­стак — М. Кірылаў). А ў лістападзе 1967 г. была адкрыта ўся экспазіцыя музея.

Перыяд з 1969 па 1974 г. быў часам вельмі напружанай працы, калі творчым калектывам пад кіраўніцтвам дырэктара П. С. Лавецкага[19], на- месніка па навуковай рабоце У. А. Гілепа, мастака А. Кроля былі пе- рароблены ўсе экспазіцыйныя тэмы на трох паверхах музея. У чэрвені 1969 г. была адкрыта мемарыяльная зала В. І. Казлова. Праз два гады мастакі П. Крохалеў, Б. Аракчэеў, У. Лагун, Л. Асядоўскі стварылі дыя- раму «Мінскі “кацёл”» (першапачаткова з мэтай яе размяшчэння плана- валася ўзвесці спецыяльную прыбудову да музея). У 1973 г. супрацоўнікі аддзела гісторыі партызанскага руху пад кіраўніцтвам Р. А. Чарнаглазавай выканалі экспазіцыі ўсіх залаў, прысвечаных гісторыі партызанскага руху. У 1975 г. перабудаваны экспазіцыі залаў Перамогі і гарадоў-герояў. У выніку гэтага з’явілася стацыянарная экспазіцыя, якая праіснавала з невялікімі зменамі да канца савецкага перыяду і карысталася вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў. Важнай падзеяй у жыцці музея было адкрыцце 3 ліпеня 1977 г. пляцоўкі цяжкага ўзбраення. Вялікае ўражанне на гледачоў пакідала зала, дзе з 1980 г. дэманстравалася серыя жывапісных работ М. Савіцкага «Лічбы на сэрцы».

Працэс стварэння філіялаў Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчын­най вайны пачаўся 29 кастрычніка 1965 г., калі быў адкрыты Музей кам- самольскага падполля ў пас. Обаль Віцебскай вобласці. Экспазіцыя, якая расказвала аб дзейнасці ў 1942—1943 гг. Обальскага камсамольска- маладзежнага падполля «Юныя мсціўцы», была зманціравана ў сціслыя тэрміны супрацоўнікамі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на ча­ле з яго дырэктарам С. Р. Шчуцкім. Адкрывала музей былы сакратар Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі Е. С. Зянькова.

5 ліпеня 1969 г. адкрыліся два новыя філіялы Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — мемарыяльны комплекс «Хатынь» і Курган Славы. Узнавіць гісторыю гібелі Хатыні дапамагла газета Плешчаніцкага камуністычнага падполля, дзе ў 1943 г. быў надрукаваны артыкул пад на- звай «Запомні! Адпомсці!», які стаў дакументальным помнікам хатын- скай трагедыі. У студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў пастанову аб стварэнні на месцы былой вескі Хатынь мемарыяльнага комплексу ў памяць соцень беларускіх весак, знішчаных у гады нямецкай акупацыі. Распрацоўка ком­плексу была даручана скульптару С. Селіханаву, а таксама архітэктарам Ю. Градаву, В. Занковічу, Л. Левіну. У аснову мемарыяла была пакладзена планіроўка даваеннай вескі. Высвятляліся месцазнаходжанне і спосабымемарыялізацыі пад’язных шляхоў, жылых дамоў, калодзежаў, адрыны, у якой спалілі людзей, іх брацкай магілы. У цэнтры комплексу было вы- рашана ўсталяваць бронзавую скульптуру Няскоранага чалавека з забітым хлопчыкам на руках. Гэта задума была здзейснена да канца 1968 г. Аднак вялікая колькасць наведвальнікаў у першыя месяцы работы мемарыяла выклікалі пашырэнне канцэпцыі. У выніку стварэння другой чаргі мема- рыяла з’явіліся могілкі спаленых вёсак, комплекс адроджаных вёсак, сця- на жалобы вязняў нацысцкіх канцлагераў і Вечны агонь. Мемарыяльны камплекс «Хатынь» праіснаваў у якасці філіяла да сакавіка 1991 г., пасля чаго набыў статус самастойнай установы.

