Тема 3.1. Зарождение музейного дела в XI – начале ХХ в
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

(2 часа – лекция, 2 часа – семинар УСР).

Вопросы, рассматриваемые на лекции:

1. Древнебелорусское собирательство. Княжеские и монастырские сборы древностей.

2. Сокровищница великих князей литовских в Вильно.

3. Возникновение сбора Радзивиллов в Несвижском замке. Сборы Сапегов в Ружанах и Деречине.

4. Идеология Просвещения и развитие частного собирательства в Беларуси.  

5. Расцвет частных коллекций в Беларуси в первой половине ХІХ в. Братья Е. и К. Тышкевичи.   Коллекция М. Румянцева в Гомельском дворце.

 

1. Культурны кантэкст Сярэднявечча вызначыў зараджэнне музея ў Беларусі як прыватнай справы. Першымі збіральнікамі рухала пачуццё прэстыжу, імкненне ўмацаваць сваё грамадскае становішча.

Усходнеславянскія князі стваралі зборы і выдаткоўвалі на іх велізарныя грашовыя сродкі. Прадстаўнікамі феадальных вярхоў былі назапашаны вялікія калекцыі мастацкіх і гістарычных каштоўнасцей. У некаторых з іх выразна прасочвалася музейнае ядро — групы прадметаў, якім надавалася сімвалічнае або эстэтычнае значэнне.

Маюцца ўскосныя сведчанні аб існаванні ўжо ў XIII ст. у цэнтрах усходнееўрапейскіх княстваў скарбніц, якія выконвалі першапачаткова эканамічную функцыю. На працягу многіх стагоддзяў падобныя скарбніцы былі неабходным атрыбутам княжацкай рэзідэнцыі і з’яўляліся адначасова адным з сімвалаў улады. Мяркуецца, што на беларускіх землях найбагацейшая скарбніца ў гэты перыяд існавала ў Полацку — горадзе, які ў ХІ—ХІІІ стст. адыгрываў ролю важнага эканамічнага і палітычнага цэнтра Усходняй Еўропы.

Зборы прадметаў, што перахоўваліся ў сярэдневяковых цэрквах, мелі ў меншай ступені эканамічны і ў большай ідэалагічны характар. У іх складзе былі многія рэліквіі, якія карысталіся павагай вернікаў і звязваліся з імёнамі Хрыста, Маці Божай, апосталаў, святых і пакутнікаў. 

Так, вядомая беларуская асветніца Ефрасіння Полацкая разам са складаннем царкоўных акафістаў і перапісваннем кніг клапацілася пра мастацка-рэліквійнае напаўненне заснаваных ёю храмаў. Яна вырашыла ўпрыгожыць Багародзіцкі мужчынскі манастыр абразом Маці Божай Эфескай — адным з трох перапісаных абразоў Прачыстай Дзевы Марыі, створаных, паводле хрысціянскага падання, евангелістам Лукой. Пабудаваная паводле загаду Ефрасінні Полацкай Спаса-Праабражэнская царква таксама захоўвала ў сваёй рызніцы вельмі каштоўныя дарункі. Калі Звеніслава, сястра Ефрасінні, прыняла па навучанні апошняй манаства, то, прыйшоўшы ў манастыр, ахвяравала туды свой пасаг.

Крыж Ефрасінні Полацкай быў створаны ў 1161 г. полацкім майстрам Лазарам Богшам для Спаскага манастыра. Крыж выконваў ролю рэлікварыя (пераносныя сасуды для перахоўвання рэліквій), каб зберагчы атрыманыя Ефрасінняй з Іерусаліма і Канстанцінопаля хрысціянскія святыні — кроплі крыві Ісуса Хрыста, часткі Крыжа Гасподня, камень ад труны Багародзіцы, часткі мошчаў св. Панцеляймона і св. Стэфана і інш. Падобныя рэлікварыі былі даволі распаўсюджаны ў сярэдневяковай Еўропе не толькі сярод прадстаўнікоў царквы, але і свецкіх арыстакратаў. 

2. Калі пачатак збіральніцтва, а дакладней працэс назапашвання прадметаў музейнага характару, на полацкіх землях прасочваецца фрагментар­на, то факт існавання скарбніцы Вялікага Княства Літоўскага (далей — ВКЛ) пакінуў у гістарыяграфіі больш глыбокі след. Скарбніца змяшчала архіў ВКЛ, канцылярскія кнігі, найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, ваенныя трафеі, падарункі, іншыя каштоўныя прадметы. Адначасова яна выконвала функцыі галоўнага арсенала. Да сярэдзіны XVI ст. скарбніцай, якая была цесна звязана з велікакняжацкай канцылярыяй, загадваў непасрэдна канцлер. Пасля гэтыя абавязкі пачаў выконваць падскарбі земскі (на сённяшні час — гэта як бы міністр фінансаў).

Натуральна, што ўзнікненне скарбніцы ВКЛ не было адзначана ніякім асаблівым актам. Таму цяжка ўстанавіць з поўнай дакладнасцю дату яе з’яўлення (гэтак жа, як і даты падобных збораў у Вене, Дрэздэне ці Лондане). Умоўным зыходным пунктам возьмем апошнія дзесяцігоддзі жыцця Міндоўга (сярэдзіна ХІІІ ст.). Яго багацейшая скарбніца, якая знаходзілася ў тагачаснай сталіцы княства Наваградку, з’яўлялася важным сродкам дзяржаўнай палітыкі.

Пасля перанясення сталіцы ВКЛ у Вільню і будаўніцтва ў горадзе княжацкай рэзідэнцыі тут канцэнтруюцца значныя матэрыяльныя і мастацкія каштоўнасці. Свайго апагея гэты працэс дасягнуў пры Вітаўце, калі княства пераўтварылася ў буйнейшую дзяржаву Усходняй Еўропы. У велікакняжацкую рэзідэнцыю сцякаліся дарункі, даніна, ваенныя трафеі з заваяваных зямель і тых, што знаходзіліся ў васальнай залежнасці. У 1362 г. Альгерд пасля перамогі ў бітве каля Сініх Водаў захапіў шмат цудоўных трафеяў у Херсанэсе. 

Не меншыя каштоўнасці паступалі ў скарбніцу з Тэўтонскага ордэна, у прыватнасці ў якасці выкупу за ваеннапалонных. У 1398 г., у час сустрэчы Вітаўта з магістрам ордэна К. фон Юнгінгенам, крыжакі ўразілі вялікага князя шчодрымі падарункамі — залатымі даспехамі, конямі, лоўчымі сокаламі.  Адным з тых, каму ў 1397 г. давялося ўбачыць частку скарбніцы вялікіх князёў літоўскіх, быў пасол Тэўтонскага ордэна Кібурт. Пасля прыёму ў троннай зале Верхняга замка Вітаўт запрасіў пасольства ў залу для прыватных аўдыенцый. Паводле слоў тэўтонскага пасла, гэта быў вельмі прасторны пакой, увесь абабіты раскошнымі ўсходнімі дыванамі. Пасярод пакоя стаяў вялікі стол, на якім знаходзілася вызалачанае распяцце, карона, меч і залаты скіпетр. 

Аднак каштоўны збор панёс значныя страты пасля шлюбу вялікага князя Ягайлы. Па ўмовах шлюбнага дагавору ён абавязаўся выплаціць адступное былому жаніху Ядвігі ў памеры 200 тыс. чырвонцаў, а таксама перавезці з Вільні ў Кракаў скарбніцу свайго бацькі і дзеда. Апошняй умо­ве палякі надавалі сімвалічны сэнс — у абмен на польскую карону Ягайла аддаваў у сталіцу Польшчы адзін з найважнейшых сімвалаў дзяржаўнасці ВКЛ. У наступныя гады скарбніца княства папаўнялася эпізадычна.

