Сам які, а ўсім дасць ганьбу: той ходзіць не так, а той стаіць не так. Гл. р., Кл. Мо' пахвалімся, а вы нам ганьбу дасце. На ўсё глядзіце. Што хваліце, а з чаго і смейцеся, але ганьбы не давайце. Кап. р., Ванел. Не паспыталі маіх яблыкаў і даяцё ганьбу. За што ім ганьбу даваць? Мін., Камар. Ганьбу даць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Купец той памёр, а дачка асталася свайму дзядзьку на выхаванне. Як вырасла яна вялікая, дык дужа не любіла мальцаў. Хто толькі ні прыйдзе..., дык яна ўсякаму давала згану. Сян. А нядужа спяшайся даваць загану. Мсц. (Е. Рам., БС, ІV). А бялянка грыбу ды загану дае. Шкл. р., Фашч. (Хрэстам.). Харошая яварынка ў лесе была, усім яварочкам загуды дала. Харошая Вольгачка ў таткі жыла, усім яна хлопчыкам загуды дала, аднаго... аднаго палюбіла. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАВАЦЬ ПАПУСКУ
Вельмі ж вялікую папуску дала свайму сыну, нават у школе не слухае. Сл. р., Трух. Ззамаладу не даваў папускі — чалавекам выйшаў. Тамсама.
Гл.: Пол., 1966, № 9, стар. 177.
ДАВАЦЬ ПЕРУНОЎ
каму. ДАЦЬ ПЕРУНОЎ каму. Гняўліва, з пагрозамі гаварыць, крычаць, ускідвацца на каго.Хай толькі нап'ецца — пабачыць! Жонка дасць яму перуноў, што не рады будзе той гарэлцы! Шчуч. р., Будр. Прыехала матка — а ўсё недагледжанае. Ох і дала ж перуноў бацьку! Тамсама. Ледзь-ледзь дачакаліся: урэшце дзесь чорт знёс, — тут агент некалісь быў, — уляціць у хату, так стане даваць перуноў, што, здаецца, збег бы са свету. Гэткі ж нягодны ды ліхі быў. Тамсама. Ці што, а перуноў даваць майстар! Тамсама.
Параўн. (у руск. кніжн.): метать громы и молнии.
ДАВАЦЬ ФАЕРУ
Ён і старшыні дасць хваеру. Гл. р., Кл. Нямаш [няма] ужо Амілі, што ўсім фаеру давала. Чуць малячку што: “Я табе дам фаеру!” Гл. р., пас. Я. Куп.
Параўн. (у руск.): задать жару.
ДАВАЦЬ ЦУБА (цубака). ДАЦЬ ЦУБА (цубака).
Неяк [аднойчы] бабу аблічыў на базары. Як нарабіла крыку! Ён бачыць — непярэліўкі ды ў ногі. Во даў цуба!Гл. А не выкруцішся — то што? — цубака давай. Тамсама.каго. Збедніць, зрабіць каго жабраком. Адлюстроўвае свет уласніцтва.
ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ
Карты і пана давялі да торбы. Акцябр. р., Воз. Такі гаспадар да торбы давёў бы. Стар. Дар.
Параўн. (у руск.): пустить по миру.
ДА ГАЛАВЫ БРАЦЬ (узяць)
ДАГАРЫ НАГАМІ. 1.
Зачапіўся за нештась і так паляцеў дагары нагамі, што чуць узгробся. Навагр. р., Свіц. Паляцеў дагары нагамі з воза. Карэл. р., Мірат. Не лезь, бо загрыміш дагары нагамі. Гл. р., Кл. Яна брык дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). У беспарадку, у бязладдзі.
2.
Схадзіце ў клас, паля*ньце [пагляньце, паглядзіце], што робіцца: усё дагары нагамі. Малад. р., Радашк.Прыйшла з Валеўкі, а тут усё чысценька дагары нагамі. Навагр. р., Свіц. Свавольнічаць.
3.
Ходзіць дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Назбіралася поўная хата і пайшлі дагары нагамі. Гл. р., Кл.Усё не так, а насуперак (чаканням, намерам, спадзяванням).
4.
Думалі, што будзе так і так, а яно ўсё дагары нагамі. Малад. р., Уша. Наадварот.
5.
А ў затоне адбіваюцца тоўстыя, старыя дубы, курэнь дзеда Ахрэма каля перавозу, стог леташняга сена з плотам кругом і нават каровы суседняе вёскі, што пасуцца на беразе. Толькі ўсё гэта дагары нагамі. Задумаўся пастушок, чаму гэта ў вадзе адбіваецца ўсё дагары нагамі... Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Перавярнуў дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., Лр. ІV).што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.ДАЙСЦІ ДА ПУГІ.