Курган Славы быў узведзены па праекце скульптараў А. Бембеля, А. Арцімовіча і архітэктараў А. Стаховіча, Л. Міцкевіча, В. Лапцэвіча на 21-м км шашы Мінск — Масква ў гонар подзвігу воінаў 1-, 2-, 3-га Бе­ларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944 г. Цырымонія закладкі Кургана Славы адбылася 30 верасня 1966 г. з удзе- лам прадстаўнікоў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэ- сы, Кіева, Брэста і Мінска. Пасля завяршэння будаўнічых работ, якія працягваліся амаль тры гады, Курган Славы ўяўляў складанае інжынер- на-архітэктурнае збудаванне, вышыня якога складала 35 метраў. На яго вяршыні былі ўмацаваны чатыры штыкі-абеліскі, якія сімвалізавалі франты, што вызвалялі Беларусь, ніжнюю частку ўпрыгожвалі мазаіч- ныя выявы савецкіх ордэнаў. Да агляднай пляцоўкі на вяршыні Курга­на вялі дзве лесвіцы.

У ліпені 1981 г. адкрыўся яшчэ адзін філіял музея, прысвечаны ба- явой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан у пас. Расоны Віцебскай вобласці. Структура філіяла выглядала наступным чынам: першая зала была прысвечана станаўленню савецкай улады на Расоншчыне, апошняя зала — кіраўніку Расонскага патрыятыч- нага падполля П. М. Машэраву, астатнія адзінаццаць залаў раскрывалі падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Акцэнт у экспазіцыі быў зробле- ны на сумеснай барацьбе народаў СССР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яшчэ адзін, апошні, філіял музея гісторыі Вялікай Айчын­най вайны адкрыўся ў маі 1984 г. у г. п. Лоеў Гомельскай вобласці пад назвай «Музей бітвы за Дняпро». У снежні 1989 г. расонскі і лоеўскі філіялы былі пераўтвораны ў самастойныя музеі.

Пік цікавасці публікі да музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прыпаў на 1975 г., калі яго агледзела 533,5 тыс. чалавек. У тым жа годзе ў Хатыні пабывала 1700 тыс. чалавек, што зрабіла яе найбольш па- пулярным музейным аб’ектам у рэспубліцы. На працягу 1970—80-х гг. дзясяткі тысяч людзей аглядала выставы музея, якія экспанаваліся ў Польшчы, Нікарагуа, Францыі, Японіі, Вьетнаме, Нідэрландах, Юга- славіі, Чэхаславакіі, ГДР, ФРГ, Аўстраліі. У 1975 г. агульная колькасць фондавых калекцый склала 127 255 адзінак захоўвання і яшчэ ўсё павялічвалася. У фондах музея працавалі сотні даследчыкаў, матэрыялы пра- дастаўляліся выдавецтвам, кінастудыям, абласным і раённым музеям. Было выдадзена больш за 80 даведнікаў, альбомаў, буклетаў, каталогаў, метадычных рэкамендацый і інш.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў краіне, перагляд вузлавых момантаў савецкай гісторыі, у т. л. перыяду Другой сусветнай вайны, абумовілі з’яўленне ў сакавіку 1988 г. Пастановы ЦК КПБ аб абнаўленні экспазіцыі Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У адпа- веднасці з ім супрацоўнікі распачалі выпрацоўку новых агульных пады- ходаў да ацэнкі падзей і фактаў вайны, у т. л. прычын адступлення ў першыя дні, новых крытэрыяў паказу персаналій, імкнуліся надаць экспазіцыі навуковасць і праўдзівасць, пазбегнуць аднастайнасці ў па- казе ўдзельнікаў вайны.