Некаторае ажыўленне ў яе папаўненні назіраецца ў пачатку XVI ст. у гады княжання Аляксандра. Звязана гэта было не з ваеннымі поспехамі князя, а з яго любоўю да навук і мастацтваў. У княжацкай рэзідэнцыі з’яўляюцца новыя карціны, скульптуры, ювелірныя вырабы, рукапісныя кнігі. Пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г. значэнне скарбніцы ВКЛ як буйнейшага ў краіне гісторыка-мастацкага збору канчаткова падае. Але культурная дзейнасць Аляксандра зрабілася аб’ектам пераймання ў арыстакратычных колах княства, перш за ўсё сярод бліжэйшых сяброў князя — Канстанціна Астрожскага, Міхала Глінскага, Альбрэхта Гаштольда, Януша Радзівіла.

3. Адзін з нашчадкаў апошняга, Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565), залажыў у Нясвіжскім замку збор, найбольш багаты ў ВКЛ на працягу наступных двух стагоддзяў. Мікалай сябраваў з аматарам мастацтва і збіральнікам — каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам і часта аглядаў яго вавельскі збор, які складаўся з 350 фламандскіх габеленаў і дзесяткаў скульптур. У 1547 і 1553 гг. ён здзейсніў падарожжы ў Вену і Аўгсбург, дзе мог азнаёміцца з багацейшымі зборамі Габсбургаў. Жонка Мікалая Чорнага, Альжбета Шыдлавецкая, працягваючы традыцыі свайго бацькі, польскага мецэната, запрашала ў Нясвіж вядомых паэтаў і мастакоў, музыкантаў і вучоных. Ужо ў гэты час Нясвіж займае статус другой сталіцы ВКЛ. Тады ж Мікалай Чорны паклаў пачатак нясвіжскаму збору, заснаваўшы нумізматычны кабінет, а таксама загадаў адбіць медаль са сваёй выявай. На працягу XVII і XVIII стст. гэта калекцыя папаўнялася эпізадычна, да 1812 г. агульная колькасць манет і медалёў у ёй дасягнула 13 252.

Мецэнацкія захапленні бацькі пераняў яго сын Мікалай Крыштоф па мянушцы Сіротка (1549—1616). Мікалай Крыштоф вучыўся ў Страсбургскім універсітэце, падарожнічаў па Францыі, Аўстрыі, Італіі, дзе пазнаёміўся з Папам Рымскім Грыгорыем XIII і венецыянскім дожам Нікола дэ Понтэ — заўзятымі калекцыянерамі і мецэнатамі. Па вяртанні ў Нясвіж Мікалай Крыштоф заняўся асветніцтвам і мецэнацтвам, а таксама добраўладкаваннем сваёй рэзідэнцыі. Януш Радзівіл прасіў сваіх сваякоў у лістах, каб дасылалі ў «кунсткамеру» яго бацькі гетмана Крыштофа розныя цікавыя рэчы. Вядомы Януш сваім удзелам у стварэнні ў аўстрыйскім замку Амбрас Пантэона славы — першага ў Еўропе ваенна- гістарычнага музея.

У 1616 г. у Нясвіжы завяршылася будаўніцтва мураванага зам­ка па праекце запрошанага Сіроткам славутага архітэктара Яна Марыі Бернардоні, дзе размясцілася калекцыя карцін. Гэты збор абавязаны сваім з’яўленнем Альбрэхту Уладзіславу Радзівілу — сыну Сіроткі, запрасіўшага ў замак мастакоў, якія стварылі галерэю партрэтаў Радзівілаў і славутасцей. Апісанне галерэі пакінуў вядомы беларускі паэт і краязнаўца У Сыракомля, ён наведаў замак у сярэдзіне XIX ст. Спасылаючыся на інвентар 1770 г., ён узгадвае 984 карціны, выкананыя на палатне і дрэве. У Каралеўскай зале знаходзіліся партрэты Івана Жахлівага, Карла XII, Аўгуста II, Вітаўта, цвярскога князя Міхаіла і інш.; у Гетманскай — партрэты гетманаў велікакняжацкіх і каронных, у т.л. саміх Радзівілаў. Былі ў замку палотны з гістарычнымі сюжэтамі. Асобныя карціны належалі пэндзлю мастакоў італьянскай і фламандскай школ, іншыя былі напісаны мясцовымі аўтарамі — бацькам і сы­нам Д. і Ю. Гескімі, І. Шрэтарам, Я. Дамелем.

Акрамя мастацкіх твораў, інтэр’ер упрыгожвалі каштоўныя скуль­птуры, шпалеры, дываны, залататканыя слуцкія паясы, а таксама васковыя фігуры.

У нясвіжскай рэзідэнцыі быў закладзены Сіроткам спецыяльна абсталяваны арсенал, дзе ў адпаведнасці з замкавым інвентаром 1765 г. захоўвалася вялікая колькасць халоднай і агнястрэльнай зброі, а таксама вайсковы рыштунак вялікай мастацкай каштоўнасці. Акрамя таго, там знаходзіліся гарматы з арыгінальнымі назвамі: «Папугай», «Гідра», «Цэрбер» і афарыстычнымі надпісамі на ствалах. Найбольшая гаомата, датаваная 1600 г., была адліта непасрэдна ў нясвіжскай людвісарні Г. Молзэра, іншыя — выраблены майстрамі заходнееўрапейскіх краін.

Спецыяльнае памяшканне ў замку было адведзена пад сховішча старажытнасцей (т. зв. скарбец), дзе знаходзіліся гетманскія булавы, маршальскія жэзлы, меч, падараваны Радзівілам Папам Рымскім Інакенціем XI, калекцыя пячатак, пярсцёнкаў,асабістыя рэчы магнатаў Сабескіх, Вішнявецкіх і інш. Існаваў таксама і патаемны скарбец, пра які ведалі толькі гаспадары замка і іх давераныя асобы.

Паводле сцвярджэння нашчадкаў Радзівілаў, у 1551 г. быў заснаваны нясвіжскі архіў, калі кароль Жыгімонт II выдаў Мікалаю Чорнаму прывілей (на дум­ку шэрагу сучасных беларускіх і польскіх даследчыкаў, ён з’яўляецца фальсіфікатам) на захаванне дзяржаўных актаў ВКЛ, якія дагэтуль захоўваліся ў Вільні.

У хуткім часе пасля заснавання архіва быў пакладзены пачатак стварэнню бібліятэкі, якая, па сведчаннях сучаснікаў, была адной з лепшых у Рэчы Паспалітай. Да 1770 г. яна налічвала каля 20 тыс. тамоў кніг і мноства рукапісаў.

Крыніцы папаўнення радзівілаўскіх калекцый былі разнастайныя. У наваколлі Нясвіжа працавалі майстэрні мастацкага ліцця, фаянсавая мануфактура, была наладжана вытворчасць слуцкіх паясоў. Некаторыя прадметы тым ці іншым шляхам траплялі ў збор з замкаў мясцовых магнатаў і з-за мяжы.

Па сваім характары нясвіжскі збор быў закрытага тыпу. Агледзець яго мелі права толькі некаторыя прадстаўнікі феадальнай знаці Рэчы Паспалітай і высокія замежныя госці. Трэба адзначыць, што, у адпаведнасці з агульнымі заканамернасцямі культурнага развіцця еўрапейскіх краін, пасля ўтварэння нацыянальных дзяржаў падобныя зборы клаліся ў аснову нацыянальных публічных музеяў. Аднак з-за неспрыяльных палітычных абставін, перш за ўсё барацьбы за беларускія землі, якая ў той або іншай форме вялася паміж Расіяй і Польшчай на працягу стагоддзяў, у Беларусі гэтага не адбылося.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. генерал-аншэф А. І. Бібікаў вывез архіў і бібліятэку з Нясвіжа ў Пецярбург. Да 1842 г. усё трымалася ў сховішчах Акадэміі навук нераспакаваным, а пасля складання каталога было падзелена паміж Акадэміяй навук, Духоўнай акадэміяй і Маскоўскім універсітэтам.