Бач, на вацетым [вось гэтым] селішчы яшчэ і як [добра!] жылі Хвойкі. Адале [а потым] падзяліліся маладыя, што і дайшлі да пугі, толькі ў калгасе паратаваліся. Гл. р., Кл. Костусь Крацкоўскі ўсё на сваіх казаў: “Так рабіцьмеце, то да пугі дойдзеце”. Гл. р., Байл. Не рабіся, кажу, вельмі за начальніка, бо мо' і да пугі дойдзеш.Гл.З адцен. асудж. Вельмі збяднець, стаць жабраком (праз бесклапотнасць, неахайнасць).
ДАЙСЦІ ДА ТОРБЫ.
Гулямі да торбы дойдзеш. Гл. р., Ад. Ужо багата гадоў, як старца [жабрака] бачылі. Цяпер ніхто да тае торбы не дойдзе. А колісь маладыя — гуляць, а бацька: “Ходзіце, покуль да торбы дойдзеце”. Вотбок пераменьваецца! І старцоў [жабракоў] тых няма. Гл. р., Кл.
Параўн. (у руск.): пойти по миру.
ДАЙЦЕ СВЕТ!
Дайце мне свет! Прыстаюць і прыстаюць. Таму тое, таму тое. Свету не бачу праз вас. Мін. р., Засл.Ішоў час, праходзіў час.
ДАЛЕЙ НА ДАЛЕЙ.
Ён павінны быў прыехаць змярком. А тут — сцямнелася, і ноч найшла, і агні ў людзей патухлі. Далей на далей — а іх няма. Дзеці ўголас, плачуць, і я не ведаю, што рабіць, што чыніць. Гл. р., Н. Жыц. Пабраліся [пажаніліся], а ладу няма. Далей на далей, я і кажу: “Як вы думаеце жыць так?” Гл. р., Кл.Гл. ВЯЛІКАЯ (далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. Да аднаго, усіх да аднаго.
ДАЛЁКАЯ ПЕСНЯ.
ДА НАГІ.
З вечарынкі дзяцей — да нагі! Каб ніводнага не было. Гл. р., Вольн. Каб нашыя варагі выкаціла [смерць узяла, загінулі] да нагі. Гл. р., Кл.Гл. ДАЙСЦІ ДА ПУГІ. Няхай (хай) сабе.
ДА ПУГІ ДАЙСЦІ.
ДАРМА ШТО, АЛЕ (а).
Дарма што нехарошая [непрыгожая], але разумная, ручая [умелая, залатыя рукі], совесная [сумленная]. Гл. р., Кл. Дарма што стары, але здаровы. Тамсама. Дарма што нявучаны, але пра ўсё вам раскажа. Гл. р., Зубар.Дарма што сівы, а мае сілы. Бабр. р., Міхал.Гл. АРАЦЬ ДАРОП. каму. Гл. ДАЦЬ ДАРОГУ каму.ДАРОГУ ПЕРАСЯКЕРЫЦЬ
— Ты ж мне дарогу перасякерыў. — Нічога я не зрабіў, і дарогі табе я не перасякерыў; ты, кажуць, не хацеў, то я і згадзіўся. Мін. р., Засл.каму. Гл. ПРЫПАСЦІ (прыйсціся) ДА СПАДОБЫ каму.ДА СЭРЦА БРАЦЬ (прымаць, узяць).
Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.ДА ТОРБЫ ДАВЕСЦІ
каго. Гл. ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ каго.ДА ТОРБЫ ДАЙСЦІ.
ДАСТАЦЬ ЛАЗНЮ.
Глядзі! А то дастанеш лазню. Малад. р., Радашк. Дастаў лазню. Ваўк. п. (М. Фед., Л Б, ІV).
Гл.: даць лазню. Гл.: даць прыпаркі.
ДАТРЫМАЦЬ СЛОВА.
Сказаў — то датрымай слова. Гродна. Брыдка слова не датрымаць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Я цябе і забраў за тое, што не датрымала слова. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ, I).З адцен. асудж., прыкрасці.Запамятацца, апрыкраць.
ДАЦЦА Ў ЗНАКІ (у знакі*, у знак).
