Тема 3.2. Становление музейного дела в 1917–1941 гг
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

(2 часа – лекция, 2 часа – семинар)

Первые законодательные акты советского правительства в области музейного дела. Создание государственного музейного фонда. Законодательная база и организационное руководство музейной деятельностью в БССР. Белорусский государственный музей и его отделения. Музеи и краеведческое движение. Первый Всероссийский музейный съезд и его влияние на развитие музейного дела в СССР. Сведение задач музейной деятельности к задачам политпросвещения. Идеологизация и политизация музейного дела. Государственные музеи БССР. Общественные краеведческие музеи. Музеи и музейное дело в Западной Беларуси.

 

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. сацыяльна-эканамічныя, юрыдычныя і ідэалагічныя падмуркі музейнай дзейнасці на ўсходніх і цэнтральных беларускіх землях кардынальна змяніліся. Савецкая ўлада праводзіла маштабныя змены па чатырох напрамках: выпрацоўка заканадаўства, накіраванага на перадачу помнікаў гісторыі і культуры з прыватнай у дзяржаўную ўласнасць, стварэнне цэнтральных і мясцовых органаў кіраўніцтва музейнай справай і аховы помнікаў, прыцягненне да музейнай дзейнасці старых «буржуазных» спецыялістаў, выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны ў прапагандысцка-асветніцкіх мэтах.

Заканадаўчая база савецкай музейнай справы фарміравалася па- ступова. «Дэкрэт аб зямлі», прыняты 26 кастрычніка 1917 г., паклаў пачатак нацыяналізацыі сядзіб і палацаў разам з калекцыямі мастацтва, прадметамі даўніны, кнігамі і дакументамі, якія ў іх змяшчаліся. У адносінах да царкоўнай маёмасці тыя ж меры прадугледжваў дэ­крэт 20 студзеня 1918 г. «Аб сумленні, царкоўных і рэлігійных таварыствах». Летам — восенню 1918 г. з’явіліся дэкрэты «Аб адмене пры­ватнай уласнасці на нерухомасць у гарадах», «Аб забароне вывазу і продажу за мяжой прадметаў асаблівага мастацкага і гістарычнага значэння». Паводле дэкрэта 5 кастрычніка 1918 г. «Аб рэгістрацыі, прыёме на улік і захаванні помнікаў мастацтва і даўніны, што знаходзяцца ў прыватных асоб, таварыстваў і ўстаноў» была абвешчана першая дзяржаўная рэгістрацыя культурных каштоўнасцей. Такім чынам на- родныя камісарыяты асветы (НКА) РСФСР і іншых савецкіх рэспублік[2] атрымалі заканадаўчую базу для нацыяналізацыі і ўзяцця на ўлік гіста- рычна-культурнай спадчыны.

Для правядзення падобных пераўтварэнняў патрэбен быў дзяржаўны орган кіравання музейнай справай, які з’явіўся ў 1918 г. у Маскве ў вы- глядзе музейнага аддзела НКА. Неўзабаве пасля ўтварэння БССР у Мінску па расійскім узоры спецыяльнай урадавай пастановай ад 30 студзеня 1919 г. уся адказнасць за збор і ахову рухомых помнікаў гісторыі і мастацтва была ўскладзена на мастацка-археалагічны пададдзел НКА БССР, у склад якога ўвайшлі мастак У. А. Дзмітрыеў, антыквар Л. Н. Замкоў, выкладчык гісторыі мастацтваў М. Г. Сыркін і інш. Пададдзел пачаў сваю працу з таго, што ўзяў пад ахову помнікі мастацтва і старасветчыны, якія знаходзіліся ў памяшканнях урадавых устаноў. Быў распачаты вываз у сховішча НКА каштоўных прадметаў з кватэр заможных гараджан, а таксама сядзіб шляхты.

Сакавіком 1919 г. датуюцца першыя крокі па ўзяцці пад ахову і пе- раўтварэнні ў музей Нясвіжскага замка. Прыкладна ў той жа час НКА прыняў рашэнне аб утварэнні на аснове сабраных помнікаў Абласнога- музея-ў-Мінску. Для яго быў адведзены будынак былога Дваранскага схо­ду, скляпенні якога пераабсталявалі пад сховішчы. Загадчыкам музея прызначылі У А. Дзмітрыева, які адначасова выконваў функцыі загад- чыка мастацка-археалагічнага пададдзела, захавальнікам — Л. Н. Замко­ва. Менавіта У. А. Дзмітрыеў, які падзяляў погляды рускіх мастакоў- авангардыстаў, упершыню сфармуляваў асноўныя погляды новай улады на музейную справу, а менавіта: стаўленне да гістарычна-культурнай спадчыны як да агульнанароднага набытку, адмаўленне ў праве валодання ёю прыватным асобам, утылітарны погляд на гістарычныя і мастацкія помнікі, як на сродкі выхавання і прапаганды, не маючыя ніякай эстэтычнай каштоўнасці. Апошняя «пралеткультаўская» пазіцыя адносна гістарычна-культурнай спадчыны была выкладзена аўтарам у наступ- ных словах: «...нам зразумела адно: не можа быць ганебнага гандлю і спрэчак з-за гэтых вельмі сумніўных “скарбаў”, нельга ўпрыгожваць гэтымі “скарбамі” нашыя палацы, залы і школы, гэтыя “скарбы” трэба абясшкодзіць — сабраць і замкнуць у вязніцы-музеі».

Цяжка сказаць, што ўяўляў «вязніца-музей», створаны У. А. Дзмі- трыевым у Мінску, але хутчэй за ўсё ў яго экспазіцыі сумяшчаліся ін- тэр’ерны і калекцыйны спосабы паказу жывапісу, дэкаратыўна-прыклад- нога мастацтва, прадметаў матэрыяльнай культуры.

Далейшае развіццё Абласнога музея перапынілася з перамяшчэн- нем НКА ў Вільню ў сувязі з абвяшчэннем Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У Мінску пакінулі аддзел народнай адукацыі пры рэўкаме, у кампетэнцыю якога адышлі пытанні музейнай справы і аховы помнікаў. Тым не менш і ў той час былі зроблены пэўныя крокі ў галіне музейнага будаўніцтва.

           22 лютага 1919 г. старшыня часовага ўрада Літбела В.С. Міцкевіч- Капсукас падпісаў пастанову аб ахове культурных каштоўнасцей на тэрыторыі рэспублікі. Гэта пастанова прадугледжвала абвяшчэнне ўлас- насцю дзяржавы ўсіх помнікаў, агульную забарону на іх вываз, а таксама арганізацыю ўліку. На працягу першай паловы 1919 г. размяркоўвалі каштоўнасці, нацыяналізаваныя аддзелам народнай адукацыі. Найбольш важнае з пункту гледжання гісторыі і мастацтва накіроўвалі ў Абласны музей і кабінеты БДУ, рэчы, не вартыя ўвагі, заставаліся ў па- зашкольных установах — клубах, бібліятэках, народных дамах.

Нягледзячы на намаганні НКА, накіраваныя на арганізацыю музеяў і ахову помнікаў, знішчэнне і вываз беларускай гісторыка-культурнай спадчыны ў той час дасягнулі небывалых памераў. Помнікі знікалі ў вы­шку неаднаразовага перамяшчэння лініі фронту, вандалізму і галоўнае — мэтанакіраванага вывазу найбольш значных каштоўнасцей у суседнія дзяржавы. Летам 1920 г. перад адступленнем з Беларусі польскія войскі вывезлі разам з калекцыямі Мінскага абласнога музея шэраг прыватных збораў. Сярод іх была багатая калекцыя мясцовага і заходнееўрапейскага жывапісу В. Ельскага, на падмурку якой, згодна з планам уладальніка, у Мінску меркавалася стварыць першы публічны мастацкі музей[3].

Новыя вялікія страты помнікаў матэрыяльнай культуры Беларусь панесла пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. (пры адсутнасці беларускай дэлегацыі) мірнага дагавора паміж Расіяй і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога. Разам з прызнаннем гістарычных правоў Польшчы на землі Заходняй Беларусі. ХІ артыкул дагавора прызнаваў польскі народ уласнікам усіх рухомых помнікаў гісторыі і культуры, створаных у Заходняй Беларусі, нават калі яны знаходзіліся па-за межамі апошняй. У сваю чаргу палякі ўзялі на сябе абавязак вярнуць Расіі і Украіне іх нацыянальныя культурныя каштоўнасці, што трапілі ў розныя часы ў зборы Польшчы. На практыцы гэта азначала перадачу з расійскіх сховішчаў у Польшчу прадметаў са збораў Радзівілаў, Сапегаў, Браніцкіх і інш. У адваротным кірунку перадаваліся шматлікія помнікі мастацтва і гістарычныя рэліквіі, якія мелі ўсходнебеларускую тэрытарыяльную прывязку.

Падчас работы спецыяльнай змешанай камісіі, якая ажыццяўляла ХІ артыкул Рыжскага дагавора, у складзе НКА БССР ужо дзейнічала, абапіраючыся на некалькі адпаведных заканадаўчых актаў, структура па ахове помнікаў мастацтва і старажытнасцей. Але яе прадстаўнікоў не запрасілі ў склад змешанай камісіі. Гэта не выклікала абурэння — пасля няўдалай спробы аднавіць у 1918 г. незалежную дзяржаву большасць на- цыянальнай інтэлігенцыі знаходзілася ў эміграцыі. А кіраўніцтва БССР з ахвотаю дэлегавала свае правы Маскве.

У 1920 г. на тэрыторыі БССР, якая зменшылася да памераў Мінскай губерні, пачаў дзейнічаць пададдзел аховы помнікаў НКА. Ва ўмовах пас- ляваенных разбурэнняў і адсутнасці грашовых сродкаў гэтая праца ішла павольна. На паперы засталіся рэзалюцыі прадстаўнікоў асветы і культу­ры аб неабходнасці вяртання ў Беларусь усіх культурных каштоўнасцей, якія былі вывезены падчас вайны. Працягваліся стыхійныя рабаўніцтвы кінутых сядзіб. Прыпыніла сваю дзейнасць большасць музеяў.

У гэтай сітуацыі 24 ліпеня 1920 г. старшыня Мінскага губернскага рэўкама А. Р. Чарвякоў падпісаў загад, у якім прыватным асобам пра- паноўвалася ў трохдзённы тэрмін паведаміць у Абласны музей пра ма- ёмасць, што мае гістарычна-культурную каштоўнасць для яе ўліку і пе- радачы ў музей. Сітуацыя змянілася да лепшага пасля ўтварэння ў 1921 г. у складзе НКА Акадэмічнага цэнтра, які аб’яднаў усіх навукоўцаў, што мелі дачыненне да вывучэння і аховы гістарычна-культурнай спадчыны. Акадэмічны цэнтр кіраваў дзейнасцю навукова-даследчых, мастацкіх устаноў, а таксама музеяў, дзеля чаго ў яго структуры была створана Му­зейная камісія (Галоўмузей). Нягледзячы на цяжкасці матэрыяльна-тэх- нічнага характару, яна ўпершыню паставіла мэту стварэння агульнадзяр- жаўнай музейнай сеткі з цэнтральным кіраваннем. Музейная камісія складалася са старшыні — нумізмата П. В. Харламповіча, якога запрасіў з Расіі кіраўнік Акадэмічнага цэнтра С. М. Некрашэвіч, двух членаў і сакратара.

Першым і галоўным заданнем камісіі было аднаўленне Абласнога музея ў Мінску, які пасля адступлення польскіх войскаў знаходзіўся ў цяжкім стане. У 1921 г. у ім заставалася каля 1 тыс. прадметаў мастацтва і каля 2 тыс. адзінак нумізматыкі. Аднаўленне Абласнога музея ішло ўжо ў новым памяшканні — у будынку архірэйскага дома. У 1921—1922 гг. тут праводзіліся інтэнсіўныя работы па зборы і інвентарызацыі калекцый. У ліку паступленняў таго часу трэба прыгадаць калекцыю тканін, вопраткі і замалёвак, якую сабрала экспедыцыя НКА ў Слуцкім павеце. Фонды музея ўзбагацілі рукапісныя кнігі, нумізматычны збор, культавыя рэчы былога Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, рээвакуіраваныя з Разані. З Мінскага таварыства аматараў гісторыі і старасветчыны музею былі перададзены матэрыялы археалагічных раскопак у Заслаўі і рэшткі калекцый былога Мінскага гарадскога музея.

На аднаўленне музея звярнулі ўвагу вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы БССР: ЦВК ахвяраваў калекцыю старажытных манет, СНК — калекцыю акварэляў ХІХ ст., Наркамат земляробства — карціны і старажытную зброю. Галоўны музейны фонд РСФСР перадаў невялікую калекцыю фар­фору і прадметаў выяўленчага мастацтва. Адзін з найбольш каштоўных падарункаў зрабіў Цэнтрархіў БССР — частку знакамітай выставы І. Луцкевіча і А. Іпеля. Напрыканцы 1922 г. з’езд Саветаў вырашыў перадаць у музей выставу, арганізаваную да яго адкрыцця. Фонды і экспазіцыя яшчэ знаходзіліся ў стане фарміравання, калі 19 лістапада 1922 г. у музей прыйшла першая экскурсія вучняў.