5. 8 лістапада 1956 г. паводле загаду Міністэрства абароны СССР ад- былося адкрыцце Музея-абароны-Брэсцкай-крэпасці. Адкрыццю музея папярэднічала вялікая даследчыцкая праца, праведзеная пісьменнікам С. С. Смірновым, які расказаў свету аб подзвігу абароны крэпасці, рас- шукаў яе абаронцаў у розных кутках краіны. Некаторыя з іх трапілі ў палон цяжкапараненыя ці кантужаныя і, спазнаўшы нямецкія лагеры для ваеннапалонных, апынуліся пасля вызвалення ў ГУЛАГу. Некато­рыя з іх адчулі на сабе кляймо здраднікаў. Напрыклад, Герой Савецкага Саюза П. М. Гаўрылаў быў звольнены з працы, трагічна склаўся лес А. М. Філя і Б. А. Маслава. Пасля ХХ з’езда КПСС, дзякуючы намаганням С. С. Смірнова, былі рэабілітаваны і адноўлены ў правах многія абаронцы цытадэлі. У прадмове да сваей кнігі «Брэсцкая крэпасць» пісьменнік звяртаўся да герояў абароны з наступнымі словамі: «Дзесяць гадоў назад Брэсцкая крэпасць ляжала ў забытых, закінутых руінах, а вы — яе героі абаронцы — не толькі былі невядомымі, але як людзі, што ў сваей большасці прайшлі праз гітлераўскі палон, сустракалі крыўдны недавер да сябе, а часам адчувалі і простую несправядлівасць. Наша партыя і яе ХХ з’езд, пакончыўшы з беззаконнямі і памылкамі перыяду культу асобы Сталіна, адкрылі для вас, як і для ўсей краіны, новую паласу жыц-ця... Цяпер у крэпасці есць добры музей, дзе поўна і цікава адлюстраваны ваш подзвіг. Цэлы калектыў навуковых супрацоўнікаў-энтузіястаў зай- маецца вывучэннем барацьбы вашага легендарнага гарнізона, выяўляе новыя яе падрабязнасці, расшуквае яшчэ невядомых герояў».

Экспазіцыя музея была разгорнута ў былой казарме, якая захавалася на центральным востраве крэпасці. Новы музей адразу ж зрабіўся адным з найбольш папулярных у рэспубліцы — на працягу 1957 г. яго наведала звыш 150 тыс. чалавек. Найвялікшую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі экспанаты, знойдзеныя пры раскопках: загад № 1 па гарнізоне ад 24 чэр- веня 1941 г., надпісы на цаглінах, пакінутыя абаронцамі, медальёны загінуўшых воінаў з іх развітальнымі запісамі, будзільнік, які спыніўся ў першыя хвіліны артабстрэлу, зброя, аплаўленыя цагліны з казематаў і інш. Экспанаваліся таксама работы мастакоў і скульптараў, што адлю- строўвалі подзвіг абаронцаў крэпасці.

Першапачаткова Музей абароны Брэсцкай крэпасці знаходзіўся ў падпарадкаванні Міністэрства абароны, а ў 1969 г. далучыўся да музеяў Міністэрства культуры. У 1967—1971 гг. аўтарскі калектыў пад кіраў- ніцтвам скульптара А. Кібальнікава на тэрыторыі крэпасці стварыў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Скульптурна-архі- тэктурны ансамбль уключаў ацалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва — «Смага», «Мужнасць», некропаль, дзе былі пахаваны астанкі 850 чала­век, мемарыяльная пляцоўка гарадоў-герояў. Вастрыню ўспрымання комплексу ўзмацнялі дэкаратыўнае падсвечванне і гукавое афармленне.

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адносіўся да найбольш папулярных музейных устаноў рэспублікі. На пачатку 1980-х гг. колькасць наведвальнікаў пераўзышла лічбу 800 тыс. у год, большасць з якіх складалі турысты. У якасці асноўнага кірунку яго дзейнасці была вызначана работа з масавай аўдыторыяй, пераважна з моладдзю. У крэпасці праходзілі шматлікія тэматычныя вечарыны, урачыстыя зборы, мітынгі, святы, сустрэчы з ветэранамі, урокі, дні пагранічніка, уручэнні камсамольскіх білетаў. Акрамя таго, штогод супрацоўнікі музея стваралі да 10 перасоўных выставаў на ваенна-патрыятычную тэматыку.

6. Пастановай бюро ЦК КПБ ад 23 кастрычніка 1973 г. з мэтай атэістыч- нага выхавання насельніцтва быў заснаваны адзіны ў БССР гістарычна-рэлігійны музей — Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігій. Першыя крокі па яго стварэнні былі зроблены ў Полацку, калі для новай установы выдзелілі памяшканне ў Сафійскім саборы. Сярод першых паступленняў у музей былі калекцыя ўсходняга дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва другой паловы ХІХ — пачатку Х Х ст., вялікая калекцыя абразоў, перададзеная з Брэсцкай мытні, кнігі, гравюры рэлігійнага зместу, ліццё.