9 студзеня 1813 г. адмірал П. В. Чычагаў аддаў распараджэнне адпра- віць у Маскву прадметы нясвіжскіх калекцый «з ліку здабычай узятых... ад непрыяцеля  ў Нясвіжы». Найбольш каштоўныя калекцыі, ацэненыя ў 10 млн злотых, былі адпраўлены ў распараджэнне начальніка майстэрні і Зброевай палаты П. С. Валуева, а таксама ва Успенскі сабор. Нумізматычны кабінет быў перададзены ў Харкаўскі ўніверсітэт. У замку захавалася некалькі пудоў сталовага срэбра, а таксама частка партрэтаў з Гетманскай залы. Пасля гэтых рэквізіцый, нягледзячы на некаторыя спробы ў пачатку XХ ст., нясвіжскі збор аднавіць у папярэднім аб’ёме ўжо не ўдалося.

Падобным да нясвіжскага па складзе, характары і крыніцах папаўнення быў збор вядомага магнацкага роду Сапегаў, які таксама дасягнуў росквіту да сярэдзіны XVII ст. Заснавальнікам лічыцца Леў Сапега (1557—1633) — буйнейшы дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, складальнік Ста­тута ВКЛ. Л. Сапега здолеў сабраць у сваім Ружанскім палацы велізарную бібліятэку, значна дапоўненую яго сынам Казімірам.

Акрамя таго, у адпаведнасці з інвентаром Ружанскага палаца 1793 г., у двух яго асобных пакоях размяшчалася збраёўня, якая налічвала звыш 150 адзінак зброі, вырабленай у розных еўрапейскіх краінах і на Усходзе. Значнай была нумізматычная калекцыя Сапегаў, якая налічвала 1125 адзінак. Да яе далучалася калекцыя пячатак, а таксама ўзоры мінералаў. Прадметам гонару ўладальнікаў Ружанскага па­лаца былі падборка старажытных гра­вюр і жывапісныя палотны. Інтэр’еры залаў упрыгожвалі мазаікі, скульптура, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

У палацавым скарбцы захоўваліся найбольш каштоўныя з пункту гледжання ўладальнікаў прадметы: старажытнае залатое шыццё, радавыя гербы, манускрыпты, абразы, разнастайныя мемарыяльныя рэчы. Але найперш кідаліся ў вочы старажытныя хрустальныя кубкі — «Іван» і «Іваніха», якія перахоўваліся пад замком і выносіліся пад гукі музыкі і гарматныя стрэлы пры вітанні караля, а таксама дванаццаць вылітых са срэбра міфалагічных фігур, што былі вышынёй больш за локаць. У тым жа скарбцы перахоўвалася рэгалія ордэна Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі[1].

У канцы XVIII ст. Аляксандр Сапега перанёс сваю рэзідэнцыю ў мястэчка Дзярэчын, куды былі перавезены калекцыі і бібліятэка. Наступны ўладальнік Дзярэчына — Францішак, вядомы як адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, стварае новы збор жывапісу. 

У хуткім часе, у выніку секвестрацыі мастацкіх і іншых збораў шлях­ты, якая мела дачыненне да паўстання 1831 г., «сапежанскі збор» быў адпраўлены ў Эрмітаж і Акадэмію мастацтваў у Пецярбург, у т. л. больш за 300 карцін, дзясяткі мармуровых статуй, некаторыя з якіх упрыгожваюць Летні сад, а таксама 48 мазаік. Калекцыя старажытнай зброі і даспехаў трапіла ў Маскву. 

Прыклад Радзівілаў і Сапегаў прывабліваў магнацкія роды Хадкевічаў, Астрожскіх, Солтанаў, Друцкіх-Любецкіх і інш. Можна меркаваць, што іх зборы не нашмат саступалі па багацці вышэйзгаданым. Характэрнымі рысамі, уласцівымі ўсім гэтым зборам, былі: універсальны характар, які непазбежна прыводзіў да фрагментарнасці ка­лекцый; хісткая мяжа паміж калекцыйнымі рэчамі і прадметамі інтэр’ера; амаль поўная сацыяльная ізаляванасць. Тым не менш, нягледзячы на ўсю абмежаванасць дзейнасці магнатаў-збіральнікаў, яны адыгралі вялікую ролю ў справе захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, далі штуршок развіццю музейнай справы на тэрыторыі краю.

4. У другой палове XVIII ст. на беларускіх землях, як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай, распаўсюджвалася асветніцкая ідэалогія, буржуазная па сваім аб’ектыўным змесце. Ідэі Асветніцтва, станаўленню якіх у значнай ступені спрыялі адкрыцці прыродазнаўства, заваёўвалі ўсё больш прыхільнікаў. Побач з філасофіяй, літаратурай, мастацтвам асветніцкія ідэі знайшлі сваё адлюстраванне і ў музейнай справе. 

У гэтай сувязі трэба спыніцца на збіральніцкай дзейнасці Яўхіма Храптовіча (1729—1812). Ен займаў пасады дыпламатычнага пасланніка ў Парыжы і Вене, маршалка Галоўнага Трыбунала, канцлера. Ён актыўна ўдзельнічаў у адкрыцці шэрагу школ, спрабаваў змяніць вядзенне фальварковай гаспадаркі, быў адным з заснавальнікаў «Таварыства сяброў навукі» ў Варшаве. Але галоўным захапленнем Я. Храптовіча было калекцыяніраванне кніг і рукапісаў, якім ён займаўся ўсё жыццё.

Увесь верхні паверх палаца Храптовічаў у Шчорсах уяўляў спецыяльна абсталяванае памяшканне для бібліятэкі, у якой налічвалася каля 20 тыс. кніг. Крыніцы папаўнення кніжнага збору былі разнастайныя — уладальнік прывозіў кнігі з Германіі, Францыі, Італіі, купляў старадрукі і рукапісныя кнігі. Са шматлікіх каштоўных дакументаў, якія захоўваліся ў іншых зборах, ён здымаў копіі, што дазволіла сабраць архіў у складзе 150 тамоў першакрыніц па гісторыі Рэчы Паспалітай і сумежных з ёй дзяржаў.

Акрамя бібліятэкі і архіва, у Шчорсаўскім палацы размяшчалася багатая калекцыя карцін, гравюр мясцовага і замежнага вырабу (каля 7 тыс. адзінак), а таксама «музей разнастайных помнікаў».

Пасля смерці Я. Храптовіча ўвесь збор перайшоў да яго сына Ада­ма, інспектара школ Віленскага ўніверсітэта і апантанага бібліяфіла. Ён значна пашырыў бібліятэку з дапамогай беларускага паэта Я. Чачота, які некаторы час выконваў у Шчорсах абавязкі бібліятэкара. Адам Храптовіч не пакінуў нашчадкаў і завяшчаў збор першаму ўніверсітэту, які будзе адкрыты ў краі. Палац перайшоў ва ўладанне да яго далёкіх сваякоў Буцянёвых, якія не падзялялі захаплення папярэдніх уладальнікаў. У 1913 г. апошні ўладар Шчорсаў К. А. Храптовіч-Буцянёў загадаў перадаць бібліятэку Кіеўскаму ўніверсітэту, пакінуўшы сабе каля 3 тыс. кніг, а мастацкую калекцыю вывез у Маскву. Лёс «музея помнікаў старажытнасці» не вядомы. Хутка пасля стварэння Белару­скага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1924 г. Народны камісарыят асветы БССР, спасылаючыся на волю былых уладальнікаў, накіраваў у Народ­ны камісарыят асветы УССР просьбу аб вяртанні бібліятэкі ў Мінск. Украінскі бок пагадзіўся, але перадача па невядомых прычынах не адбылася.