У снежні 1923 г. СНК БССР выдаў пастанову «Аб рэгістрацыі, пры- ёме на ўлік і ахове помнікаў мастацтва, мінуўшчыны, побыту і мясцовасцей прыроды, якія з’яўляюцца ўласнасцю ўстаноў і таварыстваў, а таксама прыватных асоб». Гэтай пастановай забараняліся вываз і про­даж помнікаў культуры за мяжу, перадача іх ад аднаго ўладальніка дру­гому. Перамяшчэнне помнікаў павінна было абавязкова рэгістравацца навукова-экспертнай камісіяй, якая была створана НКА. Пры прода- жы таго ці іншага помніка перавагу мела навукова-экспертная камісія. Музеі маглі выкарыстоўваць помнікі, якія знаходзіліся ў прыватнай уласнасці. У цэлым пастанова стварала прававую базу збіральніцкай дзейнасці дзяржаўных музеяў БССР.

Падчас выхаду пастановы СНК Беларускі-дзяржаўны-музей-(БДМ) — так было вырашана назваць адноўлены Абласны музей — ужо меў улас- ны статут. Адпаведна яму БДМ з’яўляўся цэнтральнай установай для захавання рухомай часткі гістарычна-культурнай спадчыны з уласнымі архівам і бібліятэкай. Вышэйшым кіруючым органам музея была рада, якая складалася з дырэктара, навуковых супрацоўнікаў і вучонага сакратара. У кампетэнцыю рады ўваходзіла вырашэнне найбольш складаных пытанняў дзейнасці музея, у тым ліку прызначэнне дырэктара. БДМ меў статус навуковай установы з правам самастойнага вырашэння пытанняў унутранага жыцця. Асаблівае значэнне надавалася параграфу, дзе добра- ахвотныя члены-карэспандэнты музея разглядаліся як жывая сувязь з правінцыяй. Аўтарам статута быў дырэктар музея П. В. Харламповіч, які адначасова працягваў выконваць абавязкі старшыні музейнай камісіі Акадэмічнага цэнтра.

У першы год існавання БДМ быў адкрыты для наведвання па ня- дзелях ад 12 да 15 гадзін, экскурсіі праводзіліся па папярэднім запісе, уваход быў платны. Сёння выклікае ўсмешку параграф статута, які рэгламентаваў паводзіны наведвальнікаў: «Забараняецца ў музеі гучна размаўляць, грукаць, пляваць на падлогу, паліць і дакранацца да прадметаў рукамі. Наведвальнікі з палкамі, парасонамі, кошыкамі, партфелямі ў музей не дапускаюцца».

У 1924 г. СНК БССР зацвердзіў спіс музеяў, якія фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту Акадэмічным цэнтрам. У яго ўвайшлі тры музеі: Беларускі дзяржаўны музей у Мінску, Музей пралетарскай культуры ў Магілёве і Гістарычна-археалагічны музей у Віцебску. У 1926 г. да гэтага спісу быў далучаны Гомельскі культурна-гістарычны музей. Астатнія (у асноўным гэта былі музеі краязнаўчых таварыстваў) разглядаліся як музеі мясцовага значэння і мусілі фінансавацца з мясцовых бюджэтаў.

Было вырашана ісці па шляху канцэнтрацыі — БДМ у Мінску нада- ваўся статус цэнтральнай музейнай установы з філіяламі (аддзяленнямі) у Віцебску і Магілёве (з 1926 г. і ў Гомелі), куды павінны былі перадавацца ўсе помнікі агульнарэспубліканскага значэння. На думку ініцыятараў гэтага праекта, філіялізацыя не азначала простае паглынанне малых музеяў сталічным. Аб’яднаныя музеі, падпарадкоўваючыся волі савета сталічнага музея і музейнай камісіі Акадэмічнага цэнтра, захоўвалі аўтаномію навуковай работы, свабоду папаўнення калекцый і іх недатыкальнасць. Усе гэтыя палажэнні былі выкладзены ў пастанове СНК БССР ад 19 лістапада 1924 г. «Аб канцэнтрацыі мастацкіх і гісторыка- культурных кашоўнасцей».

Такім чынам, у 1924 г. была выпрацавана і рэалізавана праграма аб’яднання музеяў рэспублікі ў пэўную сістэму. Яна тычылася музеяў дзяржаўнага значэння, якія ўваходзілі ў сістэму НКА. Сетка краязнаўчых музеяў, якія фінансаваліся з мясцовых бюджэтаў і па колькасці знач- на пераўзыходзілі наркамасветаўскія, патрабавала сур’ёзнай арганіза- цыйнай і навуковай прапрацоўкі. Не былі ўлічаны музеі, якія заставаліся ў іншых структурах (ЦК КП(б)Б, Наркамзема, Інбелкульта, БДУ і інш.).

Перыядам актыўнага назапашвання фондавых калекцый сталі 1924— 1925 гг. Згодна з пастановай «Аб канцэнтрацыі...» у Мінск перавезлі калекцыі былых Мсціслаўскай духоўнай семінарыі і Горы-Горацкага інстытута, найбольш каштоўныя экспанаты са Слуцкага краязнаўчага музея. Бабруйскае краязнаўчае таварыства перадало ў Мінск 537 сярэбра- ных манет XVII ст. У 1926 г. з Віцебскага музея ў БДМ перавезлі помнікі яўрэйскай культуры са збору А. Р. Брадоўскага.

Акрамя таго калекцыі папаўняліся за кошт ахвяраванняў грамадзян і планавых экспедыцый. Вельмі плённай была экспедыцыя па зборы этнаграфічных прадметаў для беларускага аддзела на Усесаюзнай выставе ў Маскве. Летам 1926 г. археалагічны аддзел музея праводзіў раскопкі гарадзішча Банцараўшчына, даследаваў курганы каля Лагойска, а таксама стаянку каменнага веку ў Кострыне каля Пухавіч. Этнаграфічны ад­дзел правёў дзве экспедыцыі на Мазыршчыну і Барысаўшчыну. Яўрэйскі аддзел праводзіў экспедыцыю па зборы экспанатаў на Калініншчыне.

Сябры рады БДМ звязвалі вялікія надзеі з павелічэннем фондавых калекцый першакласнымі помнікамі беларускай культуры, якія былі вы- везены ў канцы ХVШ — пачатку Х Х ст. у расійскія сталіцы. Ужо ў 1924 г. намеснік наркама асветы А. В. Баліцкі звяртаўся да камісара па ваенных справах у Маскве з просьбаю пра дастаўку ў БДМ узораў зброі і рыштунку часоў Першай сусветнай вайны. У больш рашучай форме прэтэнзіі да РСФСР вярнуць культурныя помнікі былі выказаны ўдзельнікамі 1-га з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, які па ініцыятыве Інбелкульта адбыўся ў Мінску 17—18 студзеня 1926 г. У рэзалюцыі з’езда № 4 «Аб музейнай справе», між іншым, гаварылася: «З’езд лічыць патрэбным падняць перад Урадам пытанне аб звароце ў музеі БССР прадметаў археалогіі і мастацтва, якія вывезены ў розныя часы за межы Беларусі і знаходзяцца ў музеях РСФСР, як, напрыклад: а) у Смаленскім музэі — 25 работ італьянскіх і нідэрландскіх майстроў ХІV—ХVII стст. з Горак; б) у Маскве — куфар з срэбра і шкатулка з дыямэнтамі, эвакуяваныя з Менскага музею; в) ва Ульянінску — часткі музейных рэчаў беларускага гісторыка Жыркевіча».

Гэтыя патрабаванні былі перададзены ўрадам БССР у НКА РСФСР і ўжо 19 ліпеня 1926 г. за подпісам В. У. Куйбышава выйшла спецыяльная пастанова СНК СССР «Аб вяртанні ў Беларускі дзяржаўны музей некаторых музейных экспанатаў з музеяў РСФСР». Першыя чатыры пункты пастановы адмаўлялі беларускаму боку ў пералічаных вышэй патрабаваннях на падставе таго, што апошнія мелі агульнасаюзнае значэнне. І толькі апошні, пяты, пункт дазваляў вярнуць у БДМ «...шрыфт і абсталяванне старажытнай яўрэйскай друкарні, старажытнай работы Тору, ханукальную лампаду любавіцкага равіна Шэерсона, сярэбраныя ўпрыгожанні да Торы, сярэбраны крыж ХVII ст. з Заслаўскай царквы».

11 жніўня 1926 г. па дамоўленасці з Галоўмузеем НКА РСФСР у Маскву па музейныя прадметы былі камандзіраваны дырэктар БДМ П. В. Хар- ламповіч і супрацоўнік Інбелкульта мастацтвазнаўца М. М. Шчакаці- хін. Кіраўніцтва НКА РСФСР аказалася больш шчодрым, чым саюзны СНК. Акрамя пазначаных у пятым пункце яўрэйскіх старажытнасцей, беларускім навукоўцам перадалі з музейнага фонду 39 карцін рускіх мастакоў — І. Айвазоўскага, І. Рэпіна, В. Макоўскага, Г. Семірадскага, В. Сярова, скульптуры М. Антакольскага, каля 500 старажытных манет.

15 студзеня 1927 г. П. В. Харламповіч зноў адпраўляецца ў Маскву, дзе атрымлівае ад Галоўмузея каля 30 карцін рускіх мастакоў, больш за 40 старажытных прадметаў з фарфору і хрусталю, 40 гравюр, 80 манет, 5 абразоў, 2 слуцкія паясы і 40 кніг па гісторыі мастацтва. На працягу 1927 г. НКА БССР арганізаваў яшчэ дзве камандзіроўкі сваіх супрацоўнікаў у Маскву і Ленінград з рэстытуцыйнымі мэтамі. Але плёну яны не далі.

Інтэнсіўныя работы па камплектаванні фондавых калекцый БДМ, агульная колькасць якіх да канца першага пяцігоддзя яго існавання дасягнула 30 тыс. адзінак, абумовілі стварэнне новай, больш складанай сістэмы ўліку. Кожны прадмет паступаў у музей з суправаджальным да- кументам, потым заносіўся ў кнігу паступленняў, калекцыйны вопіс і даведачную картатэку.

Хуткі рост калекцый паспрыяў пошуку новых шляхоў у экспазіцый- най рабоце. На працягу 1926 г. у музеі была праведзена рээкспазіцыя, пасля чаго 10 кастрычніка 1926 г. адбылося адкрыццё новай экспазіцыі БДМ. Мастацкі аддзел займаў чатыры пакоі, у трох з якіх экспанаваліся творы рускіх мастакоў ХІХ — пачатку ХХ ст., а ў чацвёртым была разгорнута выстава «Старажытны беларускі партрэт». Звяртаў таксама на сябе ўвагу этнаграфічны ад­дзел, які займаў памяшканне былой хатняй архірэйскай царквы. Яго стваральнікі імкнуліся адысці ад манатоннага акадэмічнага пакалек- цыйнага паказу этнаграфічных экспанатаў, увесці элемент тэатралізацыі з дапамогай манекенаў, інтэр’ера сялянскай хаты, а таксама мастацкага аздаблення сцен былой царквы. Акрамя беларускага этнаграфічнага аддзела, у абноўленай экспазіцыі з’явіўся яўрэйскі аддзел1, дзе пераважна дэманстраваліся прадметы яўрэйскага побыту і культу. Самастойнае значэнне меў археалагічны аддзел з пададдзелам нумізматыкі.

Нягледзячы на абмежаваны па часе доступ наведвальнікаў і адсут- насць спецыяльнага аддзела, які б займаўся навукова-асветніцкай рабо­тай, у другой палове 20-х гг. XX ст. БДМ разгарнуў вялікую работу па папулярызацыі сярод насельніцтва БССР помнікаў беларускай гісторыі і мастацтва. Пераважна гэта былі навучэнцы, для якіх распрацавалі спе- цыяльныя экскурсіі. 

Развіццё музейнай справы было б немагчымым без забеспячэння дзяржавай матэрыяльных і фінансавых умоў.

Гаспадарчы хаос пачатку 20-х гг. XX ст. адмоўна адбіўся на ўсім грамадстве, у тым ліку на музейнай сферы. Трэба было рамантаваць музейныя будынкі, не хапала паліва, большасць мясцовых краязнаўчых музеяў не атрымлівала асігнаванняў увогуле. З 1923 г. фінансавае становішча музеяў палепшылася, калі ім дазволілі мець спецыяльныя сродкі, якія складаліся з даходаў ад продажу білетаў на ўваход, продажу выданняў, эксплуатацыі зямельных участкаў, будынкаў і інш.

У 1926/27 акадэмічным годзе[4] значна павялічыўся штат музея — у ім працавалі 12 чалавек: дырэктар, яго намеснік і тры навуковыя супрацоўнікі, астатнія — тэхнічныя супрацоўнікі. З’явіліся студэнты-практыканты. Падчас летніх канікул у музеі звычайна працавалі добраахвотнікі з педагагічнага факультэта БДУ. Важную ролю ў жыцці музея адыгрывала яго рада, якая акрамя навуковага персаналу музея ўключала супрацоўнікаў Інбелкульта Д. І. Даўгялу і І. А. Сербава, прадстаўніка ЦБК А. З. Казака, супрацоўніка бюро краязнаўства А. А. Сцепуржынскага. На рэгулярных пасяджэннях рады абмяркоўваліся планы летніх экспедыцый, тэматыка выставаў, сістэма ўліку музейных прадметаў. А на пасяджэнні рады музея 29 сакавіка 1927 г. абмяркоўвалася пытанне правядзення з’езда музейных супрацоўнікаў Беларусі. Гэта сведчыла, што музейная справа Беларусі знаходзіцца на мяжы новага этапа развіцця.