У 1977 г. было прынята рашэнне аб пераводзе Рэспубліканскага му­зея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна для правядзення атэістычнай прапаганды ў рэгіёне з найбольшай колькасцю веруючага насельніцтва. Музею былі адведзены напаўразбураныя памяшканні базыльянскага кляштара Нараджэння Маці Божай. Адначасова з правядзеннем рэстаў- рацыйных работ у кляштары яго новыя гаспадары разгарнулі актыўную збіральніцкую работу. Атмасферу энтузіязму, творчага пошуку, захаплення гісторыяй краю падтрымліваў у музеі вядомы беларускі пісьменнік А. Карпюк, запрошаны ў гэты час на пасаду дырэктара.

У 1977—1991 гг. навуковыя супрацоўнікі штогод праводзілі экспеды- цыі, адшукваючы на гарышчах сялянскіх хат, пад скляпеннямі зруйна- ваных храмаў струхнелыя абразы, кнігі, начынне. Паступова ў фонды трапілі ўнікальныя прадметы — помнік дэкаратыўна-прыкладнога ма- стацтва ХІІ—ХІІІ стст. «Вадаліў», жывапіс XVП—XVШ стст., у т. л. «Свя­тая сям’я» Г. Хаецкага, «Святая Тэкля» невядомага мастака, слуцкія пая- сы, старадрукі XVП—XVШ стст. Была набыта частка бібліятэкі ксяндза А. Станкевіча. Высокай якасцю характарызавалася этнаграфічная калекцыя, якая дазволіла правесці шэраг яскравых выставаў, у т. л. «Се- мантыка ў беларускай этнаграфіі», «Беларускі ручнік — повязь часоў» і інш. Значнымі падзеямі ў культурным жыцці Гродна былі выставы «Адрэстаўраваныя помнікі», «Гісторыя кананізацыі святых», «Помнікі меднага ліцця Беларусі».

У студзені 1985 г. у базыльянскім кляштары адбылося адкрыццё пер- шай часткі сталай экспазіцыі, праца над якой працягвалася да канца 1991 г. Яе структура выглядала наступным чынам: «Паходжанне рэлігіі і яе раннія формы», «Хрысціянізацыя старажытнай Русі. Веравучэнне і культ праваслаўнай царквы», «Папства. Веравучэнне і культ каталіцкай царк- вы», «Гісторыя царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім», «Гісторыя царквы на беларускіх землях у Рэчы Паспалітай», «Гісторыя царквы на беларускіх землях у Расійскай імперыі». Стваральнікі экспазіцыі Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі імкнуліся пазбавіцца падчас сваёй працы суб’ектывізму, спрошчаных ацэнак, негатыўных ацэнак дзейнасці царквы і яе ідэалогіі. У 1991 г. дзейнасць музея спынілася, калі гродзенскія аблас- ныя ўлады прынялі рашэнне аб вяртанні музейнага будынка вернікам, не паклапаціўшыся аб тым, каб знайсці які-небудзь іншы.

У ХХ ст. у розных краінах свету распаўсюдзілася нетрадыцыйная фор­ма захавання, вывучэння і папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны ў вы- глядзе музеяў пад адкрытым небам, альбо скансэнаў[20]. Узнікненне музеяў гэтага тыпу было рэакцыяй грамадства на нівеліроўку жыцця і пагрозу страты рэшткаў традыцыйных, народных культур, перш за ўсё нерухомай спадчыны ў выніку індустрыялізацыі. У БССР таксама паўстала рэальная пагроза страты рэшткаў народнага дойлідства, якія ацалелі ў віхуры сусветных войнаў і сацыяльна-эканамічных трансфармацый.