Узнікненне асветніцкіх калекцый на мяжы XVIII і XIX стст. сведчыла аб пачатку новага этапа ў прыватным збіральніцтве на тэрыторыі Беларусі. Змяніліся задачы дзейнасці калекцыянераў, склад іх калекцый, былі зроблены першыя спробы ўвесці сабраныя прадметы ў навуковы ўжытак. Збіральнікі наблізіліся да асэнсавання прыналежнасці сваіх багаццяў усяму грамадству.

5. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі, што адбілася на сацыяльна-эканамічным і палітычным стане краю. Аднак у культурных адносінах жыццё мясцовага насельніцтва на працягу першай паловы XIX ст. не зведала кардынальных змен. Царскі ўрад у правядзенні сваёй палітыкі на далучаных землях першапачаткова імкнуўся абаперціся на шляхту, апалячаную ў сваёй асноўнай масе. Ёй была дадзена значная культурная і нацыянальная аўтаномія, у выніку чаго ў першыя дзесяцігоддзі ХІХ ст. паланізацыя насельніцтва беларускіх зямель, што апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, нават узмацнілася. У гэтых умовах ішло станаўленне гуманітарна-навуковай думкі, з’яўляліся першыя сапраўды навуковыя калекцыі, якія вызначылі рысы прыватнага збіральніцтва ў Беларусі першай паловы XIX ст. Менавіта ў гэты перыяд, таксама як і ў суседніх дзяржавах, узнікае цікавасць з боку гісторыкаў, археолагаў, натуралістаў да славянскіх старажытнасцей, а таксама флоры і фаўны. Пашыраецца сацыяльны склад калекцыянераў за кошт з’яўлення першых прадстаўнікоў трэцяга саслоўя. Тады ж у перадавых вучоных-калекцыянераў фарміруюцца гісторыка-крыніцазнаўчыя і мастацтвазнаўчыя адносіны да збіраемых рэчаў.

Палац у Паставах, які належаў Канстанціну Тызенгаўзу (1786—1851), унуку славутага рэфарматара Рэчы Паспалітай і заснавальніку беларускай арніталогіі, быў шырока вядомы арніталагічнай калекцыяй, а таксама галерэяй, дзе былі прадстаўлены творы мясцовых і заходнееўрапейскіх майстроў.

Вынікам шматлікіх падарожжаў па беларускіх землях і за мяжой была бездакорная ў навуковых адносінах калекцыя чучалаў птушак (каля 3 тыс. адзінак). Большая частка іх была прэпарыравана самім уладальнікам, астатнія — спецыяльна запрошаным таксідэрмістам. Гэта быў найбольш значны арніталагічны збор у Рэчы Паспалітай. У парку побач з палацам у звярынцы ўтрымліваліся жывыя птушкі і млекакормячыя. 

К. Тызенгаўз стварыў невялікую (каля 60 палотнаў), але з тонкім густам падабраную калекцыю італьянскага, галандскага, французскага і нямецкага жывапісу. Асаблівую ўвагу звярталі на сябе карціны Л. да Вінчы «Выратавальнік свету», П. Веранэзе «Хвароба Анціоха», П. Рубен­са «Зняцце з крыжа», П. Брэйгеля «Венецыянскі маскарад», А. Дзюрэра «Адам і Ева». 

Сын К. Тызенгаўза, Райнольд, перадаў арніталагічную калекцыю ў Віленскі музей старажытнасцей, а мастацкія каштоўнасці разам з архівам былі перавезены спачатку ў Кіеў, а потым у Варшаву.

Цікавай калекцыяй у гэты перыяд валодаў адзін з заснавальнікаў бе- ларускай археалагічнай навукі — Канстанцін Тышкевіч (1806—1868). Пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта і непрацяглай службы ў Міністэрстве фінансаў ён вяртаецца ў родны Лагойск, дзе адкрывае пазыковы банк, ткацкую фабрыку, майстэрні. Адначасова пачынае праводзіць раскопкі і збор этнаграфічных матэрыялаў на тэрыторыі Мінскай губерні. Яго збор, складзены з дапамогай малодшага брата Яўстаха, размяшчаўся ў дзвюх спецыяльна адведзеных для гэтай мэты залах палаца ў Лагойску. Прадметы групаваліся наступным чынам:

• Археалагічная калекцыя, якая з’яўлялася навуковым ядром збору. У ёй былі шырока прадстаўлены вынікі раскопак курганоў, праведзеных К. Тышкевічам у Барысаўскім і Мінскім паветах. Калекцыя была старанна сістэматызавана паводле прынцыпу месцазнаходжання прадмета. Асабліва вылучаліся ў ёй разнастайныя жаночыя ўпрыгожанні, вельмі цікавыя з пункту гледжання этнаграфіі. У асобнай зашклёнай шафе экспанаваліся прадметы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак на Блізкім Усходзе, у Пампеях і Гер­кулануме (егіпецкая мумія, папірусы, прадметы са слановай косці і г. д.).

• Калекцыя гравюр, падзеленая на дзве часткі. Першая ўключала адбіткі на рэлігійныя тэмы, выкананыя ў ХУП—ХІX стст., другая — партрэты гістарычных асоб.

• Манеты, медалі, пячаткі (агульная колькасць манет і медалёў складала 1140 адзінак, 420 з якіх было адбіта ў Рэчы Паспалітай).

• Зброя, даспехі і рыштунак (у т. л. шпага Пятра I, дзве пазалачоныя шаблі з мініяцюрнымі выявамі С. Баторыя, асабістыя рэчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага).

У вітрынах былі размешчаны ордэны, старажытная бронза, узоры тканін, крыж з мясцовага касцёла, зроблены ў XVI ст., і г. д. Сцены абедзвюх залаў былі ўпрыгожаны творамі беларускіх мастакоў Ф. Смуглевіча, Я. Дамеля, А. Арлоўскага, Я. Рустэма і скульптурнымі партрэтамі. Мелася таксама 47 карцін замежных мастакоў (Ж. Кало, Ф. Селіман, А. Каналета і інш.). У 1847 г. быў пакладзены пачатак этнаграфічнай калекцыі.

Уклад К. Тышкевіча ў развіццё музейнай справы Беларусі вялікі. Упершыню прыватнае збіральніцтва было пастаўлена на трывалы навуковы грунт. На працягу 30—60-х гг. XIX ст. пры ўдзеле вучоных у Лагойску ішла напружаная праца па фарміраванні калекцый, іх навуковай апрацоўцы, складанні каталогаў і будаўніцтве экспазіцый. Лагойскі збор, які сучаснікі небеспадстаўна называлі «музеем старажытнасцей», ужо ў 40-я гг. XIX ст. атрымаў даволі шырокую вядомасць. У значнай ступені гэтаму спрыялі шматлікія навуковыя кантакты К. Тышкевіча (ён быў сябрам некалькіх навуковых таварыстваў), а таксама выкарыстанне ўласнага збору пры напісанні прац па археалогіі.

Навуковая і збіральніцкая дзейнасць прывяла ўладальніка Лагойскага палаца да думкі аб неабходнасці перадачы сваіх калецый у грамадскае карыстанне. Прыкладна тады ж К. Тышкевіч даў згоду на прапанову мінскага губернатара перадаць увесь яго збор у дар наследніку расійскага трона — будучаму імператару Аляксандру II. Аднак апошні не зацікавіўся беларускімі старажытнасцямі, і перадача не адбылася.

Усведамляючы важнасць лагойскага збору для развіцця навукі, К. Тышкевіч ахвяраваў большую яго частку Віленскаму музею старажытнасцей, частку археалагічных знаходак перадаў у Кракаўскі музей археалогіі, а калекцыя шкла эпохі Рымскай імперыі і сёння знаходзіцца ў Музеі нарадовым у Варшаве. Вялікую калекцыю ўласных археалагічных знаходак ён перадаў у распараджэнне Маскоўскага археалагічнага таварыства.