Каму, а нам далася ў знакі вайна. Малад. р., Сыч. Слухаю і думаю: далося ў знакі мне вучэнне ваша. А што мне з вашага вучэння будзе? Стаўб. р., Акінч. Толькі табе так? І мне даліся ў знакі! Гл. р., Кл. Плюнуў парабчук і пайшоў па сваім дзеле. — Ну, пачакайце, хварэць вашай матары, — мырчыць ён сабе над нос, — дамся я вам у знак. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).
Параўн. (у руск.): запомниться, надоесть.
ДАЦЬ ГАНЬБУ
каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАЦЬ (задаць) ГАРТУ
каму. З адцен. іран. (гл.: М. Фед., ЛБ, ІV, стар. 105). Набіць, пакараць каго.Ну, я яму больш даў; ён што завіне [замахнецца], то не міне па галаве..., а я яго капялюшам гоп! бах! — гоп! бах! От даў гарту! Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ІІІ, 2). Задаць гарту. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Вельмі голасна заспяваць.
ДАЦЬ ГОЛАСУ (галасочку). 1.
Яна як дасць голасу, то за паўвярсту чуцён. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Бывала Яўтуховы ў ягадах як дадуць голасу, дык і ў Вайцяхове, і ў Барбарове, і ў нас — кругом чуваць. Во-бок прырода галасістых! Гл. р., Кл. Не жыла і зжыла. Я ж адна. Ніхто ў хаце — ні сынок, ні дачка — не дасць галасочку. Тамсама. Нарабіць крыку, падняць гвалт.
2.
Не чапай ты іх, хай іх сарочка не чапае. Зачэпіш, дык голасу як дасць — хоць ты з селішча ўцякай. Гл. р., Кл.каму. 1. Сысці, з'ехаць з дарогі, прыбраць штосьці з дарогі (каб праехаць, прайсці).
ДАЦЬ ДАРОГУ
Дарогу дайце! Пікніце (пасігнальце), хай дадуць дарогу. Валож. р., Рак.Саступіць камусьці пры супадзенні ці разыходжанні намераў, думак, планаў.
2.
Спадабалася яна [дзяўчына двум хлопцам] ім вельмі моцна, але не ведаюць яны, катораму яна мае дастацца. І парашылі ісці ў свет, мо' там хто стрэне другую дзяўчыну, а мо' дзе загіне, то дасць дарогу другому. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).З адцен. іран. Імкліва, без аглядкі, баязліва ўцячы, збегчы; кінуцца ўцякаць.
ДАЦЬ ДЗЁРУ (дзерака).
Як толькі да яго дайшлі, што трэба яму брацца, дык лахі пад пахі ды дзёру даў. Мін. р., Засл. Бачаць, што і сець адбяром, дык далі дзёру. Мін. р., Ган. Хто ваяваў, а ён дзерака даў, шынель узяўшы. З ім не так гаварыць трэба! Гл. р., Хал. Даў дзерака. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).З адцен. непаш. Памерці, загавець душою, адубець.
ДАЦЬ ДУБАРА.
Так піў, што праз гарэлку і даў дубара. Мін. р., Н. Двор. Ты так перамёрз, што я ўжо думаў, дубара дасі. Мін. р., Шарш.каму. Пакараць; прабраць, выгаварыць з дакорам.
ДАЦЬ (задаць) ДЫХТУ
— Глядзі ў мяне! — закрычаў Нічыпар, — я дам табе такога дыхту, што з цябе і духі выпра. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Толькі ён адышоў, як закрычаць, што вельмі блохі кусаюць. А гэта ім так задалі дыхту мурашкі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).
Параўн. (у руск.): задать жару, дать нагоняй, задать взбучку.
ДАЦЬ ЗГАНУ
каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАЦЬ ЛАД
Я яшчэ не дала ладу свайму ва*рыву: не пахарашыла капусты, а буракі ў кучу зваленыя. Гл. р., пас. Я Куп.Кабанчыка закалолі. Дык сала спарадкавала, а вантробы ляжаць, яшчэ не далі ладу. Люб.Паставіць на ногі, уладкаваць у жыцці, вывесці ў людзі, давесці да ладу (дзіця, дзяцей).
2.
Каб дзецям даць лад, трэба і галавою і рукамі рабіць. Самі сабою толькі хвоі растуць. А дзеці — ведама, дзеці! Гл. р., пас. Я. Куп.каму. Пакараць каго.Мабыць, такі добра спалохаўся, як далі яму такую лазню, спалохаўся дый уцёк. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Глядзі, каб самому не далі лазні! Малад. р., Радашк.
Параўн.: дастаць лазню.
Параўн.: даць прыпаркі.
ДАЦЬ ЛАТАТЫ.