Афіцыйнае рашэнне аб стварэнні Беларускага-дзяржаўнага-музея-народнай-архітэктуры-і-побыту было прынята Саветам Міністраў БССР у снежні 1976 г. Адпаведна гэтаму рашэнню ў сферу камплектавання яго калекцый увайшлі амаль усе этнаграфічныя помнікі беларускага на­рода, пачынаючы з жылых і гаспадарчых пабудоў і канчаючы дзіцячай цацкай. Ва ўмовах адсутнасці этнаграфічнага музея Беларусі традыцый- нага тыпу падобны падыход з’яўляўся прадукцыйным. Для музея была адведзена тэрыторыя ў 12 км на паўднёвы захад ад Мінска, каля вярхоўя Воўкавіцкага вадасховішча на р. Пціч, паблізу аўтадарогі Брэст — Ма- сква. Была сфарміравана рабочая група па стварэнні музея, якую ўзнача- ліў архітэктар С. А. Сергачоў.

Згодна з генпланам тэрыторыя музея павінна была займаць 250 га дзеля паказу ўсёй Беларусі з яе помнікамі драўлянага дойлідства і па- дзяляцца на экспазіцыйную, запаведную і ахоўную зоны. Экспазіцыйная зона складалася з сектараў, прысвечаных матэрыяльнай і мастацкай культуры асноўных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Паазер’е, Падня- проўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Заходняе Палессе, Усходняе Палессе), сектараў «Мястэчка», лясных промыслаў і ўнікальных помнікаў (прыстань з экспазіцыяй суднаходства, паромам, нізкаводнымі мастамі на палях, вадзяным млынам). Акрамя таго, у экспазіцыйнай зоне прадугледжваўся паказ рэгіянальных асаблівасцей земляробства, сада- водства і агародніцтва, лясной гаспадаркі. Запаведная зона аб’яднала курганныя могільнікі, гарадзішча на Менцы, фальварак і в. Строчыца. Ахоўныя зоны былі прызначаны зберагаць экалогію і ландшафт, а так- сама помнікі археалогіі і архітэктуры ў навакольных паселішчах. Пер- шы праект, распрацаваны ў 1979 г. БелНДІ горадабудаўніцтва, прадугле- джваў, што Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту, дзякуючы блізкасці значных гістарычных помнікаў (Заслаўе, Прылукі), будзе ўключаны ў перспектыўны турыстычны маршрут «Старажытнае кальцо горада Мінска».

У другой палове 1980-х гг., калі пераасэнсаванне феномена скансэна ў музеялогіі супала са зменамі сацыяльна-палітычнага клімату ў СССР, лёс музея народнага дойлідства і побыту зрабіўся прадметам грамадска- га абмеркавання. Адначасова з праектнымі баталіямі супрацоўнікі ра- бочай групы праводзілі экспедыцыйнае абследаванне Беларусі. На пра- цягу дзесяцігоддзя было выяўлена некалькі соцень помнікаў народнага дойлідства, з якіх каля 30 перавезлі на тэрыторыю музея. Акрамя таго, было сабрана каля 12 тыс. рухомых помнікаў, першы з якіх — дзіцячая калыска ХІХ ст. — меў сімвалічны сэнс. Усе рухомыя помнікі згрупавалі ў 24 тэматычныя калекцыі — абразоў, дэкаратыўна-прыкладнога ма- стацтва, жывапісу, старадрукаў, ткацтва і вышыўкі, строяў, пляцення, керамікі і інш.

У 1987 г. адбылося адкрыццё сектара «Цэнтральная Беларусь» Бела- рускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У ім дэман- страваўся фрагмент вёскі ХІХ — пачатку ХХ ст. з вулічнай планіроўкай. Кампазіцыйны цэнтр утваралі будынкі царквы ХVШ ст. і грамадскага свірна першай паловы ХІХ ст. На прыкладзе сялянскіх двароў пачатку ХХ ст. былі паказаны эвалюцыя двара пагоннага тыпу. У інтэр’ерах гэ- тых будынкаў праз ансамблевыя і сістэматычныя экспазіцыі прасочваліся асаблівасці побыту насельніцтва цэнтральнай Беларусі. У кузні экспа- наваліся прылады працы і кавальскія вырабы. Экспазіцыю сектара дапаў- няў вятрак-казлоўка, некалькі сялянскіх сядзіб і ветраны млын. Астатнія сектары экспазіцыйнай зоны музея знаходзіліся ў стане праектавання.