Калі збор К. Тышкевіча ўтрымліваў у асноўным гісторыка-археалагічныя матэрыялы, то збіральніцкая дзейнасць канцлера графа Мікалая Пятровіча Румянцава (1754—1826) была звязана з археаграфічнай і крыніцазнаўчай працай, якая разгарнулася ў Расійскай імперыі пачатку ХІХ ст. Трэба адзначыць, што апошні перыяд жыцця гэтага знакамітага дыпламата, вучонага і збіральніка (з 1813 па 1826 г.), калі ён адышоў ад дзяржаўных спраў і цалкам прысвяціў сябе навуцы, непарыўна звязаны з яго знаходжаннем у Гомелі. Пасля выхаду ў адстаўку М. П. Румянцаў перабудаваў Гомельскі палац з мэтай размяшчэння ў ім бібліятэкі і мастацкай галерэі. 

У збіральніцкай і навуковай дзейнасці М. П. Румянцаў цікавіўся галоўным чынам матэрыяламі па славянскай гісторыі і старажытнай пісьменнасці.

У гэтых адносінах Беларусь пачатку XIX ст. уяўляла неабсяжнае поле дзейнасці. На сродкі М. П. Румянцава даследаваліся архівы Полацка, Магілёва, Мсціслава, Турава, і ў выніку было выяўлена шмат каштоўных рукапісаў.

Аднак найбольш плённым з пункту гледжання распрацоўкі беларускай археаграфіі было супрацоўніцтва М. П. Ру­мянцава з гомельскім протаіерэем І.I. Грыгаровічам. У 1824 г. ён сабраў і выдаў на сродкі свайго патрона «Беларускі архіў старажытных грамат» — першы археаграфічны зборнік, прысвечаны выключна Беларусі. Трэба адзначыць, што ў якасці дадатку да зборніка па рэкамендацыі М. П. Румянцава быў складзены першы «Слоўнік карэнных беларускіх слоў». У 1818 г. ён адшукаў на тэрыторыі былога Полацкага княства Барысаў камень — манументальны помнік эпіграфікі XII ст.

У апошнія гады жыцця М. П. Румянцаў зацікавіўся нумізматыкай, чаму ў значнай ступені садзейнічаў скарб арабскіх манет, знойдзеных у Гомелі.

Перад смерцю ён паспеў аддаць загад аб перадачы дзяржаве сваіх збораў разам з пецярбургскім домам на Англійскай набярэжнай. Гэта і склала падмурак музея, адкрытага ў Пецярбургу ў 1831 г. Туды ж у адпаведнасці з яго жаданнем былі перавезены і гомельскія калекцыі. 

У першай палове ХІХ ст. у віленскіх навуковых колах нараджаецца ідэя аб неабходнасці стварэння агульнадаступнага мастацкага му­зея. Заклік да яго стварэння сфармуляваў гісторык і аматар мастацтва А. Праздзецкі ў 1842 г. на старонках віленскага перыядычнага друку. Вопыт стварэння агульнадаступных мастацкіх экспазіцый тут ужо быў. У 1820 г. з поспехам прайшла выстава выяўленчага мастацтва ў сценах Віленскага ўніверсітэта.

На яго думку, у аснову такога збору павінны былі легчы добраахвотныя ахвяраванні мясцовай знаці, якая мела значныя мастацкія скарбы. Можна дапусціць, што гэты пункт погляду падзялялі шэраг мясцовых мецэнатаў і калекцыянераў, якія выпрацавалі да гэтага часу мастацтвазнаўчыя адносіны да збіраемых прадметаў. 

Вопросы, рассматриваемые на семинаре в ходе УСР:

1. Создание и деятельность сельскохозяйственного музея в Горы-Горецком земледельческом институте.

2. Возникновение Виленского музея древностей и его роль в сохранении и популяризации национального историко-культурного наследия.

3. Деятельность научных и церковно-археологических обществ, архивных комиссий, земств, учебных заведений по созданию музеев в конце XIX – начале XX в.

4. Роль интеллигенции в развитии музейного дела. Деятельность Е.Р. Романова.

5. Частное собирательство: И. Луцкевич, В. Федорович, Э. Гуттен-Чапский, А. Ельский, Р. Татур.

6. Музейная сеть Беларуси накануне I Мировой войны.

Материалы для выполнения УСР:

2. Ініцыятарам стварэння Віленскага музея старажытнасцей пры Археалагічнай камісіі быў таксама выпускнік Мінскай гімназіі Яўстах Тышкевіч (1814—1873) — вядомы беларускі археолаг і калекцыянер, сябра Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута і іншых навуковых таварыстваў.

Музейныя прадметы былі сістэматызаваны паводле калекцыйнага прынцыпу, што адпавядала дасягненням тагачаснай экспазіцыйнай практыкі. На момант адкрыцця экспазіцыя выглядала наступным чынам:

1) калекцыя манет і медалёў;

2) калекцыя гравюр, геаграфічных картаў і атласаў;

3) калекцыя карцін, партрэтаў і скульптур;

4) калекцыя дыпломаў, рукапісаў, аўтографаў гістарычных дзеячаў;

5) мемарыяльная калекцыя, у складзе якой меліся важныя гістарыч- ныя помнікі;

6) археалагічная калекцыя. Яе асновай былі знаходкі з раскопак, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Выключэннем былі 100 ка­менных прылад працы, прывезеных Я. Тышкевічам са Скандынавіі;

7) бібліятэка.

17 красавіка 1856 г. ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося афіцыйнае адкрыццё Віленскага музея старажытнасцей. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі ўлад, святары, вайскоўцы, рамеснікі, літаратары і студэнты — усіх каля 300 асоб. Будынак музея быў прыгожа ілюмінаваны, а ўсе запрошаныя атрымалі ўлёткі з вершам, напісаным з гэтай нагоды У Сыракомлем.

Першыя пяць гадоў існавання музея характарызаваліся інтэнсіўным павелічэннем фондаў, галоўным чынам, за кошт ахвяраванняў. Важнай крыніцай папаўнення музейнага збору былі раскопкі, якія праводзіла археалагічная камісія. 

Разам з фарміраваннем калекцый гістарычных помнікаў у фонды му­зея пачалі трапляць прадметы, звязаныя з натуральнай гісторыяй. На- прыклад, у кастрычніку 1857 г. кіраўнік Віленскай вучэбнай акругі аддаў загад аб перадачы музею мінералагічнага і заалагічнага кабінетаў былога Віленскага ўніверсітэта. Як сказана вышэй, сын К. Тызенгаўза перадаў у музея славутую арніталагічную калекцыю свайго бацькі. Да 1861 г. у музей трапіла энтамалагічная калекцыя прыродазнаўца С. Гроса, якая налічвала каля 20 тыс. адзінак, а таксама некаторыя іншыя ўзоры беларускай флоры і фаўны. Хуткае павелічэнне прыродазнаўчага аддзела музея паставіла пытанне аб змене профілю музея, а таксама аб пашырэнні сфе­ры дзейнасці камісіі, якая дагэтуль займалася выключна гістарычнымі помнікамі. Неўзабаве ў музеі адкрылася новая прыродазнаўчая зала, а да працы ў камісіі сталі прыцягвацца вучоныя-натуралісты.

Папулярнасць Віленскага музея старажытнасцей хутка расла, аб чым сведчыла павелічэнне колькасці наведвальнікаў. Адпаведна з рашэннем археалагічнай камісіі дзверы яго былі адчынены для наведвальнікаў усіх саслоўяў два дні на тыдзень па чатыры гадзіны. Нягледзячы на такі аб- межаваны час для наведванняў, у першыя два месяцы свайго існавання музей прыняў каля 3,5 тыс. чалавек, а ўсяго за 1856 г. яго наведала 7150 жыхароў Вільні і прыезджых. У наступныя гады музей штомесяц аглядалі каля тысячы чалавек, якім даваў тлумачэнні і адказваў на пы- танні супрацоўнік музея. У дні, зачыненыя для наведвальнікаў, у экспа- зіцыйных залах праводзіліся заняткі.

