ДАЦЬ (усыпаць, увярнуць) У КОСЦІ
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

За што як за што, а за такое ворыва трэба даць у косці. Гл. р., Балаш. — Праз цябе мне зноў уверне ў косці?Гл. р., Слаўк. — А за што тут у косці ўверне? Табе не пазбіралі — ты і не напісаў. Тамсама. Мне ў косці ўсыплюць? А табе? Ты ж брыгадзірам, а не я. Бабр. р., Сычк.Гл. БІЦЬ У ХАМУТ. Паспешна, імкліва ўцячы, збегчы.

ДАЦЬ У ХАМУТ.

ДАЦЬ ЦЯГУ (цягі).

Абстралялі [партызаны] машыну, а самі цягу далі: гарнізон во-во [блізка], мо' кіламетры два якія. Мін. р., Мац.Нейкі тут пасля вайны за зборшчыка быў, нарабіў чорт ведама чаго і цягі даў. А міліцыя такі знайшла. Мін. р., ст. Белар. Адзін зайшоў раз да бабы: “Звары, бабка, есці”. — “Дык комін заваліўся, цягі няма”. — “Дай мне пяцёрку, а я цягу дам”. Дала баба, а ён з хаты. Злавілі ўжо на дарозе. А ён і кажа: “А мы ж так згаварыліся: мне пяцёрку і я дам цягу. Я ж, кажа, нічога ніякага”. Мін. р., Вос. Звянчаць.

ДАЦЬ ШЛЮБ.

Як не дасі ксяндзу два злоты, то не ахрысціць дзіцяці, не дай рубля — не дасць шлюбу. Сак. п., Жух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так ксёндз разазлаваў [раззлаваўся] і прагнаў, не даўшы шлюбу. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Параўн. (у руск.): обвенчать.

ДА ШПІКУ.

Прамок да шпіку. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Дзе ж бачылі, мама, ісці ў такі дождж? Не ідзіце, мамка! Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку. Зэльва.Толькі ўдваіх, усяго толькі два чалавекі (у сям'і).

ДВАІХ ДУШОЮ.

Дваіх душою жывуць, усяго ўсякага хапае. Дзіва! Ці багата трэба на дваіх душою. Гл. р., Кл. Жывуць дваіх душою. Тамсама. Жывучы дваіх душою і бедаваць: “Чуць стачылі канцы”? То, мусіць, у вас ні ладу ні складу.Акцябр. р., ст. Рацм.Устаўны зварот, якім сцвярджаецца немагчымасць чаго.— Ён — дзе бачылі! — не пойдзе ўночы. Навагр. р., Вал. За дзень — дзе бачыла! — не зробім. Барыс. р., Вял. Трасц. Прасіла просам, але — дзе бачылі! — не ўпрасіла. Малад. р., Радашк. Хіба сказала зайсці? Дзе бачыў! Ці яна рабіцьме такі наклад? Проста дарогаю пойдзе. Гл. р., Слаўк.Устаўны зварот. 1. Неўзабаве, нядоўга счакаўшы.

ДЗЕ БЫЎШЫ.

Адзін хлопец пайшоў у прымы. Ну, дзе быўшы, па вяселлі... паехалі маладыя да бацькоў. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дзе быўшы, той, што не быў так цяты, кажа да яго... Тамсама. — Ну, то клікні яе! — Дзе быўшы, прыходзіць. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).Нядоўга думаючы, не разважаючы.

2.

Ехаў зімою адзін чалавек, ...ажно ў лесе заступаюць яго ваўкі. Ён, дзе быўшы, скочыў з санак, схапіўся на дрэва... Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Гл. КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ. Гл. РАБІЦЬ ДЗЕЛА.Штодзень, кожны дзень.

ДЗЕ ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ.

ДЗЕЛА РАБІЦЬ.

ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ.

Больш навіноў ніякіх не пасылаю, бо і ты сам ведаеш, як у нас е [ёсць] і пры чым мяне, бяздольніцу, пакінуў [муж — салдат царскай арміі], адно дзень пры дні мушу слязьмі залівацца дый тым згарняцца. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). У адным дварэ [маёнтку] была пані вельмі скупая дый усё давала людзям жур дзень пры дні. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дзень пры дні на цяпліцу ідзе. Смал. р., Пятр. Я за Слуцкам жыву. Дык у нас адзін вельмі крэпка вучаны. Дык што? Прыедзе ў госці і дзень пры дні чытае і піша. Я смяюся: госці ў хаце, а чаркі сухія! У дарозе з Мін. на Сл. У лесе хлеб вельмі цяжкі. Дзень пры дні на сіле і на сіле. Лес здароўе адбірае. Гл. р., Слаўк. Гл. ДАЦЬ ДЗЕРАКА. Гл. ДАЦЬ ДЗЁРУ. каму Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬкаму.ДЗЕСЯТАМУ ЗАКАЗАЦЬ.