У 1927 г. дырэктарам БДМ быў прызначаны славуты беларускі гра- мадска-палітычны дзеяч, гісторык, этнограф, філолаг, калекцыянер В.-Ю.-Ластоўскі, які ў красавіку прыехаў у БССР з Коўна. На перыяд зна- ходжання В. Ю. Ластоўскага на пасадзе дырэктара (май 1927 — жнівень 1929 гг.) прыпадае найвышэйшы пік дзейнасці БДМ.

Адным з першых крокаў акадэміка В. Ю. Ластоўскага на пасадзе дырэктара музея было выратаванне нацыянальнай святыні — славутага крыжа Ефрасінні Полацкай, створанага выдатным майстрам Лазарам Богшам. Крыж знайшлі падчас полацкай экспедыцыі ў мясцовым фінаддзеле і перадалі на захаванне ў БДМ. Вялікія здабыткі дала сумесная этнаграфічная экспедыцыя БДМ і Інбелкульта на чале з В. Ю. Ластоўскім на Случчыну і Мазыршчыну, дзе было сабрана шмат этнаграфічных прадметаў — мастацкіх тканін, старажытнай вопраткі, разьбы па дрэве і інш. Экспедыцыя знаёмілася на месцы з рознымі прадметамі, якія мелі археалагічнае і гістарычнае значэнне. Праводзілася фота-фіксацыя сялянскіх тыпаў і арнаментаў. У выніку экспедыцый БДМ на Тураўшчыну і Мсціслаўшчыну ў 1928 г. было набыта больш за тыся­чу прадметаў, сярод якіх кавалкі дываноў XVII ст., кубкі, талеркі, пая-сы, світкі.

Павялічвалася колькасць ахвяраванняў ад прыватных асоб. У пра- таколе пасяджэння рады музея ад 19 студзеня 1928 г. чытаем: «...музей атрымаў ад Я. Купалы 3 прадметы: сярэбраны крыжык, шкляное бак­кара, жалезны старасвецкі замок». Вядомы этнограф А. К. Сержпутоўскі перадаў музею каля 50 прадметаў побыту, сабраных ім улетку 1924 г. у Ар- шанскай акрузе. Выкарыстоўваліся сувязі з краязнаўчымі арганізацыямі на месцах, якія таксама дапамагалі набываць новыя прадметы. Значна папоўнілася калекцыя нумізматыкі, дасягнуўшы 20 тыс. адзінак.

Да 1930 г. у музеі з’явіліся новыя аддзелы: царкоўна-археалагічны, прамысловы, сфрагістыкі, старажытнабеларускай вайсковасці. Рабіліся захады да пабудовы аддзела гравюрнага і акварэльнага мастацтва, польскага і латышскага аддзелаў, а таксама збіраліся матэрыялы, якія тычыліся жыцця цыганоў і татараў у Беларусі.

Мастацкі аддзел значна пашырыўся за кошт старажытнага і сучаснага мастацтва і быў структураваны В. Ю. Ластоўскім наступным чынам: а) беларускае мастацтва (работы Рустэма, Арлоўскага, Урублеўскага, Ясінскага, Піліповіча і інш.); б) рускае мастацтва; в) заходнееўрапейскае мастацтва.

У археалагічным аддзеле, загадчыкам якога быў арганізатар першых у БССР археалагічных экспедыцый А. М. Ляўданскі, дэманстраваліся знаходкі з каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, была прадстаўлена значная колькасць прадметаў курганных раскопак (грыўні, бранзалеты, пярсцёнкі).

Загадчык яўрэйскага аддзела А. Д. Палеес прадставіў у сваім раздзеле пераважна яўрэйскія культавыя старажытнасці і ў меншай ступені — этнаграфічны матэрыял.

У нумізматычным аддзеле можна было ўбачыць манеты і медалі роз­ных краін: Старажытных Грэцыі і Рыма, Сярэдняй Азіі і інш. У аснову іх класіфікацыі былі пакладзены перыяды праўлення манархаў.

Вялікае навуковае значэнне меў царкоўны аддзел, дзе захоўвалася значная колькасць помнікаў беларускай іканапіснай школы (найста-ражытным быў абраз прарока Іллі ад 1447 г.), а таксама старажытных прадметаў праваслаўнага рэлігійнага культу.

Аддзел «Стары Менск» быў адкрыты ў 1927 г. Сярод першых паступ- ленняў выдзяляліся партрэты мінскіх ваяводаў, старажытныя рамесніц- кія прылады, цэхавыя харугвы (шапавалаў, ткачоў, музыкантаў, сталя- роў), старыя планы і малюнкі Мінска і інш.

У той час у фондах БДМ у Мінску налічвалася ўжо каля 60 тыс. адзі- нак захоўвання.

У жніўні 1928 г. на калегіі Наркамасветы быў зацверджаны новы ста­тут беларускіх дзяржаўных музеяў. Згодна з ім былыя аддзяленні Бел- дзяржмузея выдзяляліся ў самастойныя гаспадарчыя адзінкі з уласным бюджэтам. У сувязі з гэтым дзяржаўным музеям былі дадзены наступныя назвы: Беларускі дзяржаўны культурна-гістарычны музей (г. Мінск), Беларускі дзяржаўны культурна-гістарычны музей (г. Віцебск), Беларускі дзяржаўны краязнаўчы музей (г. Магілёў), Беларускі дзяржаўны мастацка-культурны музей (г. Гомель).

Між тым у Маскве ў ідэалагічным кіраўніцтве пачало складвацца новае ўяўленне пра музеі. 20 ліпеня 1928 г. на пасяджэнні Усесаюзнага ЦВК была прынята рэзалюцыя аб музейным будаўніцтве, дзе музейныя работнікі крытыкаваліся за нездавальняючую працу з пункту гледжання сацыялістычнага будаўніцтва. У якасці галоўных задач, што стаялі перад музеямі, былі выдзелены абслугоўванне культурна-асветніцкіх патрабаванняў працоўных мас, удзел у вывучэнні прыродных і вытворчых сіл краіны, рабочага руху і побыту працоўных, індустрыялізацыі і ўмацаванні абараназдольнасці краіны. Пачалася перабудова работы савецкіх музеяў, падчас якой значна змяніліся напрамкі іх дзейнасці, а таксама склад навуковых кадраў.

1 жніўня 1929 г. спецыяльная камісія НКА, якая абследавала БДМ, рэзка крытыкавала аддзел «Стары Менск» за экспанаванне партрэтаў мінскіх ваяводаў, яўрэйскі — за экспанаванне яўрэйскіх культавых ста- ражытнасцей, этнаграфічны — за дэманстрацыю выключна сялянскіх рэчаў, мастацкі — за набыццё прадметаў царкоўнага мастацтва. Канстатавалася, што акрамя бюста Леніна ў экспазіцыі няма сродкаў камуністычнай прапаганды. Адбыліся і прымусовыя кадравыя перастаноўкі. З музея былі звольнены навуковыя супрацоўнікі з неадпаведным класавым паходжаннем. Моцна крытыкавалі В. Ю. Ластоўскага за неразуменне ролі музея як выхаваўчай пралетарскай установы. Неўзабаве ён разам са старшынёй Галоўнавукі С. М. Некрашэвічам быў арыштаваны. Абвінавачаныя ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі», абодва былі асуджаны на розныя тэрміны ссылкі ў глыб Расіі, а ўвосень 1937 г. паўторна арыштаваны і расстраляны.

У снежні 1930 г. у Маскве сабраўся Усерасійскі музейны з’езд. На ім гучалі заклікі пераадолець «рэакцыйнае руцінёрства», адысці ад «музеяў- кунсткамер», паставіць іх на службу сацыялістычнаму будаўніцтву. У да- кладах на з’ездзе ставіліся дзве кардынальныя праблемы: метадалагічныя асновы пабудовы экспазіцый, іх ідэйны змест і структура; аб’екты музей- нага паказу, роля аўтэнтычных помнікаў у музеі. Абедзве праблемы былі вырашаны на карысць ідэалогіі, а не культуры. Абраны ў Маскве курс за- мацавала Усебеларуская нарада музейных супрацоўнікаў, што адбылася ў Мінску ў 1932 г. Прынятая на нарадзе рэзалюцыя патрабавала ад музеяў перш за ўсё ўдзелу ў класавай барацьбе пралетарыяту з капіталістычнымі элементамі, у канчатковым выкарчоўванні карэнняў капіталізму і ра- шучай барацьбе з контррэвалюцыйным беларускім нацдэмакратызмам. На нарадзе гучалі заклікі да выгнання старых спецыялістаў, чысткі фондаў, карэннай перабудовы экспазіцый.

У пачатку 1930 г. СНК БССР выселіў БДМ з будынка Архірэйскага падвор’я, выдзеліўшы для яго ў часовае карыстанне чатыры пакоі ў До­ме селяніна. Туды ж перавялі Заалагічны музей Інбелкульта. У гэтым памяшканні калекцыі музея з новай назвай — «Мінскі сацыяльна-гіста- рычны», нягледзячы на шматлікія звароты яго супрацоўнікаў у самыя высокія інстанцыі з просьбамі вярнуць былы будынак, заставаліся да часу іх вывазу нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў 1944 г.

Пасля арышту В. Ю. Ластоўскага на працягу года абавязкі дырэктара выконваў М. І. Шапавалаў. У лютым 1931 г. на гэтай пасадзе яго змяніў выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху, былы сябра Рады БНР, сябра ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады С. А. Рак-Міхайлоўскі, які за некалькі месяцаў да гэтага прыехаў у БССР з Польшчы. У хуткім тэмпе пад яго кіраўніцтвам разгарнулі новую экспазіцыю, у аснову якой была пакладзена марксісцкая схема змены сацыяльна-эканамічных фармацый. Усе матэрыялы аўтары падзялілі па перыядах: першабытнае грамадства, феадалізм, капіталізм, дыктатура пралетарыяту і сацыялістычнае будаўніцтва. Найбольшая ўвага была нададзена апошняму перыяду, дзе з дапамогай макетаў, мадэлей і дыяграм распавядалася пра Кастрычніцкую рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну, індустрыялізацыю, электрыфікацыю, сацыялістычную рэканструкцыю сельскай гаспадаркі, дасягненні ленінскай нацыянальнай палітыкі.

У асветніцка-прапагандысцкай рабоце асноўная ўвага была звернута на стварэнне перасоўных выставаў, прысвечаных гаспадарча-палітычным кампаніям, рэвалюцыйным святам і інш. Выставы накіроўваліся ў школы, калгасы, прамысловыя прадпрыемствы, вайсковыя часці. Падобная змена кірунку ў асветніцкай рабоце музея тлумачыцца не толькі імкненнем выйсці на максімальна шырокую аўдыторыю, але і вельмі абмежаванымі магчымасцямі прыняць наведвальнікаў у стацыянарнай экспазіцыі.

У гэты ж час адбыліся змены ў структуры кіраўніцтва музейнай спра- вай БССР. Пасля чарговай рэарганізацыі, у выніку якой Галоўнавука была скасавана, Наркамасветы структурна стаў падзяляцца на кіраўніцтвы і аддзелы. У 7-ы аддзел, які аб’ядноўваў хаты-чытальні, клу­бы, дамы культуры і паркі, трапілі і музеі. Такім чынам, музеі фактычна былі пераўтвораны з навуковых устаноў у культурна-асветніцкія. А кіраўніцтва музейнай справай з калегіяльнага органа, які аб’ядноўваў буйнейшых спецыялістаў у галіне вывучэння і аховы гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, ператварыўся ў звычайны бюракратычны дэпартамент, які займаўся перадачай загадаў па інстанцыі.

Пасля арышту па абвінавачванні ў «шпіёнскай дзейнасці» ў жніўні 1933 г. С. А. Рак-Міхайлоўскага на пасаду дырэктара Мінскага сацыяльна-гістарычнага музея быў прызначаны яго намеснік, аспірант гістарычнага факультэта БДУ С. М. Якубчык. Пасля двух гадоў змагання з уладамі за музейны будынак ён пайшоў на своеасаблівы крок адчаю — звярнуўся з лістом у рэдакцыю газеты «Праўда». У гэтым лісце, у прыватнасці, ён пісаў: «Музейная справа ў БССР відавочна недаацэньваецца. Цэнтральны гістарычны музей у Мінску знайшоў прытулак у чатырох маленькіх пакойчыках. Мастацкі аддзел музея зачынены, таму што няма выставачнай плошчы. Гэтакі багаты фонд помнікаў мастацтва, археалагічныя калекцыі, вялікі этнаграфічны і антырэлігійны матэрыял музей вымушаны ўтрымліваць у вільготных скляпеннях».

Публікацыя гэтага крытычнага ліста ў галоўнай партыйнай газеце краіны выклікала прыняцце трох пастаноў бюро ЦК КП(б)Б, спецыяльна прысвечаных стану музейнай справы ў рэспубліцы. Першая з іх, якая выйшла 29 красавіка 1935 г., пачыналася з рэзкай крытыкі ўсіх напрамкаў музейнай дзейнасці ў БССР. Партыйнае кіраўніцтва было незадаволена адсутнасцю работы па стварэнні музейнай сеткі, слабым паказам сацыялістычнага будаўніцтва, адсутнасцю сувязі з гаспадарчымі і навукова-даследчымі ўстановамі, дрэнным улікам і аховай помнікаў, нізкай якасцю экскурсійнага абслугоўвання. Прычым віна за ўсё гэта ўскла- далася на НКА і Беларускую акадэмію навук. Паляпшэнню стану музейнай справы, на думку аўтараў пастановы, павінна было паспрыяць неадкладнае выкананне наступных мер: стварэнне спецыяльнага органа кіраўніцтва музеямі рэспублікі, паляпшэнне матэрыяльна-фінансавага становішча музеяў, сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі музейных супрацоўнікаў, увядзенне крымінальнай адказнасці за псаванне гістарычных помнікаў.