Такім чынам, мяжа 50—60-х гг. ХІХ ст. была перыядам уздыму дзейнасці Віленскага музея старажытнасцей. 

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў стварыў спецыяльную камісію, мэтай якой быў роспуск археалагічнай камісіі і рэвізія музея. У выніку доўгіх дыскусій Віленскі музей старажытнасцей быў абвешчаны ідэалагічна шкоднай установай, цэнтрам польскага сепаратызму. У 1865 г. музей быў аб’яднаны з публічнай бібліятэкай і падпарадкаваны непасрэдна кіраўніцтву Віленскай навучальнай акругі. 

Наступныя 50 гадоў існавання музея вызначыла «Палажэнне аб часовай камісіі па арганізацыі і кіраванні Віленскай публічнай бібліятэкай і Музеем пры ёй». Згодна з палажэннем, музей юрыдычна і фактычна ставіўся ў падпарадкаванне бібліятэцы, яго экспазіцыйныя плошчы абмяжоўваліся, а штат складаўся ўсяго з двух чалавек. 

У апошняй чвэрці ХІХ ст. стан музея крыху палепшыўся. Тлумачылася гэта перш за ўсё з’яўленнем новых супрацоўнікаў, якія пачалі праводзіць у музеі навуковыя даследаванні. Новы штуршок да актывізацыі ўсіх напрамкаў музейнай дзейнасці даў IX Археалагічны з’езд, які адбыўся ў 1893 г. у Вільні. Падчас яго падрыхтоўкі музею былі перададзены каштоўныя археалагічныя помнікі. Выстава, прысвечаная з’езду, давала ўзор навуковай класіфікацыі матэрыялу, а яе мэтай было павышэнне грамадскай цікавасці да гістарычнага мінулага. На пасяджэннях з’езда разглядаліся не толькі пытанні археалогіі, але абмяркоўвалася развіццё музейнай справы ў краі.

У пачатку ХХ ст. у музей былі запрошаны вядомыя беларускія даследчыкі — Е. Р. Раманаў, Д. I. Рыкаў, Д. I. Даўгяла. У гэты ж час паўстала пытанне аб вяртанні з Масквы рэчаў, канфіскаваных мураўёўскай камісіяй, зроблена спроба стварэння этнаграфічнага аддзела, адноўлены заняткі ў экспазіцыі з навучэнцамі. Аднак і на пачатку ХХ ст. Віленскі музей старажытнасцей заставаўся ў жорсткіх ідэалагічных рамках, вызначаных кіраўніцтвам Віленскай навучальнай акругі. Не спрыяла развіццю му­зея таксама сціплае фінансаванне. грамадства.

У 1915 г. падчас наступлення нямецкіх войскаў Віленскі музей стара- жытнасцей быў эвакуіраваны мясцовымі губернскімі ўладамі ў Маскву. А пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора, згодна з яго IX артыкулам аб абмене культурнымі каштоўнасцямі паміж Расіяй і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога, калекцыі музея, за выключэннем археалагічных, былі вернуты ў Вільню.

3. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. на беларускіх землях не засталося аніводнай навуковай установы. У гэтай сітуацыі адзінымі месцамі збору і першаснай апрацоўкі матэрыялаў па гісторыі і прыродзе краю (акрамя прыватных калекцый) былі губернскія статыстычныя камітэты. Статыстычныя камітэты як навукова-адміністрацыйныя ўстановы мелі вельмі шырокае поле дзейнасці. !х задачай было вывучэнне і апісанне губерняў не толькі ў статыстычным, але і ў гаспадарчым, прамысловым, а таксама гандлёвым аспектах. Усе даныя статыстычных камітэтаў апрацоўваліся для іх далейшага выкарыстання адміністрацыяй і навуковымі ўстановамі.

Сябрамі камітэтаў былі чыноўнікі з мясцовых органаў улады, прадстаўнікі свецкай і духоўнай інтэлігенцыі, а таксама тыя, хто меў цікавасць да навуковай працы. Аднак асноўную работу выконвалі сакратары камі- тэтаў, якія займалі адзіную штатную аплачваемую пасаду. Менавіта гэтыя людзі, а дакладней іх адукацыя, асабістыя якасці, зацікаўленасць і добрасумленнасць вызначылі характар дзейнасці музеяў статыстычных камітэтаў і іх стан. 

15 лістапада 1867 г. на пасяджэнні магілёўскага статыстычнага камітэта было прынята рашэнне заснаваць музей у мэтах вывучэння сельскагаспадарчай, рамеснай, фабрычнай дзейнасці жыхароў губерні, а таксама азнаямлення спажыўцоў з прадметамі мясцовай вытворчасці.

 Музей у Віцебску быў заснаваны 29 кастрычніка 1868 г. узгаданым вышэй А.М. Семянтоўскім. Аўтар больш за 150 гісторыка-краязнаўчых прац, ён займаў у той час пасаду сакратара віцебскага статыстычнага камітэта. З ім супрацоўнічаў археолаг-аматар М. Ф. Кусцінскі і іншыя гісторыкі-аматары, што абумовіла хуткае фарміраванне багатых археа- лагічнай і нумізматычнай калекцый. З прычыны адсутнасці экспазіцыйнага памяшкання і грашовых сродкаў асветніцкая работа ў музеі віцебскага статыстычнага камітэта амаль што не вялася. І толькі аднойчы ў час мастацка-археалагічнай выставы, арганізаванай А. М. Семянтоўскім у красавіку 1871 г., жыхары Віцебска змаглі азнаёміцца з яго калекцыяй.

Асновай музея мінскага статыстычнага камітэта сталі калекцыі, якія збіраліся для мясцовага музея лясной гаспадаркі на мяжы 50—60-х гг. ХІХ ст. Ляснічыя Мінскай губерні дасылалі ў будучы музей чучалы пту- шак, узоры мінералаў, вырабы лясных промыслаў. Аднак ад часу перадачы гэтых калекцый у статыстычны камітэт у 1867 г. і да 1878 г. музей папаўняўся эпізадычна.

Пачатак фарміравання музея гродзенскага статыстычнага камітэта адносіцца да сярэдзіны 60-х гг. ХІХ ст., калі ў камітэт пачалі трапляць некаторыя незвычайныя прадметы, вышуканыя на тэрыторыі губерні. Пэўным укладам у развіццё музея былі калекцыі, што збіраліся для музея лясной гаспадаркі пры гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцей. Колькаснаму росту музейнага збору садзейнічалі археалагічныя матэрыялы, якія збіралі ў губерні па праграме прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Д. Я. Самаквасава. Лепшыя калекцыі музея былі прадстаўлены на Політэхнічнай выставе ў Маскве, якая адбылася ў 1872 г.

Усе прадметы ў музеі былі размешчаны ў спецыяльных шафах і знахо- дзіліся ў невялікім пакоі пры канцылярыі статыстычнага камітэта. Прад- меты класіфікаваліся ў залежнасці ад прыналежнасці да профільнай на- вуковай дысцыпліны ці галіны вытворчасці. Недахоп экспазіцыйнай плошчы зрабіў калекцыі музея недасягальнымі для наведвальнікаў.

Му­зей гродзенскага статыстычнага камітэта не змяніў статуса закрытай ведамаснай установы ў апошняе дзесяцігоддзе ХІХ ст. і паступова страціў сваё значэнне. У справаздачы камітэта за 1899 г. коратка адзначалася, што музей на самай справе не існуе.

Калі ацэньваць трыццацігадовы перыяд існавання музеяў пры ста- тыстычных камітэтах, трэба адзначыць, што гэта былі першыя ў Беларусі губернскія цэнтры па зборы і вывучэнні краязнаўчага матэрыялу. Іх дзейнасць абумовіла агульнаграмадская патрэба ў вывучэнні гісторыі, прыроды і эканомікі. Сабраныя калекцыі атрыбуціраваліся, праходзілі першасную класіфікацыю, звесткі аб іх заносіліся ў каталогі.