7. Разглядаемы перыяд быў часам стварэння ў БССР першых музеяў- запаведнікаў — музейных устаноў новага тыпу, якія сфарміраваліся на аснове нерухомых помнікаў з захаваннем альбо ўзнаўленнем гісто- рыка-культурнага асяроддзя. Першы ў рэспубліцы Дзяржаўны гістарычна-культурны музей-запаведнік з’явіўся ў Полацку. Выбар месца яго стварэння быў абумоўлены гісторыка-культурнай значнасцю помнікаў, што захаваліся ў горадзе, а таксама звязаных з імі падзей. Адкрыццю запаведніка папярэднічала вывучэнне археалагічнага матэрыялу, наза- пашанага ў выніку даследаванняў старажытнага Полацка, якія ў розныя гады праводзілі вядомыя вучоныя А. М. Ляўданскі, А. Р. Мітрафанаў, Л. В. Аляксееў, М. К. Каргер, Г. В. Штыхаў.

Архітэктурна-археалагічны запаведнік у Полацку быў заснаваны яшчэ ў верасні 1967 г. на тэрыторыі плошчай у 31,3 га і першапачатко- ва ўключаў тэрыторыю Ніжняга і Верхняга замкаў, а таксама Сафійскі сабор. Заснаванне запаведніка стварыла ўмовы не толькі для даследа- вання, але для рэстаўрацыі і музейнага выкарыстання помнікаў. Гэ- тыя работы атрымалі далейшы імпульс пасля таго, як у сакавіку 1971 г. запаведніку (перайменаванаму ў гістарычна-археалагічны) былі перададзены памяшканні Сафійскага сабора для захавання калекцый і работы невялікага навуковага калектыву. Наступнай важнай датай у гісторыі Полацкага гістарычна-археалагічнага запаведніка з’яўляецца чэрвень 1985 г., калі яму быў нададзены статус галаўной установы і да яго былі далучаны ўсе помнікі археалогіі, гісторыі і культуры, а таксама музеі горада.

Пасля ўзбуйнення структура запаведніка набыла наступны выгляд. Да нерухомых помнікаў адносіліся: паселішча 1-га тысячагоддзя да н. э. у гістарычным раёне Запалоцце, селішча і гарадзішча VП—VШ стст., Спа- са-Праабражэнская царква з фрэскамі, фундаменты храма-пахавальні ХІІ ст., комплекс Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, Верхні за- мак з Сафійскім саборам ХІ—ХVШ стст., Ніжні замак з валам Івана Грознага ХVІ ст., Домік Пятра І ХVІІ ст., Богаяўленскі сабор і жылы бу- дынак ХVШ ст., Чырвоны мост ХІХ ст., Крыжаўзвіжанская царква ХІХ— ХХ стст., Лютэранская кірха ХХ ст., рэшткі езуіцкага калегіума.

Фонд рухомых помнікаў запаведніка быў размеркаваны паміж на- ступнымі музеямі. У старэйшым з іх, краязнаўчым, найбольш важныя ў навуковых адносінах матэрыялы змяшчаліся ў раздзеле дасавецкай гісторыі, у т. л. вырабы з крэменю, косці, скуры, кераміка, нумізма- тычная калекцыя, старажытная зброя, адзенне. Этнаграфічны матэ- рыял быў прадстаўлены комплексам «Куток сялянскай хаты канца ХІХ — пачатку ХХ ст.», вырабамі ткацтва, ганчарства, узорамі пляцен- ня і дрэваапрацоўкі. Часткай запаведніка з’яўляўся таксама заснаваны ў 1971 г. Музей баявой славы, у пяці залах якога паказвалася гісторыя Полаччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1981 г. у Богаяўленскім саборы было адкрыта яшчэ адно структурнае падраздзяленне Полацка- га запаведніка — Карцінная галерэя. Падчас адкрыцця ў фондах Карціннай галерэі змяшчалася каля 2 тыс. твораў жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у т. л. В. Бялыніцкага- Бірулі, Г. Вашчанкі, А. Кашкурэвіча, А. Марачкіна, Г. Паплаўскага, М. Савіцкага, У Стальмашонка, Н. Шчаснай. У 1991 г. адбылася перадача будынка Богаяўленскага сабора праваслаўным веруючым, а пад карцін- ную галерэю пачалі рыхтаваць адзін з карпусоў езуіцкага калегіума.