Ніводная з гэтых мер, а кожная з якіх, безумоўна, спрыяла б паляп- шэнню стану музейнай справы ў БССР, не была і не магла быць выканана ва ўмовах ідэалагічнага клімату, які склаўся ў рэспубліцы ў 1930-я гг. Тым не менш 21 чэрвеня 1936 г. з’явілася новая пастанова ЦК КП(б)Б «Аб краязнаўчай рабоце і становішчы музейнай справы ў БССР», якая дубліравала папярэднюю пастанову. Але і гэта пастанова не была выканана, што зафіксавана ў лютым 1937 г. у трэцяй пастанове Бюро ЦК КП(б)Б «Аб выкананні рашэнняў Бюро ЦК КП(б)Б ад 29 красавіка 1935 г. і 21 чэр­веня 1936 г. аб музеях».

У сваёй аснове трэцяя пастанова ўздымала тыя ж пытанні, што і дзве папярэднія: сістэму кіраўніцтва, кадраў, матэрыяльна-фінансавага за- беспячэння. Але на гэты раз яны атрымалі іншую палітычную афарбоўку. Тон усёй пастанове задаваў першы сказ, дзе размова ішла пра нізкі ідэйна-палітычны змест работы музеяў па прапагандзе грамадзянскай гісторыі, гісторыі бальшавізму і сацыялістычнага будаўніцтва. Экспазіцыі ўсіх музеяў гісторыка-краязнаўчага профілю планавалася перабудаваць у адпаведнасці са зместам пастановы ЦК УКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР». На бліжэйшую будучыню было намечана ліквідаваць Мінскі сацыяльна-гістарычны му­зей шляхам зліцця яго з Музеем рэвалюцыі і ўтварэння адзінага Цэнтральнага гісторыка-рэвалюцыйнага музея (гэта не было здзейснена). Усіх беспартыйных кіраўнікоў музеяў загадвалі замяніць камуністамі і камсамольцамі. Працаваць на пасадах навуковых супрацоўнікаў беспартыйныя маглі толькі пад пільным наглядам камуністаў.

На гэты раз партыйнае кіраўніцтва не абмежавалася цьмянымі абвіна- вачваннямі ў адрас НКА і Беларускай акадэміі навук. За «сабатаж» выка- нання пастаноў ЦК быў зняты са сваёй пасады і расстраляны ў маі 1938 г. пасля паўгадавога зняволення ў турме дырэктар Мінскага сацыяльна- гістарычнага музея С. М. Якубчык[5]. Рашэнні лютаўскай пастановы Бюро ЦК КП(б)Б 1937 г. замацавала Усебеларуская нарада музейных супрацоўнікаў, якая праходзіла ў Мінску 25—26 лютага 1938 г. Удзельнікі нарады аднагалосна прынялі пастанову аб перабудове экспазіцый усіх музеяў БССР адпаведна партыйным рашэнням аб пастаноўцы гістарычнай адукацыі. Быў вызначаны тэрмін — 20-годдзе ўтварэння БССР. Выкананне рашэнняў нарады абумовіла паралелізм у дзейнасці музеяў БССР, размыццё граней паміж профілямі музеяў, а ў шэрагу выпадкаў іх закрыццё. Многія рашэнні, прынятыя на нарадзе, тычыліся матэрыяльна-тэхнічнай дзейнасці музеяў, забеспячэння іх кваліфікаванымі кадрамі. Так, было вырашана абавязаць абласныя і раённыя савецкія ўлады фінансаваць дзейнасць сваіх музеяў, павысіць якасць захавання фондавых калекцый, павялічыць штатныя расклады, заробкі музейных работнікаў, стварыць пры Мінскім сацыяльна-гістарычным музеі кабінет музеязнаўства. У адрозненне ад задач ідэалагічнага характару, задачы паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнага і кадравага стану музеяў БССР, ухваленыя Усебеларускай нарадай 1938 г., не былі выкананы.

 

Пачатак стварэння сеткі дзяржаўных музеяў на ўсходнебеларускіх землях быў звязаны з дзейнасцю Саюза камун Паўночнай вобласці з цэнтрам у Петраградзе (Заходняй камуны). У склад гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Савецкай Расіі акрамя этнічных расійскіх зямель увайшлі неакупаваныя немцамі паветы Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

Пасля пераезду савецкага ўрада ў сакавіку 1918 г. у Маскву частка апа- рату НКА на чале з А. В. Луначарскім засталася ў Петраградзе. Яна ўзяла на сябе функцыі Камісарыята асветы Заходняй камуны. Тады ж у аддзе­ле народнай адукацыі камуны была створана калегія па справах музеяў, якую ўзначаліў мастацтвазнаўца, урадавы камісар Г. С. Ятманаў. На працягу двух гадоў петраградская музейная калегія дзейнічала аўтаномна ад усерасійскага аддзела музеяў, створанага ў Маскве летам 1918 г. пад кіраўніцтвам Н. І. Троцкай.

У Віцебскай губерні пытанні музейнага будаўніцтва з самага пачатку знаходзіліся ў кампетэнцыі камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва Заходняй камуны на чале з А. О. Цшохерам. На працягу 1919—1920 гг. ён фарміраваў губернскі музейны фонд, браў на ўлік помнікі і музейныя калекцыі, займаўся іх апісаннем і фотафіксацыяй. У лістападзе 1918 г. камісія распачала стварэнне Віцебскага-гістарычна-археалагічнага-музея, у аснову якога быў пакладзены прыватны збор А. Р. Брадоўскага. Музей адкрыўся для наведвальнікаў у маі 1919 г. у будынку Базыльянскага кляш- тара. Яго экспазіцыі, спраектаваныя А. Р. Брадоўскім (ён быў прызнача- ны дырэктарам новай установы), карысталіся вялікай папулярнасцю. Ад- начасова з абавязкамі дырэктара музея ён выконваў абавязкі старшыні створанай у лютым 1920 г. музейнай камісіі, у кампетэнцыю якой адышлі пытанні аховы і вывучэння рухомай гісторыка-культурнай спадчыны ў губерні. У склад музейнай камісіі, якая праіснавала да 1924 г., уваходзілі мастакі С. Б. Юдовін, А. Г. Ром, а таксама гісторык М. М. Багародскі. Му­зейная камісія надавала вялікую ўвагу камплектаванню калекцый. Дзя- куючы намаганням яе сяброў у фонды музея паступіла значная частка ка­лекцый В. П. Федаровіча, калекцыі эвакуіраванага ў Віцебск Віленскага афіцэрскага таварыства, каштоўныя рукапісы. Шмат помнікаў было дастаўлена ў музей з рэзідэнцый заможнай шляхты Віцебскай губерні. У выніку гэтай дзейнасці фонды музея падчас далучэння Віцебска да БССР у 1924 г. налічвалі ўжо каля 30 тыс. адзінак захоўвання.

У 1924 г. 65-гадовага А. Р. Брадоўскага[6] на пасадзе дырэктара змяніў вядомы археолаг і педагог Я. І. Васілевіч. Яго першым на новай пасадзе заданнем было выкананне рашэння СНК БССР ад 4 лістапада 1924 г. аб перадачы Віцебскаму музею будынка гарадской ратушы. Музей, якому ў 1925 г. рашэннем гарадскога Савета было нададзена імя Францыска Скарыны, вылучаўся сярод іншых моцным кадравым складам. З 1921 г. і да сваёй смерці ў 1930 г. навуковым супрацоўнікам у музеі працаваў вядомы музейны дзеяч з дарэвалюцыйным стажам У. Г. Краснянскі. Дзякуючы яго намаганням былі апісаны, каталагізаваны і тым самым захаваны для навуковага выкарыстання калекцыі былых ВВАК і цар- коўна-археалагічнага музея, а таксама збор В. П. Федаровіча. З 1928 па 1936 г. намеснікам дырэктара і адначасова загадчыкам царкоўнага аддзе- ла з’яўляўся старшыня гісторыка-культурнай секцыі Віцебскага акруго- вага краязнаўчага таварыства член-карэспандэнт Інбелкульта М. М. Ба- гародскі. Даследаваннямі гістарычных помнікаў займаўся былы віцебскі настаўнік, краязнаўца В. В. Дабравольскі. Дырэктар Я. І. Васілевіч, акра- мя выканання адміністрацыйных абавязкаў, адказваў за этнаграфічны і мастацкі аддзелы.

У 1924—1927 гг. актыўна папаўняліся і сістэматызаваліся фондавыя калекцыі, выпрацоўваліся планы будучай новай экспазіцыі. У 1924 г. пас- ля смерці славутага гісторыка А. П. Сапунова ў фонды былі перададзены яго архіў (каля 800 рукапісаў) і асабістыя рэчы. З Масквы вярнулі ў му­зей на захоўванне мошчы св. Ефрасінні Полацкай[7]. Яўрэйская секцыя Віцебскага акруговага краязнаўчага таварыства ладзіла этнаграфічныя экспедыцыі з мэтай стварэння ў будучым яўрэйскага аддзела. У выніку за 1924—1925 гг. фонды музея павялічыліся на 2550 адзінак, у наступныя тры гады — яшчэ на 3500, перавысіўшы лічбу ў 30 тыс. Адкрыццё новай экспазіцыі культурна-гістарычнага музея ў Віцебску, якая складалася з шасці раздзелаў: археалагічнага, гістарычнага, мастацкага, этнаграфіч- нага, сучаснай прамысловасці і царкоўнага — адбылося 27 красавіка 1927 г.

Як бачым, аўтары плана — спецыялісты ў розных галінах матэры- яльнай культуры — нават не рабілі спроб пакласці ў аснову групоўкі матэрыялаў раскрыццё пэўных гістарычных тэм. Гутарка ішла толькі пра пакалекцыйнае прадстаўленне прадметаў. Але задача, якая была пастаўлена стваральнікамі новай экспазіцыі — даць агульнае ўяўленне пра гістарычнае мінулае краю, у цэлым была выканана. Вялікую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі палеанталагічныя знаходкі, даспехі эпохі Рэнесансу, гарматы-гарлачы паўстанцаў К. Каліноўскага, харугвы віцеб- скіх цэхаў, старажытныя манеты, масонскія знакі, жывапісныя творы беларускіх мастакоў. Пры пабудове экспазіцыі музея не ўдалося пазбег- нуць метадычных памылак — у шэрагу залаў адсутнічалі тлумачальныя надпісы нават фармальнага характару, а некаторыя мелі анекдатычны ха- рактар, напрыклад: «Масоны былі першымі рэвалюцыянерамі ў Расіі», «Шпонка ў памяць Л. М. Талстога, як рэвалюцыянера 1917 г.».

Аднак не гэтыя хібы вызначалі дзейнасць Віцебскага музея ў дру­гой палове 1920-х гг. Новы змест экспазіцыі музея, павышэнне агульнай цікавасці насельніцтва да мінулага свайго краю паспрыялі павышэнню колькасці наведвальнікаў. У гэты перыяд музей штогод аглядала ад 12 да

22 тыс. чалавек. Сацыяльна-ўзроставы склад наведвальнікаў выглядаў наступным чынам: рабочыя і сяляне — 40 %, навучэнцы — 31 %, чырво- наармейцы — 29 %.

У 1930 г. музей, павялічыўшы агульную колькасць сваіх фондавых калекцый да 38 тыс. адзінак, знаходзіўся напярэдадні новага пад’ёму сваёй дзейнасці.

У лютым 1930 г. спецыяльнай камісіяй, якая складалася з прадстаў- нікоў НКА, рабоча-сялянскай інспекцыі, гарсавета, адбылася правер- ка Віцебскага культурна-гістарычнага і археалагічнага музея. Камісія канстатавала нізкі ідэалагічны ўзровень яго работы. У побытавым ад- дзеле не дэманстравалася перамога калектыўнай гаспадаркі над ін- дывідуальнай, у антырэлігійным — прадметы культу не атрымалі антырэлігійнага тлумачэння, у мастацкім — не было аніводнага ма- люнка з рэвалюцыйным сюжэтам. Аўтары экспазіцыі крытыкаваліся за дэманстрацыю партрэтаў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, К. Каліноўскага. Дырэктару музея Я. І. Васілевічу ўзгадалі яго дзей- насць па арганізацыі беларускай гімназіі падчас нямецкай акупацыі, навуковым супрацоўнікам В. В. Дабравольскаму — службу афіцэрам у царскай арміі, М. М. Багародскаму — пасаду рэдактара епархіяльных ведамасцей. Па выніках работы камісіі 11 лютага 1930 г. Віцебскі акру- говы камітэт КП(б)Б прыняў пастанову, згодна якой увесь навуковы персанал музея быў звольнены. Хутка пасля звальнення быў арыш- таваны і сасланы ў Башкірыю, дзе неўзабаве памёр, Я. І. Васілевіч. Як «ворагі народа» ў 30-я гг. XX ст. былі рэпрэсіраваны яго наступнікі Ю. Т. Шэўчык, А. С. Рафаловіч, а таксама навуковы супрацоўнік му­зея М. М. Багародскі.