Бачыць, што трудна будзе, дык лататы даў. Гл. р., Вольн. Павучыліся з месяц, ён і ну падвучваць: “Давай, хлопцы, дадзім лататы з вучылішча”. Збівае дзецюкоў. Ст. Бабр. Гл.: даць дзёру, даць дзерака.
ДАЦЬ МАХУ.
Бачым, што немцы блізка. Ну во-во! Мы пакідалі ўсё чысценечка, што было ў нас, і як далі маху! Як пабеглі! Дык і ўцалелі. Пух. р., Хід. А астальныя [астатнія ваўкі з воўчай зграі] як убачылі, што гэты мяне вязе, дык, брат, так далі маху, што толькі я іх і бачыў. Пух. р., Гарэл. (Хрэстам.).Правучыць, правучыць пакараннем.
ДАЦЬ НАВУКУ (навучку).
Прызнацца табе праўду, то я калісьці быў разбойнікам, але як мне якісьці чалавек даў навучку, то я ад тае пары стаў чалавекам. Ваўк. п., Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Які, пытаешся, Гірша? Той, што даў калісь твайму бацьку навучку, што спрабаваў насміхацца з яго. Малад. р., Радашк.
Параўн. (у руск.): дать урок.
ДАЦЬ ПАПУСКУ
каму. Гл. ДАВАЦЬ ПАПУСКУ каму.ДАЦЬ ПОЛЬЗЫ
І прыйшоў гэты ляснічы... і стаў кланяцца яму ў ногі: “Дай мне пользы” [дапамажы пазбавіцца ад немачы, ад болю: ляснічага ўкусіла гадзюка]. Чэрык. п. (Е. Рам., БС, ІV). І што далей, шыя больш распухае і распухла ў хатняе бервяно і зраўнавалася з галавой роўна. Як ён ні лячыўся — ніхто не даў пользы. Тамсама.каму.Ушчуць, насварыцца, пакараць каго.Каб даваў прачуха*нкі, не былі б такія (дзеці) балаўныя. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). — Вучыцца слабавата. Не вельмі чытае. — То каб далі прачуханкі! — Ой, Міша, каму там? Малое, слабенькае… Каму там прачуханкі дасі?.. Бял. р., Ал.Не пацэліць, прамахнуцца (страляючы, кідаючы), спудлаваць.
ДАЦЬ ПУДЛА. 1.
— Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — мабыць, я даў пудла. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).Памыліцца, зрабіць памылку.
2.
Тут мы пудла далі, — не вучылі хлопца. Гродна. Гэтакага куды хочаш, ён не дасць пудла нідзе. Навагр.
Параўн. (у руск.): дать маху.
ДАЦЬ ПЫТЛЮ.
Напасці з вымовамі, дакорамі, абвінавачваннем, даць прачуханкі, даць наганяй. Як разыдзецца, як дасць пытлю мужыку, дык той месца сабе не ведае дзе знайсці. Ну і жонка! Ну і дабраў прыдачу! Валож. р., Пярэж.За што як за што, а за гэта варта даць пытлю, прабраць, каб больш гэтага не рабіў. Валож. р., Міхал.ДАЦЬ РАДЫ (ра*дачкі, ра*данькі). 1.
Я знаю, кажа, што ты дужэйшы, але няма ніц, я табе дам рады. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ажно і мядзведзь, не даўшы рады..., ускочыў на той самы стог... Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Не даў рады выняць. Тамсама. Там сёння старасту абіралі дый не далі рады. Ваўк. п., Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).Дапамагчы.
2.
Мела быць у дварэ вяселле, ды паненкі пахварэлі, і ніхто раданькі не дасць. — Я ім, ка', дам рады. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Быў вельмі хворы на пранцы. Ён да знахароў ездзіў, да дактароў усюды — ніхто радачкі даць не мог. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, 1). Потым захварэла аканомская дачка, маладая дзяўчына..., і той рады не далі, тае самае ночы памерла. Тамсама.Даваць рады — рабіць спробу, шукаць выйсця.
3.
Пайшла прачутка, што ў пана ў пакоях атубаваўся чорт дый не дае панам жыць. Якое толькі рады не даваў пан: ён і прасіў ксяндза, свяціў пакой свянцонаю вадою, курыў рознымі свянцонымі зёлкамі, прасіў знахароў, але нічога не памагае. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). А як жа, не давядзі госпадзі, чорная гадзюка ўкусіць, то... ніхто і нішто не дасць рады. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).каму. Пакараць, усыпаць, даць лазню, даць пытлю.
Дата: 2016-10-02, просмотров: 248.