Наступны музей, які адыгрываў у запаведніку дамінантную ролю, адкрыўся ў 1987 г. у Сафійскім саборы і быў прысвечаны яго гісторыі і архітэктуры. Экспазіцыя Музея гісторыі і архітэктуры Сафійскага сабора размяшчалася ў двух залах і ахоплівала храналагічны перыяд з сярэдзіны ХІ ст. да нашых дзён. Сярод іншага ў ёй дэманстраваліся пліткі падлогі ХІ ст., фрагменты фрэскавага роспісу, рэчы з пахаванняў ХШ—ХVІ стст., віслая пячатка кіеўскага князя Усевалада (Андрэя) ХІ ст., вапнавы камень з імёнамі сведак будаўніцтва сабора ў ХІ ст., найбольш цікавыя плінфы са знакамі і надпісамі. Арганічнай часткай экспазіцыі з’яўляліся фрагмен­ты сцен сабора, якія паказвалі ход рэстаўрацыйных работ у 1969—1983 гг. Акрамя музея, у Сафійскім саборы з 1985 г. дзейнічала арганная канцэрт- ная зала. Самы маленькі музей у складзе запаведніка — Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка — адкрыўся так­сама ў 1987 г. у кватэры, дзе прайшлі апошнія гады знакамітай палачанкі.

У 1990 г. у будынку былой брацкай школы пачаў дзейнічаць Музей беларускага кнігадрукавання, у чатырнаццаці залах якога экспанаты былі згрупаваны па наступных раздзелах: 1) развіццё пісьменства, формаў і матэрыялаў кнігі; 2) рукапісная кніга на беларускіх землях; 3) жыц- цё і дзейнасць Ф. Скарыны; 4) Скарыніяна; 5) кнігадрукаванне дру­гой паловы ХVІ—ХVШ ст., ХІХ — пачатку ХХ ст.; 6) гісторыя кніжнай ілюстрацыі; 7) тыпы і віды друкаванай прадукцыі; 8) развіццё паліграфіі. Былі прадстаўлены інтэр’еры майстэрні перапісчыка ХVІ ст. і друкарні ХVІІ ст., прылады працы мастакоў-графікаў, друкарскае і паліграфічнае абсталяванне, а таксама слайды і відэафільмы, звязаныя з працэсам кнігадрукавання.

На пачатку 1990-х гг. агульная колькасць калекцый у фондах По- лацкага гісторыка-культурнага запаведніка наблізілася да лічбы 40 тыс. Сярод іх найвялікшае навукова-культурнае значэнне мелі скарб арабскіх куфіцкіх дырхемаў, знойдзены ў в. Казьянкі, свінцовая віслая пячатка ХІ ст., віты залаты пярсцёнак ХІ ст., залатыя скроневыя кольцы паўднёвага тыпу ХІІ ст., каменны абразок «Канстанцін і Алена» ХІІ ст. У ліпені 1990 г. згодна з рашэннем Савета Міністраў БССР Полацкі гісторыка-культурны запаведнік атрымаў статус установы рэспублі- канскага значэння з вызначанымі мэтамі і задачамі, рэжымам утры- мання помнікаў і зонамі яго аховы.