Пасля выгнання спецыялістаў з музеяў пачалі знікаць аўтэнтычныя помнікі — іх замянілі плакаты, фотаздымкі, макеты. 11 красавіка 1932 г. згодна з пастановай сакратарыята Віцебскага ГК КП(б)Б Віцебскі куль- турна-гістарычны і археалагічны музей «з мэтай адлюстравання гра- мадскіх фармацый і рэвалюцый» быў перайменаваны ў сацыяльна- гістарычны. За выкананнем рашэнняў, выкладзеных у пастанове сакратарыята Віцебскага ГК КП(б)Б, назіраў новы дырэктар член партыі

С. Р. Шчуцкі, а таксама музейны савет, утвораны з прадстаўнікоў гра- мадскіх арганізацый і рабочых. Вынікам іх дзейнасці было рэзкае ска- рачэнне фондавых калекцый (да 1938 г. агульная колькасць прадметаў зменшылася да 17 тыс. адзінак) і поўны развал музейнай гаспадаркі.

15 чэрвеня 1938 г. пасля доўгатэрміновай рэканструкцыі адкрылася новая экспазіцыя Віцебскага музея, якая складалася з трох аддзелаў: ста- ражытная гісторыя; сярэдневяковая гісторыя; аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і Сталінскай Канстытуцыі. На асобных планшэтах пазалочаным цісненнем былі выведзены назвы глаў Канстытуцыі. Адпаведна зместу экспазіцыі будавалася прапагандысцкая дзейнасць музея. Спецы- яльныя мерапрыемствы праводзіліся ў гонар 70-годдзя Леніна і 60-годдзя Сталіна. На працягу апошняга перадваеннага 1940 г. рэканструяваны Віцебскі музей наведала 36,5 тыс. чалавек. У маі 1940 г. у будынку Анто- ніеўскага касцёла адкрыўся філіял Віцебскага сацыяльна-гістарычнага музея — Антырэлігійны музей.

Значную ролю ў культурным жыцці Віцебска ў першыя паслярэ- валюцыйныя гады адыгрываў Музей-сучаснага-мастацтва, ініцыятыва стварэння якога зыходзіла ад упаўнаважанага Наркамасветы РСФСР па Віцебскай губерні па арганізацыі школ, музеяў і выставаў М. З. Шагала. Актыўны ўдзел у камплектаванні калекцыі жывапісу бралі першы ды- рэктар Віцебскага мастацкага вучылішча М. В. Дабужынскі, кіраўнік ву- чэбнай майстэрні К. С. Малевіч, выкладчыкі А. Г. Ром і В. М. Ермалаева, а таксама члены віцебскай камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва.

Канцэпцыя будучага музея выклікала значныя спрэчкі паміж яго стваральнікамі, перш за ўсё паміж М. З. Шагалам і К. С. Малевічам, якія па-рознаму разумелі сутнасць новага мастацтва. Калі згодна першапачатковай задуме М. З. Шагала музей павінен быў мець два аддзелы — гістарычна-мастацкі і сучаснага мастацтва, то пасля далучэння да працы ўвосень 1919 г. К. С. Малевіча ад гістарычна-мастацкага аддзела вырашана было адмовіцца. Падобны падыход адпавядаў радыкальнаму светапогляду, філасофска-эстэтычнай канцэпцыі апошняга, якая прапанавала погляд на традыцыйны музей, як на стваральніка ілюзіі адвечнасці культуры. Стваральнікі класічных музеяў, на думку К. С. Малевіча, займаліся нічым іншым, як забойствам прадметаў і зняволеннем іх у музеях. Нягледзячы на ўвесь радыкалізм мастацкай тэо- рыі К. С. Малевіча, ён усё ж дапускаў існаванне музея, але на- сычанага не творамі мастацтва, а немастацкімі рэчамі[8].

Першыя паступленні му­зея дэманстраваліся на выста- ве, арганізаванай у Віцебску ў лістападзе 1919 г. А падчас святкавання трэціх угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося адкрыццё Музея сучаснага мастацтва, экспазіцыі якога былі разгорнуты ў памяшканні мастацкага вучылішча. Гэта былі работы Канчалоўскага, Фалька, Лентулава, Розанавай, Асьмёркіна, Ганчаровай, Ле-Данто, Экстэр, Шаўчэнкі, Малевіча, Шагала, Пэна, Сомава, Бразера, Юдовіна і інш. (усяго каля 80 твораў).

З канца 1921 г. віцебскі аддзел народнай адукацыі, напалоханы смелымі эксперыментамі ў галіне мастацкай педагогікі, імкнуўся аб- межаваць работу мастацкага вучылішча, у той час ужо перайменава- нага ў Мастацка-практычны інстытут. Былі скарочаны штатныя паса- ды выкладчыкаў. Першы паверх інстытута, дзе знаходзілася музейная экспазіцыя, перадалі музычнаму тэхнікуму. Тады ж з Віцебска з’ехалі стваральнікі музея — М. З. Шагал, К. С. Малевіч, шэраг іх паплечнікаў. У гэтых умовах далейшае існаванне Музея сучаснага мастацтва зрабілася немагчымым. На працягу 1922 г. выкладчыца інстытута В. М. Ермалаева перадала большасць палотнаў у Рускі музей і Траццякоўскую галерэю. Віцебскаму гістарычна-археалагічнаму музею перадалі 31 карціну лева- га кірунку, а ў пачатку 30-х гг. XX ст. і іх вывезлі ў Маскву.

Акрамя Гістарычна-археалагічнага музея і Музея сучаснага мастац­тва Віцебская камісія па ахове помнікаў даўніны і мастацтва адкрыла ў 1919 г. Прыродазнаўчы-музей. Ён займаў тры пакоі ў сельскагаспа- дарчым тэхнікуме і змяшчаў каля 60 тыс. узораў флоры і фаўны пера- важна Віцебшчыны, але былі так­сама і прывезеныя з розных краін Еўропы, Азіі і Амерыкі. Прырода- знаўчы музей падзяляўся на два кабінеты — энтамалагічны і заала- гічны — і вылучаўся не толькі пры- вабнымі экспазіцыямі, але і высокім узроўнем сістэматызацыі і навуко- вай апрацоўкі калекцый. Апошняе было зроблена стваральнікам і загадчыкам музея, вядомым бела- рускім натуралістам У. А. Плюшчык-Плюшчэўскім. Паводле ацэнак спецыялістаў гэта быў адзін з лепшых музеяў дадзенага профілю ў Са- вецкай Расіі. А ў 1923 г. Прыродазнаўчы музей наведала 6537 чалавек, для якіх было праведзена 60 экскурсій.

Захаваліся сведчанні пра існаванне ў паслярэвалюцыйным Віцебску Сельскагаспадарчага-музея пры Доме селяніна, Эканамічна-прамыеловага- музея пры эканамічным тэхнікуме, Ветэрынарнага-музея пры губернскім ветэрынарным аддзеле, а таксама Музея-санітарнай-асветы-і-гігіены пры губернскім аддзеле аховы здароўя.

Са студзеня 1919 г. актыўную дзейнасць па выяўленні і ўліку куль­турных каштоўнасцей разгарнуў пададдзел па справах музеяў і аховы помнікаў даўніны і мастацтва Магілёўскага губернскага аддзела народ- най адукацыі, які ўзначальваў вядомы этнограф І. А. Сербаў. Ужо праз месяц у гонар першай гадавіны ўтварэння Чырвонай арміі рашэннем ад­дзела быў створаны Магілёўскі-дзяржаўны-музей-пралетарскай-культуры. Тады ж музею перадалі будынак былога Сялянскага банка, у той час лепшы ў горадзе. Акрамя гістарычных помнікаў, наведвальнікі музея маглі аглядаць карцінную галерэю, якая складалася з работ беларускіх, рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, перасоўныя прыродазнаўчыя і атэістычныя выставы. Абразы, крыжы, царкоўнае начынне і іншыя культавыя прадметы, перавезеныя з былога Магілёўскага царкоўна-археалагічнага музея, як варожыя пралетарскай культуры, склалі ў браніраваны пакой, дзе раней захоўваліся банкаўскія каштоўнасці[9].

У 1924 г. Магілёўскі музей пралетарскай культуры страціў свой не- залежны статус і стаў аддзяленнем БДМ у Магілёве. Новы статус выма- гаў правядзення структурных і ідэа- лагічных пераўтварэнняў. Ажыццяў- ляць апошнія выпала навуковаму калектыву музея, які складаўся з трох чалавек на чале з 21-гадовым выпускніком Чэрыкаўскай гімназіі У Л. Венюковым, прызначаным на па- саду загадчыка аддзялення ў снежні 1924 г. Да гэтага часу У. Л. Венюкоў ужо меў вопыт арганізатарскай і музейнай работы. У 1921—1922 гг. ён з’яўляўся загадчыкам пададдзела па справах музеяў і палітработы ў Магілёўскім губаддзеле народнай асветы, годам пазней стварыў у горадзе Музей санітарнай асветы. З 1925 г. адначасова з выкананнем абавязкаў дырэктара Магілёўскага аддзялення БДМ У. Л. Венюкоў з’яўляўся намеснікам старшыні Магілёўскага акруговага краязнаўчага таварыства.

Першыя гады існавання музея ў складзе БССР сведчылі пра імкненне пашырыць работу па вывучэнні помнікаў матэрыяльнай культуры і пры- роды краю. З дапамогай мясцовых краязнаўцаў была складзена карта глеб акругі. Музейныя калекцыі папоўніліся неалітычнымі помнікамі з гарадзішча Нямкі, нумізматыкай са знойдзеных на Магілёўшчыне скарбаў, магістрацкімі актамі і кнігамі, старажытнымі гравюрамі з відамі горада, работамі Вато, а таксама мясцовымі царкоўнымі старажытнасцямі, кшталту шлюбных вянкоў, карон, званоў, рыз, крыжоў, у тым ліку плашчаніцы 1566 г. з Чарэйскага манастыра, асабістымі рэчамі Г. Каніскага і інш. Важныя падзеі адбыліся ў лістападзе 1929 г., калі кіраўніцтва БССР прыняло рашэнне аб перамяшчэнні каштоўнасцей са сталіцы рэспублікі ў Магілёў, далей ад магчымай лініі фронту. Тады У Л. Венюкоў перавёз з БДМ у магілёўскае аддзяленне крыж Ефрасінні Полацкай, Евангелле, напісанае ў 1582 г. рукой слуцкага князя Юрыя Алелькавіча, залатыя ўпрыгожанні з раскопак Пампеі, сярэбраную булаву Жыгімонта ІІІ, старажытныя келіхі, табакеркі, гадзіннікі, пярсцёнкі з каштоўных металаў, абразы, старадрукі.

Адначасова з работай па папаўненні калекцый і іх вывучэнні навуко- выя супрацоўнікі распрацавалі новую структуру экспазіцыі музея:

• мастацкі аддзел — карціны рускіх мастакоў Васняцова, Макоўскага, Айвазоўскага, Паленава, Ярашэнкі, Мясаедава, Баравікоўскага, некалькі

карцін заходнееўрапейскіх мастакоў, а таксама прадметаў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва з фарфору, серабра, бронзы. Перспектывы развіц- ця аддзела былі звязаны з адлюстраваннем старажытнага і сучаснага бела- рускага мастацтва, у прыватнасці, з вытворчасцю мастацкай мэблі, чым славіўся Магілёў;

• этнаграфічны аддзел — манекены, апранутыя ў беларускія ся- лянскія строі, старажытныя прылады працы, народнае пляценне і вы- шыўка, хатняе начынне з гліны, дзіцячыя цацкі, батлейка, фотаздымкі мясцовых этнаграфічных тыпаў. Папаўненне аддзела планавалася ажыц- цяўляць праз экспедыцыйную дзейнасць;

• гістарычна-археалагічны аддзел — шкілет маманта, археалагічныя знаходкі каменнага і жалезнага вякоў, старажытная зброя, 1115 расійскіх і заходнееўрапейскіх манет;

• прыродазнаўчы аддзел — мінералогія, арніталогія, 20 акварыумаў, біястанцыя, прэпаратная майстэрня;

• прамыслова-эканамічны аддзел — узоры вытворчасці мясцовых прадпрыемстваў, парод дрэў, мадэлі машын, дыяграмы, малюнкі;

• аддзел рэвалюцыйнага руху — каля 2 тыс. копій дакументаў і фота- здымкаў, зробленых у розных архівах;

• аддзел «Старажытны Магілёў».

У другой палове 20-х гг. XX ст. супрацоўнікамі музея былі выда- дзены даведнікі па асобных аддзелах, распрацаваны экскурсіі, створа- на суполка сяброў музея, складзены спіс нерухомых помнікаў гісторыі і архітэктуры, якія знаходзіліся ў зоне яго дзейнасці і падлягалі ахове і навуковаму вывучэнню[10].

На канец 20-х гг. XX ст. прыпадае росквіт Беларускага краязнаўчага музея ў Магілёве. У пяцігадовым плане (1929—1933) музея мы знахо- дзім наступныя пункты: комплекснае вывучэнне Магілёўскага і Быхаў- скага раёнаў, стварэнне двух новых аддзелаў — геабатанічнага і нуміз- матычнага — выданне першага нумара «Прац музея», адкрыццё пры музеі кабінета методыкі музейна-краязнаўчых даследаванняў, навуко- выя стажыроўкі супрацоўнікаў музея ў Расіі і Германіі.