Яшчэ Міхасёў бацька жыў. Якуб зваўся. Улезем мы ў сад, дык мала што нарвём [яблыкаў, груш], дык яшчэ, каб абтрэсці на зямлю. Ось злавіў ён раз Рыгора, але не біў, а назрываў крапівы ды ў штонікі, дый зашпіліў: “Бяжы цяпер, сукін кот!” Ну, з таго ні раз Рыгор не лазіў. І дзесятаму заказаў. Гл. р., Кл. Так правучу за сад, што дзесятаму закажаш, як галлё ламаць. Гл. р., Слаўк. З таго [пасля таго выпадку] і дзесятаму заказаў. Сл. р., Пас. Такі хоньдзю [у гаворках яшчэ: трасцу, хіньцю, малярыю] схапіў, а як вылечыўся, дык дзесятаму заказаў, як хадзіць шукаць грошай. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Лёгка і хутка, не чуючы ног пад сабою.

ДЗЕ ЎЗЯЛІСЯ (і) НОГІ.

Ён, прыцэліўшы (sic!), стрэліў, а сам на дрэва. Глядзіць — тая свіння як пайшла ў лес, дзе ўзяліся ў яе ногі. Іўеўскі р., Маг. (Хрэстам.). Усё стагнаў, што хадзіць цяжка, а як застралялі — дзе ўзяліся і ногі. Я за ім. А дзе там! Мін. р., Двор.Глядзець з захапленнем, са здзіўленнем.

ДЗІВАМ ДЗІВІЦЦА (дзівавацца).

Яна ж, тое ўбачыўшы, дзівам дзівіцца і надзівіцца не можа. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Людзі прыходзілі і дзівам дзівіліся. Ваўк. п., Шандры (М. Фед., ЛБ, І). Цыбуля ў парніках парасла, што на выстаўку вазілі, грам восемсот адна, як кружка, бабы дзівам дзіваваліся. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.).З адцен. жартаўл.Пра таго, хто, калі есць, абліваецца, аблівае сабе бараду.

ДЗІРАВАЯ БАРАДА.

Дзіравая барада. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ды ў яго дзіравая барада: увесь абальецца, пакуль паесць.Малад. р., Радашк.Гл. ВАДЗІЦЬ ДЗЯДЫ. Аддзяка як помста, кепства за кепства, злом — на зло.

ДЗЯДЫ ВАДЗІЦЬ.

ДЗЯКАВАНЫ ХЛЕБ.

Гэта табе дзякаваны хлеб. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гэта табе дзякаваны хлеб. Кажуць пры адплаце за зло (кепства). (І. Нас., СБП). Як гэтак зрабіў яму, то і ты атрымай дзякаваны хлеб. Гродз. р., Бел.

Гл.: хлеб адданы.

Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): око за око, зуб за зуб.

ДЗЯНЬДОБРЫ АДДАЦЬ.

ДНІ (дзянькі) ЗВОДЗІЦЬ.

ДНІ (дзянькі) ЦЕРЦІ.

ДОБРА І ЧЫНІЛІ!

Добра і чынілі, што на суд на яго падалі. Гл. р., пас. Я. Куп. На нас ён усяк кажа: на яго казаў “рабы”, на Колькаву сястру — “каза”. Дык баба сказала: “Добра і чынілі, што прагналі, што ў хэўру не бераце гуляць”. Асіп. р., Вяз. А ён добра і чыніць, што сынам на вечарынку грошай не дае. Акцябр. р., ст. Рацм.Устаўны зварот. Як выказванне згоды, салідарнасці (з тым, хто кажа штосьці, пра штосьці); сапраўды, праўда, праўду кажаш.

ДОБРА КАЖАШ.

Тут, добра кажаш, насення шкода, высыплеш, а ці вернеш? Гл. р., Байл. Ён, добра кажаш, і без вас прыдумае. І без вас ладу дасць. Гл. р., пас. Я. Куп. Нашто, добра кажаш, тыя кватаранцы [кватаранты]?Гл. р., Кл.Час (адрэзак часу), калі ў кагосьці ўсё добра, няма бяды, няшчасця, непрыемнасцей.

ДОБРАЯ ГАДЗІНА.

Яна такая, што ёй ніколі няма добрае гадзіны, хоць і вунь як добра, а яна будзе толькі ныць. Навагр. р., Навас. У добрай гадзіне то і кум па браціне. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: ліхая гадзіна.

ДОБРАЯ РУКА.

ДОБРЫ ГАНДАЛЬ.

Добры гандаль! Хто касіў, таму атавы, а хто не — таму сена? Нашто такі парадак? Ці ўсім сена, ці ўсім атавы! Гл. р., Кл. Добры гандаль! Едзь у Маладэчна за свае грошы! Ды каб у Маладэчна, а то яшчэ за Маладэчнам чорт ведае дзе!.. Вілейка.Гл. АДДАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры). Гл.ВЯЛІКАЯ (далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. у каго. Балбатлівасць, схільнасць гаварыць лішняе.

Дата: 2016-10-02, просмотров: 277.