Прыклад новых адносін да музейнай дзейнасці, пераасэнсаван- ня яе тэарэтычных асноў даў напрыканцы 1980—90-х гг. Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік Заслаўе». Як і ў Полацку, запаведнік быў створаны на аснове існаваўшага з 1967 г. Заслаўскага архітэктурна-археалагічнага запаведніка, у склад якога ўваходзілі гарадзішча «Замэчак» Х ст., курганныя могільнікі Х—ХІ стст., гарадзішча «Вал» ХVІ ст., кальвінскі збор ХVІ ст. (Спаса-Праабражэнская царква). Рашэнне Са- вета Міністраў БССР аб стварэнні гісторыка-культурнага запаведніка, прынятае ў 1986 г., дазволіла ўключыць у яго склад некаторыя іншыя помнікі — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ХVШ ст., рэшткі палацавага комплексу «Заслаўе» ХІХ ст., вуліцы сярэдневякова- га горада, а таксама навакольныя маляўнічыя ландшафты. Рэалізацыя дадзенага рашэння адбывалася на фоне крызісу таталітарнай ідэалогіі, дэмакратызацыі грамадскага жыцця, працэсу адраджэння беларускай культуры. Усё гэта ў атмасферы галоснасці вызначыла склад і харак- тар дзейнасці сфарміраванага ў 1988 г. творчага калектыву запаведніка на чале з А. М. Калбаска і рэалізацыі шэрагу ідэй новай музеялогіі[21].

У 1989 г. супрацоўнікамі была распрацавана і прынята канцэпцыя запаведніка, у падмурак якой паклалі прынцыпы непарыўнай узаемасувязі самасвядомасці народа і яго культуры, экалагічны падыход да месца і ролі чалавека ў прыродзе і грамадстве. Горад у канцэпцыі разглядаўся як культурная экасістэма, дзе культурныя і прыродныя кампаненты звяза- ны паміж сабой прынцыпамі самазахавання і самаабнаўлення. Быў пра- ведзены аналіз стану помнікаў у Заслаўі, акрэслены напрамкі дзейнасці, арганізацыйная структура запаведніка, этапы яго развіцця. Адначасова распачаўся збор прадметаў музейнага значэння як у ваколіцах Заслаўя, так і далёка за яго межамі. Сабраныя помнікі рэгістраваліся з дапамогай рас- працаванай у 1991 г. сумесна з Мінскім радыётэхнічным інстытутам пер- шай у БССР праграмы «Камп’ютарызацыя фондаў».

З мэтай аб’яднання савецкіх прыхільнікаў ідэй новай музеялогіі кіраўніцтва Заслаўскага запаведніка арганізавала на пачатку 1990 г. канферэнцыю, у якой удзельнічалі прадстаўнікі музеяў-запаведнікаў з Архангельска, Кемерава, Ноўгарада, Львова, Румшышкеса, Таліна. Удзельнікі канферэнцыі, падагульняючы вопыт зробленага на месцах, прынялі дэкларацыю, у якой абвясцілі аб сваім далучэнні да міжна- роднага руху «За новую музеялогію».

Чарговым крокам на шляху развіцця запаведніка стала пастанова Савета Міністраў БССР ад 19 верасня 1990 г. «Аб гісторыка-культурным запаведніку “Заслаўе”», што пацвярджала статус запаведніка, фіксаваліся межы яго ахоўнай зоны і межы зон рэгулявання забудовы ахоўваемага прыроднага ландшафту. Неўзабаве, пасля вызначэння заканадаўчых і тэарэтычных асноў сваёй дзейнасці, супрацоўнікі запаведніка распачалі практычныя захады па захаванні помнікаў у кантэксце іх культурнага і прыроднага асяроддзя. Першымі былі створаны этнаграфічны ком­плекс «Млын», хата завознікаў і свіран. Па суседстве ад дзеючага ком­плексу «Млын» быў адкрыты жывы музей «Кузня», а таксама ганчарная майстэрня. У выставачным комплексе запаведніка на пачатку 1990-х гг. жыхары Заслаўя і турысты пазнаёміліся з першымі традыцыйнымі му­зейным! экспазіцыямі: музычныя інструменты «Музыка вячорак», маляваныя дыванкі «Алена Кіш. Паміж двух сусветаў» і, нарэшце, «Мара аб Заслаўі», якая давала прыклад нетрадыцыйнай, мастацка-вобразнай інтэрпрэтацыі тысячагадовай гісторыі горада. Трэба адзначыць, што гэтыя музейныя праекты ажыццявіліся дзякуючы не толькі энтузіязму супрацоўнікаў, але і таму, што ў канцы 1980-х гг. дзяржава дазволіла му­зеям самастойна размяркоўваць бюджэтныя сродкі.

 

Дата: 2019-05-28, просмотров: 282.