На жаль, ніводны з гэтых пунктаў плана, які сведчыў аб пераўтварэн- ні Магілёўскага музея ў хуткім будучым у буйнейшы ў рэгіёне музейна-

краязнаўчы цэнтр, не ажыццявіўся. У 1933 г. паводле загаду мясцова- га партыйнага кіраўніцтва музей выселілі з будынка Сялянскага банка. З дапамогай міліцыі і студэнтаў фондавыя калекцыі і разманціраваную экспазіцыю са значнымі стратамі за 24 гадзіны перавезлі ў невялікі, непрыстасаваны будынак. Праз непрацяглы час там была разгорнута экспазіцыя па гісторыі савецкага грамадства. Прадметы з каштоўных металаў і камянёў (у тым ліку крыж Ефрасінні Полацкай) засталіся ў браніраваным пакоі-сейфе банкаўскага будынка пад наглядам яго но- вага гаспадара — Магілёўскага абкама КП(б)Б.

У студзені 1934 г. на пасаду дырэктара музея быў прызначаны архі- варыус партархіва ЦК КП(б)Б І. С. Мігулін, які кіраваў музеем да чэр- веня 1941 г. Ва ўмовах жорсткага ідэалагічнага дыктату і адсутнасці ад- паведнага экспазіцыйнага памяшкання ён сканцэнтраваў сваю ўвагу на выставачнай дзейнасці, а таксама на ахове нерухомай гісторыка- культурнай спадчыны. У 1934 г. І. С. Мігулін спрабаваў уратаваць ад разбурэння Іосіфаўскую царкву, стварыўшы там філіял свайго музея — Музей гісторыі рэлігіі і атэізму. У гэтым філіяле, акрамя прадметаў па гісторыі хрысціянства ў Беларусі, дэманстраваліся археалагічная і палеанталагічная (у тым ліку адзіны ў БССР шкілет маманта) калекцыі. Праз два гады І. С. Мігулін стварыў яшчэ адзін філіял у доме, дзе ў 1919 г. жыў і працаваў член рэўваенсавета 16-й арміі Заходняга фронту

У 1938 г. па распараджэнні в. а. першага сакратара ЦК КП(б)Б А.А. Волкава Іосіфаўская царква была ўзарвана[11], а музейныя калекцыі перавезлі ў будынак закрытай сінагогі, потым — у струхнелы будынак летняга цырка. Урэшце, каля 7 тыс. прадметаў, што складала прыклад- на 25 % ад колішніх фондаў, перавезлі ў капліцу на Успенскіх могілках, дзе яны згарэлі летам 1941 г. Месцазнаходжанне каштоўнасцей з пакоя- сейфа, у т. л. крыжа Ефрасінні Полацкай, не вядома.

У сярэдзіне 1919 г. пасля скасавання Магілёўскай губерні губернскі пададдзел па справах музеяў пераехаў з Магілёва ў Гомель. У якасці пер- шачарговай задачы пададдзел вызначыў стварэнне ў горадзе музейнага фонду, які б складаўся з культурных каштоўнасцей, што да рэвалюцыі знаходзіліся ў прыватнай уласнасці. Для экспертызы і выкарыстання музейнага фонду ў асветніцкіх мэтах быў утвораны вучоны савет, куды ўвайшлі мясцовыя навукоўцы і мастакі, а таксама эмісар НКА з Ма- сквы І. А. Маневіч. Яны размяркоўвалі прадметы музейнага значэння паміж мясцовымі школамі, дзіцячымі дамамі, бібліятэкамі, клубамі. Найбольш рэдкія і каштоўныя прадметы вывозілі ў Маскву, у тым ліку старадрукі і рукапісы, нумізматычныя і геральдычныя калекцыі, карці- ны і мініяцюры, фарфоравыя вырабы і інш.

20 ліпеня 1919 г. пры музейным фондзе быў урачыста адкрыты Го- мельскі-культурна-гістарычны-музей-імя-Н.-І.-Троцкаій. Супрацоўнікі му­зея імкнуліся зрабіць музейныя экспазіцыі максімальна зразумелымі для неадукаваных мас. Дзеля гэтага чыталіся бясплатныя лекцыі па гісторыі мастацтва, праводзілася агітацыя за ахову помнікаў праз мясцовы друк, былі наладжаны заняткі па падрыхтоўцы грамадскіх экскурсаводаў. Гомельскі мастацка-гістарычны музей карыстаўся вялікай папулярнас- цю. Толькі ў дзень адкрыцця яго наведала больш за тысячу чалавек. Не- чакана ў кастрычніку 1919 г. НКА РСФСР аддаў загад аб пераводзе музея разам з музейным фондам з Гомеля ў Маскву, дзе яго сляды губляюцца.

8 мая 1917 г. Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў паста- навіў рэквізаваць палац княгіні Паскевіч, а маёмасць і каштоўнасці ўзяць пад сваю апеку. Неабходнасці ў гэтай пастанове на самай спра­ве не бы ло — удава апошняга гаспадара палаца, княгіня І. І. Варанцова- Дашкава (яна заставалася ў палацы разам з дварэцкім М. Н. Далговым да сваёй смерці ў 1921 г.), прыхільна ставілася да ідэі стварэння ў яе палацы агульнадаступнага музея. На працягу 1917—1918 гг. палац Румянцавых — Паскевічаў, перайменаваны рэвалюцыйнымі ўладамі ў «народны замак», выкарыстоўваўся па чарзе расійскімі і нямецкімі вайскоўцамі. У сакавіку 1919 г. палац быў значна пашкоджаны падчас Стракапытаўскага мя- цяжу. Эвакуацыю з палаючага палаца найбольш каштоўных карцін, гравюр, кніг, рукапісаў, нумізматыкі, ювелірных вырабаў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва арганізаваў прыкамандзіраваны да заходніх губерняў эмісар музейнага аддзела Наркамасветы РСФСР В.В. Пашуканіс. Паводле яго справаздачы толькі прадметы з каштоўных металаў, якія ён перавёз з Гомельскага палаца ў Гістарычны музей у Ма- скву, важылі каля ста пудоў[12].

Хутка пасля падаўлення Стракапытаўскага мяцяжу гомельскія ўла- ды атрымалі тэлеграму ад наркама асветы РСФСР А. В. Луначарскага, у якой ён патрабаваў ажыццявіць неадкладныя меры па стварэнні му­зея на падмурку палаца Румянцавых — Паскевічаў. Мясцовыя ўлады выдзелілі сродкі, пасля чаго пачаліся работы па інвентарызацыі і сістэ- матызацыі рэшты прадметаў і стварэнні на іх аснове гістарычна-мастац- кіх экспазіцый. Быў сфарміраваны штат, які складаўся з дзесяці чала- век, на чале з І. А. Маневічам. Урэшце, 7 лістапада 1919 г. у вежы палаца адкрыўся Гомельскі-музей-імя-А. -В. -Луначарскага.

Пасля перадачы ў склад БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў у снежні 1926 г. на аснове Гомельскага музея ўтварылася аддзяленне БДМ. У восьмі залах палаца (астатнія былі заняты яўрэйскім педтэхнікумам, савецка-партыйнай школай і некаторымі іншымі арганізацыямі) навед- вальнік мог убачыць мармуровыя скульптурныя партрэты: Арысціда ра­боты Дж. Дэль Неро, І. Панятоўскага — Торвальдсэна, Аляксандра І — Трэсконі, Мікалая І з жонкай — Раўха, М. П. Румянцава — Шубіна і інш. Вялікую зацікаўленасць спецыялістаў выклікалі фарфоравыя вырабы французскіх, саксонскіх і расійскага імператарскага заводаў, дываны і габелены фламандскай, французскай, японскай і турэцкай работы, калекцыя этрускіх ваз, падараваная князю Паскевічу Папам Піем VII, калекцыя расійскіх медалёў. Асобна дэманстраваліся партрэты і ба- тальныя палотны майстроў розных еўрапейскіх школ — Лампі, Ван Бо- онена, Шыльдэра, Доу, Зіч. Акрамя гэтага, у экспазіцыі дэманстраваліся палеанталагічная (буйнейшая ў тагачаснай БССР) і археалагічная (з раскопак Е. Р. Раманава) калекцыі, а таксама матэрыялы па рэвалюцыйным руху на Гомельшчыне.

Навуковыя супрацоўнікі аддзялення ў гэты час сабралі вялікую ка- лекцыю старадрукаў XV—XVIII стст. З Мазыра прывезлі лісты вядомага рускага паэта В. А. Жукоўскага. У рукапісным аддзеле можна было ўбачыць арыгінал рукапісу п’есы А. С. Грыбаедава «Гора ад розуму».

Гомельскае аддзяленне БДМ славілася як папулярны музей БССР. Пра гэта сведчаць наступныя лічбы: у 1928/29 навучальным годзе коль­касць яго наведвальнікаў перавысіла 50 тыс. чалавек, прыкладна пало- ва з якіх аглядала экспазіцыю з дапамогай экскурсавода.

У пачатку 30-х гг. X X ст. структура экспазіцыі гомельскага аддзя- лення БДМ, ужо перайменаванага ў Беларускі дзяржаўны мастацка- культурны музей, змянілася. Цяпер яна складалася з трох аддзелаў: рэвалюцыйнага руху, агульнага, дзе дэманстравалася мастацкая калек- цыя Паскевічаў, і краязнаўства. Нават пры беглым поглядзе на новую структуру музея відавочны перакос у бок рэвалюцыйнай тэматыкі, якая раскрывалася ў першым аддзеле з дапамогай копій. Агульны аддзел так- сама атрымаў матэрыялістычную афарбоўку і быў падзелены на наступ­ныя тэмы: «Роля гандлёвага капіталізму ў развіцці прыгоннай дзяржавы ў былой Расіі», «Рэвалюцыйная буржуазія канца XVIII і першай паловы ХІХ стагоддзя», «Буржуазія і мастацтва». Гэтыя змены былі рэакцыяй на рэзкую крытыку гомельскага музея з боку мясцовага партыйнага кіраўніцтва, якое разглядала палац як месца, дзе захоўваецца «непа- трэбнае барахло былога абшарніка».

Пастановай ЦК КП(б)Б ад 28 ліпеня 1937 г. Гомельскі гістарычны му­зей, які з-за спецыфікі сваіх калекцый не адпавядаў новым патрабаван-ням часу, падлягаў закрыццю. Палац Паскевічаў было вырашана аддаць пад палац піянераў. І толькі выпадковая рэпліка пра неабходнасць берагчы сабранае, кінутая К. Я. Варашылавым падчас агляду палаца, уратавала каштоўны збор. Аднак палац піянераў у адным з крылаў будынка ўсё ж адкрылі.

Як частку дзяржаўнай палітыкі трэба разглядаць продаж мастацкіх і гістарычных помнікаў з музейных сховішчаў за мяжу. Храналагічна ўсе продажы з музеяў БССР ахоплівалі перыяд першай пяцігодкі (1928— 1933), калі краіне, паводле планаў сталінскага кіраўніцтва, трэба было разгарнуць будаўніцтва новых галін прамысловасці, павялічыць вытвор- часць усіх відаў прадукцыі і распачаць выпуск новай тэхнікі. Адабран- не і адсылка ў Маскву гісторыка-культурных каштоўнасцей з беларускіх музеяў ажыццяўлялася канторай Дзяржгандальбел і кантралявалася вышэйшым партыйным кіраўніцтвам. Першай ахвярай рабаўніцтва стаў БДМ у Мінску, дзе ў канцы 1928 г. быў адабраны шэраг абразоў, якія зацікавілі заходніх калекцыянераў. У тым жа годзе з фондаў музея зніклі карціны М. Антакольскага, Ю. Пэна, Я. Кругера і іншых вядомых мастакоў. У наступным годзе вываз экспанатаў з музеяў БССР дасягнуў такога ўзроўню, што паўстала неабходнасць стварыць у Мінску экспарт- ную камісію і экспартны музейны фонд.

Але тэмпы і аб’ёмы адабранняў з музеяў БССР не задавальнялі саюз- нае кіраўніцтва. Загадчыкі музеяў шукалі любыя зачэпкі, каб замарудзіць справу. Таму ў лістападзе 1931 г. з Масквы ў БССР быў камандзіраваны прадстаўнік «Антыкварыяту», які ажыццявіў буйнамаштабнае адабран- не. Тады з Мінскага, Магілёўскага, Віцебскага і Гомельскага дзяржаўных музеяў вывезлі 285 гістарычных і мастацкіх помнікаў. Сярод іх — дрэва- рыты Дзюрэра, фламандскія габелены, нямецкія сярэдневяковыя выра- бы з серабра, слуцкія залататканыя паясы і інш.

Апошняе масавае і найбольш варварскае адабранне рэчаў з музеяў БССР для продажу за мяжу адбылося ў 1933 г. На пасяджэнні сакратарыяту ЦК КП(б)Б 22 жніўня 1933 г. пад старшынствам першага сакратара М. Ф. Гікала была прынята пастанова «Аб каштоўнасцях у музеях БССР». У ёй сказана пра стварэнне камісіі па праверцы ўліку і захаван- ня каштоўнасцей у музеях НКА БССР. Сапраўднымі ж мэтамі камісіі, работа якой была закамуфліравана пад праверку, з’яўлялася выяўленне залатых і срэбраных рэчаў для іх далейшай пераплаўкі. У спісах на ада- бранне не фіксавалася ні іх мастацкая, ні гістарычная значнасць. За- латой шыйнай грыўні ХІІ ст. аўтары спіса надавалі не большае значэн- не, чым залатой шпільцы для гальштука 1916 г. вытворчасці. Тэхніка прыёмкі прыёмшчыкамі-ацэншчыкамі «Антыкварыяту» і пераўтварэнне музейных каштоўнасцей у сродак плацяжу была варварскай — золата і срэбра прымалася як лом, каштоўныя камяні, механізмы, эмаль, дрэва, косць выломліваліся, старажытныя манеты і ўзнагароды пераплаўляліся ў зліткі. Такім чынам, нацыянальныя гістарычна-культурныя каштоў- насці знікалі не толькі з месца іх паходжання, як гэта было ў выпадку з рэчамі, прададзенымі на замежных аўкцыёнах, — яны прападалі ўвогуле.