4. У канцы ХІХ ст. кола вывучаемых гістарычных помнікаў значна па- шырылася. Разам з археалагічнымі, этнаграфічнымі і нумізматычнымі зборамі пачалі паступова фарміравацца зборы беларускіх царкоўных ста- ражытнасцей. Апошнія ўтваралі шматлікую і амаль не даследаваную ў навуковых адносінах групу помнікаў.

Царкоўна-археалагічныя музеі існавалі ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі. Тры з іх, у Віцебску, Магілёве і Вільні, былі створаны галоўным чынам дзякуючы працы аднаго чалавека — Е. Р. Раманава, вядомага ар- хеолага, этнографа, энтузіяста музейнай справы.

Важнае месца сярод збіральнікаў царкоўных старажытнасцей нале­жала музею мінскага царкоўна археалагічнага камітэта, што ўзнік у па- чатку 1908 г. У пачатку Першай сусветнай вайны лепшыя калекцыі музея былі эвакуіраваны ў Разань. Пасля іх вяртання ў Мінск у 1922 г. яны ляглі ў аснову Беларускага дзяржаўнага музея.

5. У другой палове XIX — пачатку XX ст. назіралася далейшае развіццё тэндэнцый, якія мелі месца раней. Змяніўся сацыяльны склад збіральнікаў. На змену магнату-дылетанту прыйшоў інтэлігент, які валодаў глыбокімі ведамі ў пэўнай навуковай дысцыпліне. Зніклі такія матывы збіральніцтва, як радавы гонар, дэманстрацыя сваёй магутнасці і г. д., якія нарадзілі эклектычныя зборы. Новае пакаленне калекцыянераў, кампенсуючы недахоп матэрыяльных сродкаў ведамі і настойлівасцю, было пераканана ў важнасці сваёй дзейнасці для захоўвання і вывучэння нацыянальнай культуры.

Асаблівае значэнне для зараджэння музейнай справы ў Беларусі мела збіральніцкая дзейнасць археолага, этнографа і грамадскага дзеяча Івана Луцкевіча (1881—1919), які першым усвядоміў факт прыналежнасці беларускаму народу ўласнай культурнай спадчыны. Помнікі матэрыяльнай культуры Беларусі ён пачаў збіраць яшчэ гімназістам. Пасля заканчэння Маскоўскага археалагічнага інстытута і Пецярбургскага ўніверсітэта праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Беларусі, падарожнічаў з мэтай збору этнаграфічных матэрыялаў. Калекцыя І. Луцкевіча ў асноўным сфарміравалася да 1906 г. і мела гісторыка-краязнаўчы профіль. Збор знаходзіўся ў Вільні ў памяшканні рэдакцыі газеты «Наша ніва». Гэта давала магчымасць пазнаёміцца з сабранымі прадметамі шматлікім наведвальнікам рэдакцыі. У той час яна мела наступную структуру:

· этнаграфія (вопратка, тканіны, прадметы побыту, музычныя ін- струменты);

· археалогія (прадметы з курганных і іншых раскопак);

· мастацтва (карціны, абразы, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);

· нумізматыка;

· зброя і вайсковая амуніцыя;

· бібліятэка (пераважна старадрукі і рукапісы).

Шматгранная дзейнасць I. Луцкевіча прывяла яго да думкі аб перада- чы грамадству сваёй калекцыі. Гэта думка канчаткова аформілася восенню 1912 г., калі на старонках «Нашай нівы» быў змешчаны заклік да стварэння Беларускага музея. У пачатку Першай сусветнай вайны губернскія ўлады мелі намер эвакуіраваць калекцыю I. Луцкевіча ў глыб Расіі, выдзеліўшы для гэтага асобны вагон. Аднак уладальнік адмовіўся і працягваў навуковую, збіральніцкую і педагагічную работу. У выніку ў 1914—1918 гг. было створана Беларускае навуковае таварыства, беларуская гімназія, прыйшло прызнанне навуковага свету, з’явіліся паслядоўнікі і вучні. Менавіта ў гэты час I. Луцкевіч адкрыў Аль-Кітаб — выдатны літаратурны помнік Сярэднявечча, а таксама шэраг старабеларускіх выданняў XVI—XVII стст. 

Праз год, ужо смяротна хворы, I. Луцкевіч перадаў увесь збор ва ўлас- насць Беларускага навуковага таварыства. Сябры таварыства стварылі на яго падмурку Беларускі музей, які існаваў у Вільні ў 1921—1946 гг. і карыстаўся вядомасцю як адно з буйнейшых сховішчаў помнікаў бела- рускай гісторыі і мастацтва.

Поспехі, дасягнутыя беларускай археалогіяй у першай палове XIX ст., зрабілі папулярнай ідэю раскопак і збору археалагічных помнікаў. У дру­гой палове ХІХ ст. адзначаецца пашырэнне гэтых работ, якія праходзілі на больш высокім навуковым узроўні, што прывяло да з’яўлення некалькіх значных збораў.

Адным з іх валодаў Вацлаў Пятровіч Федаровіч (1848—1911) — віцебскі адвакат, вядомы як ініцыятар стварэння Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук, удзельнік шматлікіх археалагічных з’ездаў. Глыбокія веды ў розных галінах, гуманнасць, незалежнасць у поглядах — усё гэта дапамагло В. П. Федаровічу заваяваць папулярнасць сярод мясцовай адвакатуры і насельніцтва. Ён лічыўся ад­ным з лепшых судовых аратараў прыдзвінскага краю. Аднак найбольш праславіўся В. П. Федаровіч як адзін з буйнейшых калекцыянераў Беларусі.

Збор В. П. Федаровіча стаў вядомы ў сярэдзіне 80-х гг. XIX ст. У яго аснову былі пакладзены набытыя ў 1880-я гг. калекцыі старажытнасцей віцебскага гарадскога ўрача К. Бергнера, а таксама знакамітых археолагаў-аматараў А. Плятэра і М. Кусцінскага. У канцы XIX ст. В. П. Федаровіч рабіў частыя паездкі па Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях, дзе набываў рэчы з курганных раскопак і іншыя старажытнасці ў прыватных асоб. У 1895 г. збор папоўніўся старажытнымі манетамі ВКЛ і ювелірнымі вырабамі, знойдзенымі падчас абследавання ім рэчышча Віцьбы. 

 З 2 тыс. прадметаў, сабраных да таго часу В. П. Федаровічам, да найбольш каштоўных адносіліся археалагічныя знаходкі, датуемыя ХП—ХШ стст. (у т. л. пярсцёнкі, бранзалеты, прасліцы), а таксама калекцыя мясцовага жывапісу. Праз дзесяцігоддзе збор налічваў ужо 5 тыс. адзінак і выглядаў наступным чынам: археалогія, нумізматыка, фалерыстыка, этнаграфія, археаграфія, ваенны, выяўленчы і масонскі аддзелы. Не меншую каштоўнасць мела шматтомная гістарычная бібліятэка.

Прадметы, размешчаныя ў спецыяльна вырабленых вітрынах і ша- фах, займалі чатыры пакоі будынка, далучанага да гарадскога клуба. Для зручнасці агляду экспазіцыя асвятлялася дзённым святлом, праз зашклё- ную столь. Адчынены для ўсіх зацікаўленых мясцовай гісторыяй «му­зей Федаровіча» карыстаўся папулярнасцю ў сучаснікаў. Яго наведвалі не толькі мясцовыя жыхары, але і арганізаваныя экскурсійныя групы.

Напрыканцы XIX ст. была пачата каталагізацыя і фатаграфаванне найбольш каштоўных прадметаў, але смерць уладальніка перашкодзіла давесці гэтую справу да канца. Сын В. П. Федаровіча таксама не паспеў гэта зрабіць у сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. 

У 1920 г. збор быў нацыяналізаваны Камісіяй па ахове помнікаў старажытнасці і мастацтва, супрацоўнікі якой на працягу некалькіх гадоў займаліся яго вопісам, пасля чаго перадалі Віцебскаму гістарычнаму музею.