Сетка дзяржаўных музеяў БССР складалася не толькі з музеяў НКА. Яе істотнай часткай з’яўляліся музеі іншых наркаматаў, арганізацый і ведамстваў. НКА не імкнуўся сабраць гэтыя музеі пад сваё цэнтра- лізаванае кіраўніцтва. Для гэтага не хапала сродкаў. Свой уплыў на музеі іншых ведамстваў ён спрабаваў ажыццяўляць шляхам метадычнага кіраўніцтва, а таксама стварэння міжведамасных органаў. Так, павод- ле Пастановы СНК БССР ад 14 кастрычніка 1932 г. пры сектары навукі НКА была ўтворана міжведамасная музейная камісія з прадстаўнікоў наркаматаў лёгкай прамысловасці, лясной прамысловасці, цяжкай пра- мысловасці, шляхоў зносін, забеспячэння, а таксама Белкалгасцэнтра і ЦК ЛКСМБ. На жаль, далей абвяшчэння справа не пайшла, і юрыдычнае існаванне камісіі ніяк не паўплывала на паляпшэнне існуючай практыкі. Звернемся да фактычнага матэрыялу пра ведамасныя музеі, створаныя ў разглядаемы перыяд.

 

Новай з’явай у развіцці музейнай справы БССР было ўзнікненне му- зеяў, прысвечаных палітычнай гісторыі. Знаходзячыся ў сістэме Гістпарта (Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і КП(б)Б), гэтыя музеі ствараліся перш за ўсё з мэтай прапаганды бальшавіцкай ідэалогіі. Яны з’яўляліся таксама важнымі цэнтрамі па выяўленні і вывучэнні перша- крыніц па гісторыі рэвалюцыйнага руху.

Першы падобны музей быў заснаваны ў Мінску ў-доме, дзе-адбыўся- І з’езд РСДРП, калі пастановай ад 19 студзеня 1923 г. ЦВК БССР нацыяна- лізаваў адпаведны будынак на вул. Савецкай. У дзень адкрыцця музея, прымеркаванага да 25-годдзя правядзення з’езда, адбыўся мітынг з удзе- лам аднаго з дэлегатаў з’езда — Б. Л. Эйдэльмана. Пасля мітынгу над до­мам быў узняты чырвоны сцяг, і першыя наведвальнікі змаглі агледзець экспазіцыю. Яна мела мемарыяльны характар і паказвала абстаноўку, у якой праходзілі пасяджэнні з’езда ў сакавіку 1898 г.

Задачу супрацоўнікаў Гістпарта, якія стваралі экспазіцыю, усклад- няла амаль поўная адсутнасць аўтэнтычных прадметаў — з 1898 г. у доме змянілася шмат гаспадароў. Невялікая колькасць уласных рэчаў, што былі перададзены Гістпарту П. В. Румянцавым — ён пражываў у доме падчас правядзення з’езда, — вырашала праблему толькі часткова. Тым не менш у значнай ступені дзякуючы кансультацыям П. В. Румянцава інтэр’ер пакояў быў узноўлены максімальна блізка да гістарычнай рэальнасці.

Падчас правядзення падрыхтоўчых работ па мемарыялізацыі дома, дзе праходзіў І з’езд РСДРП, супрацоўнікі Гістпарта звярнуліся ў ЦК КП(б)Б з прапановай аб арганізацыі Музея-рэвалюцыі-ў-Мінску. Прайшлі два гады, перш чым вышэйшае партыйнае кіраўніцтва дало станоўчы адказ. У 1925 г. на пасяджэнні СНК БССР было вырашана выдаць неабходную суму для будаўніцтва будучага музея. Першапачаткова для яго размяшчэння пла- навалася ўзвесці спецыяльны будынак побач з Домам-музеем І з’езда РСДРП. Але пазней вялікі кошт праекта вымусіў ад яго адмовіцца і аб- межавацца прыстасаваннем пад экспазіцыйныя залы пакояў невялікага двухпавярховага дома ў старой частцы горада.

Па выніках падрыхтоўчай дзейнасці супрацоўнікі Гістпарта правялі выставу сабраных матэрыялаў, на аснове якой 2 мая 1926 г. і адбылося ўрачыстае адкрыццё Музея рэвалюцыі. Газета «Звязда» наступным чынам апісвала гэтую падзею: «На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі пар- тыйных, прафсаюзных і савецкіх арганізацый, рабочыя мінскіх заводаў і прадстаўнікі вайсковых частак. Урачысты мітынг у двары музея адкрыў заг. Гістпарта т. Агурскі. У прывітальнай прамове т. Крыніцкі[13] агучыў тэ- леграму аб страйку англійскіх рудакопаў, што выклікала вялікі энтузіязм сярод прыйшоўшых. Далей т. Крыніцкі спыніўся на вялікай ролі музея ў нашых беларускіх умовах. У Беларусі былі асабліва развіты шматлікія палітычныя групоўкі: Бунд, паалей-цыён, сацыял-дэмакраты, сацы- ял-рэвалюцыянеры і г. д. Без вывучэння гэтых партый мы не можам дэ- тальна вывучаць гісторыю нашай партыі. Камсамол, шырокія рабочыя масы атрымаюць у музеі веды неабходныя для нашай далейшай бараць- бы і творчай работы па пабудове сацыялізму».

Экспазіцыя новага музея будавалася па ўзоры Цэнтральнага музея рэвалюцыі ў Маскве і ў асноўным уключала копіі матэрыялаў па рэва- люцыйным руху ў Расіі ад дзекабрыстаў да сацыялістычнага будаўніцтва — партрэты, карціны, фота, газеты, улёткі, кнігі, рукапісы. Але быў і беларускі аддзел, які меў арыгінальныя дакументы па дзейнасці народні- каў, Бунда, нацыянальных сацыялістычных арганізацый, камплекты га­зет, якія выходзілі ў беларускіх гарадах у 1917—1921 гг., і іншыя каштоў- ныя помнікі палітычнай гісторыі. Першым дырэктарам стаў удзельнік рэвалюцыі 1905 г., вядомы дзеяч Бунда, загадчык Гістпарта С. Х. Агурскі.

Другая палова 20-х гг. XX ст. была перыядам росту музея: актыўнага назапашвання фондавых матэрыялаў, пашырэння прапагандысцкай работы. З 1926 па 1931 г. колькасць фондаў павялічылася амаль удвая, штомесяц музей наведвала каля 2 тыс. чалавек. Адпаведна павялічыўся штат, дасягнуўшы 15 чалавек. 5 снежня 1931 г. Прэзідыум ЦВК БССР зацвердзіў палажэнне аб Музеі рэвалюцыі, дзе былі вызначаны яго струк­тура, сістэма кіраўніцтва і фінансавання. З гэтага часу музей складаўся з чатырох сектараў: масавай работы, навукова-музейнага, архіўна-біблія- тэчнага, арганізацыйна-адміністрацыйнага. Самастойнасць дырэктара музея абмяжоўвалася грамадскім саветам.

На працягу 30-х гг. XX ст. Музей рэвалюцыі перыядычна падпадаў пад жорсткую крытыку вышэйшага рэспубліканскага кіраўніцтва, перш за ўсё за экспазіцыйны паказ гістарычных падзей. Навуковыя супрацоўнікі не паспявалі падладжвацца пад змены палітычнай кан’юнктуры. У верасні 1931 г. Прэзідыум ЦВК БССР на адным са сваіх пасяджэнняў канстатаваў, што галоўным недахопам у рабоце музея з’яўляецца не- дастатковае выяўленне ролі бальшавізму і гісторыі класавай барацьбы ў Беларусі, абмежаванасць экспазіцыі музея перыядам Грамадзянскай вайны і амаль поўная адсутнасць матэрыялаў перыяду сацыялістычнага будаўніцтва. На тым жа пасяджэнні было вырашана на працягу 1932 г. правесці рэарганізацыю ўсёй экспазіцыі, пасля чаго адтуль знікла нават узгадванне пра існаванне небальшавіцкіх палітычных партый.

У 1935 г. музей наведала камісія з Інстытута гісторыі партыі, якая выя- віла шэраг палітычных памылак, фальсіфікацыю матэрыялаў у экспазіцыі, неапрацаванасць архіўных дакументаў. «Палітычнымі памылкамі і фальсіфікацыяй» члены камісіі назвалі экспанаванне партрэта і асабістых рэчаў рэпрэсіраванага вядомага савецкага военачальніка Г. Д. Гая, гру- павога фотаздымка са сцягам на заднім плане з надпісам «Бунд», партрэта гісторыка партыі У І. Неўскага, абвінавачанага ў трацкізме, і г. д. Вынікі работы камісіі каштавалі жыцця некалькім супрацоўнікам музея.

Увосень 1935 г. па абвінавачанні ў трацкізме былі арыштаваны і асуджаны адпаведна да пяці і трох гадоў папраўча-працоўных лагераў дырэктар А. А. Данільчык і навуковы супрацоўнік М. Ф. Кійко (абодва загінулі). Палітычныя памылкі падчас правядзення экскурсій каштавалі трох з па- ловай гадоў лагераў навуковаму супрацоўніку С. Г. Розінай.

Пасля чысткі 1935 г. Музей рэвалюцыі канчаткова губляе сваё значэн- не як цэнтр вывучэння і папулярызацыі палітычнай гісторыі Беларусі. У ліпені 1938 г. быў ліквідаваны Гістпарт, а летам 1939 г. музей перавялі ў маленькае непрыстасаванае памяшканне. Там была разгорнута экспазіцыя, структураваная па главах «Кароткага курса УКП(б)», якая не карысталася папулярнасцю. За першае паўгоддзе 1940 г. яе агледзела меней за 2 тыс. чалавек. Музей спыніў свае існаванне ў 1941 г.

Акрамя Дома-музея І з’езда РСДРП і Музея рэвалюцыі, у другой па- лове 20-х гг. XX ст. у Мінску існаваў яшчэ адзін музей палітычнай гісторыі — Таварыства-паліткатаржан-і-ссыльных-перасяленцаў.

Інстытут беларускай культуры — буйнейшая навуковая ўстанова БССР — меў права ствараць свае бібліятэкі, архівы і музеі згодна са стату­там, распрацаваным у 1921 г. Ужо з першых дзён існавання інстытута пад кіраўніцтвам С. М. Некрашэвіча шэраг яго камісій распачаў інтэнсіўны збор матэрыялаў, у выніку чаго былі хутка створаны каштоўныя этнагра- фічныя, заалагічныя, геалагічныя калекцыі, роўныя па значэнні сама- стойным музеям.

У 1925 г. тут пачынае дзейнічаць Музей-прыроды-Інбелкульта, экспазі- цыя якога складалася з трох аддзелаў: заалогіі, батанікі і глеб. У сувязі з немагчымасцю раўнамернага развіцця гэтых збораў у рамках адна- го музея было вырашана ўтварыць на базе аддзелаў самастойныя музеі. 7 лістапада 1927 г. на першым паверсе мінскай архірэйскай царквы ад- крыўся Заалагічны-музей. Ён складаўся з двух аддзелаў: навуковага, дзе захоўваліся калекцыі для вывучэння фаўны Беларусі, і выставачнага, які ўяўляў сістэматычныя экспазіцыі і біягрупы, даступныя шырокаму колу наведвальнікаў. Нягледзячы на маленькі штат, які складаўся з дырэкта- ра, навуковага супрацоўніка, таксадэрміста і тэхнічнага супрацоўніка, музей хутка набыў статус цэнтральнай установы ў галіне вывучэння і распаўсюджвання ведаў пра свет жывёл. За першыя паўтара месяца існавання музея яго наведала каля 5 тыс. чалавек, пераважна навучэн- цы школ Мінска і навакольных вёсак. Вялікую цікавасць у іх выклікала чучала зубра, якога ў той час немагчыма было ўбачыць жывым. Згодна з задумай стваральнікаў, прэстыж музея павінен быў значна павысіцца пасля адкрыцця пры ім заапарка.

У 1928 г. з аддзела глеб Музея прыроды Інбелкульта намаганнямі кіраўніка геалагічнай экспедыцыі прафесара Б. К. Тарлецкага ў будын- ку Сельскагаспадарчага даследчага інстытута ў Мінску быў створаны Геалагічны-музей. Там наведвальнікі маглі азнаёміцца з узорамі зямных парод і карысных выкапняў Беларусі. Як самастойныя падраздзяленні ў Інбелкульт уваходзілі археалагічныі-антрапалагічны-кабіжты, што ўзнік- лі ў выніку актыўнай экспедыцыйнай дзейнасці гэтай установы. Па ініцыятыве секцыі мастацтва інстытута, якую ўзначальваў Я. Л. Дыла, у 1925 г. у Мінску была праведзена 1-я Усебеларуская мастацкая вы- става. Праз тры гады секцыя распачала работы па стварэнні асобнага Музея-беларускага-мастацтва, праект якога быў распрацаваны членам секцыі мастацтва М. М. Шчакаціхіным яшчэ падчас правядзення выста- вы.-Шырока падтрымлівалася грамадствам работа тэатральнай секцыі Інбелкульта па стварэнні Тэатральнага-музея. Члены секцыі распрацавалі структуру музея, якая ахоплівала ўсе перыяды існавання беларуска- га тэатра. У 1926—1928 гг. яго фонды атрымалі ад В. Ю. Ластоўскага архіў тэатра І. Буйніцкага, ад У. Галубка — архіў яго ўласнай трупы, ад М. Ільінскага — матэрыялы пра жыццё і творчасць Ф. Аляхновіча. Тэ- атральны музей знаходзіўся яшчэ ў стадыі фарміравання, калі ў 1930 г. яго зборы перадалі Таварыству дрампісьменнікаў і кампазітараў. Вялікую навуковую каштоўнасць меў Музей-сельскай-і-лясной-гаспадаркі, адкрыты ў 1928 г. у аднайменным навукова-даследчым інстытуце ў Мінску пры актыўнай падтрымцы членаў Інбелкульта.

Згодна з пастановай СНК БССР ад 3 чэрвеня 1931 г., кіраўніцтва дзейнасцю ўсіх навукова-даследчых устаноў, у тым ліку музеяў былога Інбелкульта, ускладалася на прэзідыум Беларускай акадэміі навук. Ва ўмовах таталітарнага наступу на непралетарскія нацыянальныя культу­ры гэта падзея мела найгоршыя вынікі. Акадэмічныя музеі было загада­на выкарыстоўваць перш за ўсё не ў навуковых, а ў палітасветніцкіх мэ­тах, што прывяло да іх заняпаду.

Асобнае месца сярод ведамасных музеяў займалі музеі вышэй- шых навучальных устаноў. Гэта тлумачылася не толькі высокім наву- ковым узроўнем прафесараў і энтузіязмам студэнтаў, але і глыбокай гістарычнай традыцыяй дзейнасці музеяў дадзенай групы. Адзін з іх — Заалагічны-музей — быў заснаваны ў снежні 1921 г. на кафедры заалогіі педагагічнага факультэта БДУ. Яго загадчыкам быў выпускнік Маскоўскага ўніверсітэта А. У. Фядзюшын, запрошаны ў Мінск для арганізацыі вучэбнага працэсу ў ствараемым універсітэце. Ён уласнаручна заклаў аснову фондавых калекцый падчас трох экспедыцый: у Бабруйскі павет, па рэчышчы р. Пціч і ў Віцебскую губерню. У выніку былі сабраны тысячы ўзораў беларускай фаўны, прэпарыраваць, сістэматызаваць і вывучаць якія А. У. Фядзюшыну дапамагалі студэнты. Больш за тысячу узораў марскіх жывёл было дастаўлена з Мурманскай біястанцыі, Мексікі і Індыі. З Заалагічнага музея АН СССР у якасці падарунка былі атрыманы такія каштоўныя экспанаты, як аўстралійскі казуар, калібры і інш.

Хуткае развіццё Заалагічнага му­зея БДУ спынілася ў 1933 г., калі пры пашпартызацыі жыхароў БССР А. У. Фядзюшыну і яго жонцы было адмоўлена ў выдачы пашпартоў, пасля чаго яны пакінулі Мінск. Новы загад- чык музея не надаваў яму значэння як навуковай установе, і яго калекцыі вы- карыстоўваліся пераважна падчас вы- кладання. Адзінае паступленне вялікай колькасці экспанатаў гэтага часу дату- ецца 1939 г., калі з сядзіб, нацыяналі- заваных у Заходняй Беларусі, у тым ліку

з Нясвіжскага замка, былі дастаўлены паляўнічыя трафеі. У другой пало- ве 30-х гг. XX ст. усе работы ў Заалагічным музее БДУ выконваў пераважна адзін чалавек — таленавіты прэпаратар-таксідэрміст А. К. Ціток, дзейнасць якога была накіравана пераважна на захаванне калекцый.

Акрамя Заалагічнага музея, кабінеты-глебазнаўства,батанікі,-першабытнай культуры-(апошніў-1940-г.-перайменаваны ў-гісторыка-археалагічны- музей) існавалі на іншых факультэтах БДУ.-Намаганнямі навуковай грамадскасці развіваліся таксама вучэбныя музеі іншых вышэйшых навучальных устаноў — Інстытута-фіэічнай-культуры-ў-Мінску, Сельскагаспадарчай-акадэмііўГорках, Ветзрытртга-нстытута-ў-Віцебску і інш.

Важная падзея ў музейным і мастацкім жыцці БССР адбылася 24 сту- дзеня 1939 г., калі СНК БССР ухваліў пастанову аб стварэнні Дзяржаўнай- мастацкай-галерэі ў-Мінску. Першапачаткова ў галерэі планаваліся тры ад- дзелы: жывапісу, скульптуры, графікі. Але вельмі хутка з’явіўся чацвёрты аддзел — мастацкай прамысловасці, што, верагодна, тлумачылася спецы- яльнасцю дырэктара галерэі мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва М. П. Міхалапа. Аснову калекцыі галерэі склалі мастацкія творы, якія перадаваліся з музеяў НКА, пераважна з Гомельскага, а таксама з нека- торых іншых дзяржаўных устаноў. Першыя наведвальнікі, што ўвайшлі ў галерэю 7 лістапада 1939 г.[14], маглі ўбачыць «Забойства Стэфана» С.   Розы, «Запарожцы...» І. Рэпіна, «Пейзаж» Г. Клевера, «Продаж з торгу» Рыцоні, «Кардынала» Якобі, дзевяць работ Сухадольскага, карціны, гравюры і скульптуры іншых майстроў. У апошні мірны год у галерэі з поспехам прайшла выстава беластоцкіх мастакоў-графікаў.

У тым жа, 1939 г., быў створаны другі мастацкі музей у Віцебску. Ініцыятарам яго стварэння быў славуты жывапісец і педагог Ю. М. Пэн, які за два тыдні да сваёй трагічнай смерці ахвяраваў гораду 772 жывапісныя палатны. Фактычная пе- радача мастацкай спадчыны Ю. М. Пэна ў грамадскае карыстанне адбылася ўжо пасля яго смерці, калі 28 лютага 1937 г. СНК БССР ухваліў пастанову «Аб мастацкай спадчыне і перапісцы мастака Ю. М. Пэна». Пастанова прадугледжвала арганізацыю мастацкай галерэі, узвядзенне помніка, выданне манаграфіі, прысвечанай мастаку, а таксама ўстанаўленне сты- пендыі яго імя. Галерэя, адкрытая ў чэрвені 1939 г. у былой кватэры ма­стака, заняла два вялікія пакоі, дзе было развешана каля 130 карцін, згрупаваных згодна з перыядамі творчасці Ю. М. Пэна, у тым ліку знака- мітыя «Апошняя субота», «Развод», «Чалавек у чырвоным», «Стары цы­ган», «Жабрак» і інш. У экспазіцыі была паказана толькі малая частка калекцыі, якая налічвала больш за 800 карцін, эскізаў і эцюдаў. Нягле- дзячы на абмежаваныя магчымасці правядзення ў гэтых умовах шыро- кай асветніцкай работы, у апошні перадваенны 1940 г. галерэю наведала больш за 15 тыс. чалавек, для якіх было арганізавана звыш 230 экскурсій.

Новая сістэма народнай адукацыі, якая стваралася ў БССР пасля 1919 г., выклікала неабходнасць забеспячэння школ новымі нагляднымі дапаможнікамі і літаратурай. З 1919 г. Педагагічны-музей існаваў у-Гомелі. Ён увабраў калекцыі дарэвалюцыйных навучальных устаноў горада і планаваўся як дапаможная ўстанова па забеспячэнні школ, калоній і дзіцячых дамоў нагляднымі дапаможнікамі, падручнікамі і літаратурай. Педагагічны музей валодаў багатымі мінералагічнай, заалагічнай, энта- малагічнай, батанічнай калекцыямі, гербарыямі, заспіртаванымі прэ- паратамі, табліцамі, невялікай хімічнай лабараторыяй. Акрамя таго, пры ім існавала біястанцыя, дзе вучні непасрэдна вывучалі свет раслін і жы- вёл. У 1928/29 навучальным годзе гэтымі калекцыямі карысталіся каля 10 тыс. настаўнікаў і вучняў, першыя — падчас семінараў і самастойнай працы, другія — на экскурсіях.

У верасні 1926 г. Мінскі акруговы аддзел народнай асветы заснаваў Цэнтральны-педагагічны-музей, які павінен быў стаць творчай майстэрняй

і сродкам прапаганды новага школьнага будаўніцтва, новых метадаў і формаў працы. Камплектаваўся музей пераважна працамі вучняў школ Мінскай акругі. Былі таксама атрыманы экспанаты з метадычных цэнт- раў Ленінграда, наладжана сувязь з Маскоўскім педагагічным музеем. Ужо праз год пасля заснавання Педагагічны музей пераўтварыўся ў ме- тадычны цэнтр, вакол якога гуртаваліся найбольш актыўныя настаўнікі Мінска. Музей не вёў статыстыкі наведвання, таму пра яго асветніцкую дзейнасць мы можам ускосна даведацца з запісаў у кнізе водгукаў на- ведвальнікаў. Так, настаўнік адной са школ Уздзенскага раёна пісаў: «Лічу, што пэдмузэй мае вельмі вялікае значэньне з боку мэтадычнага, і асабліва карысна пабыць у ім вясковаму настаўніку і наладзіць сувязь». Настаўнік Койданаўскай яўрэйскай школы ацэньваў музей як «...вельмі каштоўнае месца для абмену вопытам працы».

Акрамя пералічаных вышэй педагагічных музеяў, яшчэ існаваў Полі- тэхнічны-музей-пры-Цэнтральнай-школьнай-станцыі-ў-Мінску.

Пасля ўсталявання савецкай улады дзяржава абвясціла сваім аба- вязкам прапаганду аховы працы і санітарна-гігіенічных ведаў. Для гэ- тага ў 1921 г. быў створаны Медыцынскі-музей-народнага-здароўя-ў-Гомелі, у 1926 г. — Музей-працы-іры-Інстытуце-сацыяльнай-ігіены-ўМінску.

Музейную сетку Беларусі ў разглядаемы перыяд узбагачалі такія ве- дамствы, як Саўнаргас — сельскагаспадарчыя-музеі-ўМінску-іМагмёве,-іра- мысловы-музей-у-Гомелі,-сталая-будаўнічая-выстава-ў-Мінску, Беларуская ваенная акруга — Музей-пры-Доме-Чырвонай-арміі-ў-Мінску, НКУС — Музей-крымінальнага-вышуку-ў-Мінску, Галоўнае мытнае ўпраўленне — мытны-музей, Бярэзінскі запаведнік — музей-прыроды, а таксама асобныя прамысловыя прадпрыемствы.

 

Такім чынам, у гісторыі дзяржаўных музеяў БССР прасочваюцца два выразныя этапы. Першы этап (1918—1929) характарызуецца стварэннем падмурка музейнага заканадаўства, творчым пошукам арганізацыйных формаў дзейнасці музеяў, прыцягненнем да працы дарэвалюцыйных кадраў навуковай і мастацкай інтэлігенцыі. Упершыню на беларускіх землях быў створаны орган кіраўніцтва музейнай справай — музейны аддзел НКА. Асноўная ўвага ў гэты перыяд надавалася збору і ахове культурных каштоўнасцей, а таксама іх папулярызацыі сярод насельніцтва. Сетка дзяржаўных музеяў стала важнай часткай сістэмы нацыя- нальнага выхавання, інструментам палітыкі беларусізацыі. Другі этап (1930—1941) быў часам, калі развіццё дзяржаўных музеяў адбывалася як частка агульнадзяржаўнай і партыйнай прапагандысцкай работы. Гіпертрафіраваліся прапагандысцкія функцыі музеяў пры недаацэнцы спецыфікі музея як навукова-даследчай і навукова-асветніцкай уста- новы. Былі скасаваны Галоўнавука і музейная рада як калегіяльныя органы, якія ўключалі буйнейшых прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры. Замест іх у складзе НКА быў створаны бязлікі аддзел, дзе музеі згубіліся паміж клубамі і хатамі-чытальнямі. Запаволенне развіцця музеяў НКА тлумачылася пазбаўленнем іх уласных памяшканняў, сыхо- дам найбольш кваліфікаваных супрацоўнікаў, продажам за мяжу сотняў каштоўных экспанатаў.

Дзейнасць ведамасных музеяў не падлягае агульным ацэнкам. У кож­ным асобным выпадку навуковы ўзровень таго ці іншага музея быў абумоўлены кваліфікацыяй і фінансавымі магчымасцямі яго ствараль- нікаў. Спецыфіка дзейнасці ведамства ці арганізацыі акрэслівала сту­пень адкрытасці іх музеяў для грамадства. Пры ўсіх адмоўных баках — раскіданасць музеяў гэтай групы па розных ведамствах, выкарыстанне рознай уліковай дакументацыі, паўтор чужых памылак пры пабудове ўласных экспазіцый і г. д. — варта адзначыць факт з’яўлення арыгінальных устаноў, якія былі пазбаўлены адбітку наркамасветаўскай уніфікацыі і дапаўнялі музейную сетку зборамі прыродазнаўчага, тэхніка-эканамічнага, сельскагаспадарчага і іншых профіляў.

 

Дата: 2019-05-28, просмотров: 341.