Буйнейшы гісторыка-археалагічны збор у Беларусі напрыканцы ХІХ ст. узнік дзякуючы намаганням мінскага калекцыянера Генрыха Хрыcтафоравіча Татура (1846—1907). Пачаўшы збіраць старажытнасці ў 14-гадовым узросце, ён хутка зацікавіўся археалогіяй. Калекцыя значна папоўнілася ў выніку курганных раскопак, якія інтэнсіўна праводзіліся ім на тэрыторыі Мінскай губерні ў 70—90-я гг. XIX ст. Шмат цікавых помнікаў далі паездкі Г. Х. Татура па беларускіх праваслаўных цэрквах і манастырах з мэтай збору старажытных культавых прадметаў. 

У пачатку XX ст. для размяшчэння ўжо вельмі значнага збору га- спадар адвёў два будынкі, у адным з якіх захоўваліся карціны і абразы, а ў другім — гісторыка-археалагічная калекцыя і бібліятэка.  

Г. Х. Татур рабіў спробы выкарыстоўваць сабранае ў навуковых і асветніцкіх мэтах. Так, на аснове сваёй археалагічнай калекцыі ён напісаў кнігу. Сабраныя матэрыялы дазволілі яму ў 1888 г. правесці археалагічную выставу ў Мінску, а ў 1893 г. стаць адным з экспанентаў выставы пры IX археалагічным з’ездзе. Аднак большая частка гэтага збору не была вядома шырокай аўдыторыі.

Г. Х. Татур не пакінуў нашчадкаў, і ўвесь збор, ацэнены ў 200 тыс. рублёў, паступіў у продаж. Спрабуючы захаваць яго для горада, супра- цоўнік Мінскага царкоўна-археалагічнага музея Д. В. Скрынчанка без- вынікова звяртаўся па дапамогу ў мясцовыя інстанцыі. У выніку большая частка збору была набыта прадстаўніком ствараемага ў той час Віленскага музея мастацтва і навук, які так і не быў адкрыты, пасля чаго сляды яго губляюцца. Другую частку прыдбаў з дапамогаю І. Луцкевіча заснавальнік нацыянальнага музея ў Львове І. Свяціцкі, які стварыў там беларускі аддзел.

Асобнае месца сярод нумізматычных калекцый займала калек­цыя Эмерыка Карлавіча Гутэн Чапскага (1828—1897). Цікавасць да нуміз- матыкі прыйшла да яго яшчэ ў юнацтве пад уздзеяннем бацькі — члена Віленскай археалагічнай камісіі. Знаходзячыся на дзяржаўнай службе ў Міністэрстве ўнутраных спраў, а потым на пасадах віцэ-губернатара ў Ноўгарадзе і Пецярбургу, ён рабіў частыя паездкі па цэнтральных губернях імперыі, якія таксама давалі цікавыя знаходкі. Так, у 1853 г. Э. К. Гутэн-Чапскі набыў каштоўную нумізматычную калекцыю яраслаўскага памешчыка П. Шышкіна, якая складалася ў асноўным з манет часоў княжацкай Русі. Шмат чаго ён набыў у рускіх гандляроў-антыквараў і замежных нумізматаў.

Калі Э. К. Гутэн-Чапскі выйшаў у адстаўку ў 1879 г., ён пасяліўся ў сваім маёнтку Станькава Мінскай губерні і цалкам аддаўся любімай справе. Вынікам шматгадовых намаганняў і грашовых затрат было стварэнне там першакласнага нумізматычнага збору (больш за 10 тыс. адзінак), калекцый гравюр (каля 6 тыс. адзінак), картаў, зброі, жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніг і рукапісаў. Усё гэта, старанна каталагізаванае па раздзелах, захоўвалася ў спецыяльным павільёне пад назвай «скарбчык», пабудаваным у выглядзе двухпавярховага мініяцюрнага сярэдневяковага замка. 

Перад смерцю Э. К. Гутэн-Чапскі прыняў рашэнне аб перадачы ў гра- мадскае карыстанне сабраных калекцый. Прадаўшы калекцыю рускіх манет вялікаму князю Георгію Міхайлавічу Раманаву, ён вывез усё, што, з яго пункту гледжання, тычылася гісторыі польскага народа, у Кракаў. У хуткім часе ў Кракаве адкрыўся публічны музей, які ўвабраў большую частку станькаўскіх калекцый і па сённяшні дзень мае назву «Музей Чапскіх».

Буйной калекцыяй археаграфічных матэрыялаў валодаў гісторык, этнограф, публіцыст, эканаміст, член Кракаўскай акадэміі навук Аляк- сандр Карлавіч Ельскі (1834—1916), які ў выніку сваёй 50-гадовай навуко- вай і збіральніцкай дзейнасці пакінуў глыбокі след у гісторыі культу­ры Беларусі. А. К. Ельскі скончыў Мінскую гімназію, з 1852 па 1856 г. знаходзіўся на ваеннай службе, удзельнічаў у Крымскай кампаніі ў чыне паручніка. У 1857 г. пасяліўся ў сваім маёнтку Замосце Мінскай губерні, дзе сумяшчаў калекцыяніраванне з літаратурнай і грамадскай работай.

Яго калекцыя адрознівалася надзвычайнай шматграннасцю і складалася з калекцый жывапісу, гравюр, парцэляны, шкла, мэблі, ордэнаў, мемарыяльных, археалагічных і этнаграфічных прадметаў. 

Аднак найбольш каштоўнай часткай збору была калекцыя аўтографаў і дакументаў, якая налічвала 20 тыс. адзінак, і багатая гістарычная бібліятэка. Фарміраванне калекцыі А. К. Ельскага пачалося ў другой чвэрці XIX ст. У яе аснову былі пакладзены сямейныя архівы згасаўшых магнацкіх родаў, а таксама асабістыя архівы мясцовых культурных дзеячаў, з якімі ён падтрымліваў блізкія адносіны. У далейшым гэта калекцыя была пашырана за кошт мэтанакіраванага збору гістарычных дакументаў і сістэматызавана па тэматычных разделах. Мелася т. зв. «царская папка» з аўтографамі Пятра I, Паўла I, Ганны Іаанаўны, «французская папка» з аўтографамі Напалеона, Людовіка XVI, Жазэфіны, Сэн-Жуста, Рабесп’ера, Мара­та, аддзел А. Міцкевіча, «радзівілаўская папка», аўтографы М. Лютэра, Д. Вашынгтона і шмат іншага. Важнае месца ў зборы займаў аддзел беларускіх песень, прымавак, прыказак, легендаў і літаратурных твораў. 

Неабходна адзначыць, што А. К. Ельскі імкнуўся надаць свайму збо­ру музейны характар. Не абмяжоўваючыся яго асабістым выкарыстаннем у навуковых мэтах (з-пад пяра калекцыянера выйшла каля тысячы артыкулаў і нарысаў гісторыка-краязнаўчага, а таксама этнаграфічнага характару), А. К. Ельскі гасцінна прымаў усіх зацікаўленых. Шмат з сабранага калекцыянер пры жыцці перадаў у музеі Вар­шавы, Вільні, Кракава, імкнучыся хаця б часткова здзейсніць сваю ідэю стварэння агульнадаступнай музейна-архіўнай установы.

У хуткім часе пасля смерці ўладальніка акупацыйныя польскія ўлады вывезлі «Бібліятэку і музей старажытнасцей Аляксандра Ельскага» ў Варшаву. Частка калекцыі загінула падчас рэвалюцыйных падзей 1917 г. Пасля Другой сусветнай вайны згарэла цэнтральная частка сядзібы, дзе ў той час размяшчалася каля дзясятка сем’яў. Тое, што засталося, разабралі сяляне для пабудовы жылля.

 

Дата: 2019-05-28, просмотров: 233.