Студенческая курсовая работа
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

 

ПАШПАРТ

матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Штаб 35-га пяхотнага палка

г.Брэст, зав. Брэсцкіх дывізій, 2

(назва і месца знаходжання)

 

                                          

Дацэнт кафедры Архитектуры, УА “БрДТУ”      ___________       Уласюк Мікалай Мікалаевіч

(назва навуковай арганізацыі, музея,            (подпіс) (пасада, прозвішча, ініцыялы праектнай арганізацыі)   М.П.     кіраўніка навуковай арганізацыі, музея, праектнай арганізацыі)

 

1. Назва 2. Шыфр
(згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) Казарма: Паўночны гарадок, 7 (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) 11 3 Г000 009
3. Катэгорыя (0/1/2/3/без катэгорыі) “без катэгорыі”, ў складзе гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі “3” Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 14 мая 2007 г. № 578, ад 3 верасня 2008 г. №1288  

___________________________________________________________________________

(назва прававога акта, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і дзяржаўнага органа, які яго прыняў, дата і нумар)

 

4. Від матэрыяльнай гісторыкакультурнай каштоўнасці нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць: помнік архітэктуры

(дакументальны помнік, запаведная мясціна, помнік археалогіі, помнік архітэктуры, помнік гісторыі, помнік горадабудаўніцтва, помнік мастацтва)

 

5. Месца знаходжання матэрыяльнай гісторыкакультурнай каштоўнасці  (па сучасным адміністрацыйнатэрытарыяльным падзеле)     Брэст    

                                                                        (вобласць)                      (раён)                (населены пункт)

 

Паўночны гарадок, 7 ( завулак Брэсцкіх д ывізій, 2)

(плошча/вуліца/завулак/інш. і нумар будынка)

 

6. Гістарычны адрас (на момант узнікнення матэрыяльнай гісторыкакультурнай каштоўнасці і наступныя змены адраса) Гродненская   Oberbefehlshaber der gesamten Deutschen Streitkräfte im Osten   Підляшшя (Поліська земля)   Wojewódstwo Poleskie   Полесская область Брест-Литовская обл. Брестская обл   Reichskommissariat “Ukraine”, Generalbezirk “Wolhynien-Podolien”   Брэсцкая вобл.     Tsesarskaya-Deutsch Grodno Provinz     Kreisgebietskommissariat “Brest-Litowsk” Брестъ-Литовскъ   Brest-Litowsk   Брест-Литовськ     Brześć Litewski Brześć - nad-Bugiem   Брест-Литовск, Брест   Brest-Litowsk     Брэст  

                                                               (губерня)                         (павет)                  (населены пункт)

 


Граевская слободка, 149-й  пѢхотный Черноморскій полкъ.

Kaserne.

Граєвської казарми

Koszary іm.Marszalka Jozefa Piłsudskiego, 35 Pułk Piechoty.

Граевские казармы.

Koszary Grajewski.

Паўночны гарадок; в/ч 22156; Паўночны гарадок, 7.

         (плошча/вуліца/завулак/інш. і нумар будынка)

7. Гісторыя фарміравання матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці:

 

7.1. Архітэктурны стыль матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці  “цагляны стыль”

 

7.2. Узнікненне, віды работ  Дата Стваральнік або аўтар 
пабудова 1878-1890 Інжынернае Упраўленне крэпасці Брэст-Літоўск
рэканструкцыя 1936 35 пяхотны полк, ДОК IX
рэканструкцыя 1970-я в/ч 22156
рэканструкцыя 2005 КУП “ЖРЭУ”
рэстаўрацыя    

 

8. Выкарыстанне  Вайсковая ўстанова медычная ўстанова

     (гістарычнае)                               (сучаснае)

 

9. Уласнік (карыстальнік) матэрыяльнай гісторыкакультурнай каштоўнасці, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыкакультурная каштоўнасць Лакалізацыя валодання Форма ўласнасці Дата наступлення/ заканчэння правоў уласнасці Ахоўнае абавязацельства (дата і нумар рэгістрацыі)
  УАЗ “Брэсцкі абласны наркалагічны дыспансэр”     увесь будынак   камунальная, на праве аператыўнага кіравання     з 09.12.2005 г.   11-02-07/1595 ад 10.10.2013 г.    

 

10. Тэхнічная характарыстыка (для нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці):

 

10.1. Сучасны тэхнічны стан здавальняючы

                                                                        (здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны)

 

10.2. Асноўныя будаўнічыя матэрыялы 10.3. Плошча забудовы, кв. м. 10.4. Будаўнічы аб’ём, куб. м 10.5. Агульная плошча, кв. м

 

цэгла

  5692.0 1015.0
10.6. Вышыня, м 10.7. Даўжыня, м 10.8. Шырыня, м
     

 

11. Апісанне матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці:

  Будынак штаба ўяўляе сабою дзвухпавярховы,парамавугольны ў плане будынак накрыты дзвухсхільным дахам. Вонкавыя сцены рытмічна прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі з арачнымі перамычкамі. Галоўны фасад фланкіруюць рызаліты лесвічных клетак, завершаныя трохвугольнымі шчытамі. Дэкор сціплы: міжпаверхавы пас і вянчаючы карніз на ступеністых дэнтыкулах, рызаліты аздоблены несапраўднымі машыкулямі. Будынак адносіцца да т.зв “цаглянага стылю”.

 

Апісанне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама элементы, канструкцыі, дэталі, якія падлягаюць абавязковаму захаванню:

 

12. Элементы, што маюць самастойны статус матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці: 

 

Шыфр Назва Дата Катэгорыя 
       

 

13. Гiстарычная даведка (гiсторыя ўзнiкнення, асноўныя этапы фарміравання i развiцця, падзеi i асобы, звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гiсторыя даследаванняў):

 

Будынак пабудаваны з цэглы для Брэст-Літоўскага гарнізону ў час будавання фартыфікацыйных аб’ектаў першай лініі Брэсцкай крэпасці ў 1878-1890 гадах. Вядома, што на зломе XIX –XX ст. у Паўночным Гарадку змяшчаліся: 149-ы пяхотны Чарнаморскі полк, 151-шы пяхотны Пяцігорскі полк, 152-гі пяхотны Уладзікаўкаскі полк і 19-ы сапёрны батальён. Напярэдадні першай сусветнай вайны будынак належыў 149-му пяхотнаму Чарнаморскаму палку.

“149-й ПѢхотный Черноморскій ЕГО ИМПЕРАТОРСКАГО ВЫСОЧЕСТВА Великаго Князя МИХАИЛА НИКОЛАЕВИЧА полкъ” быў сфарміраваны 6 лістапада 1863 года з рэзервных батальёнаў Лейб-Гвардыі Яго Вялікасці і Апшэронскага Пяхотнага палкоў з дапаўненнем рэкрутаў як 3-х батальённы Чарнаморскі Пяхотны полк. 25 сакавіка 1864 года названы 149-м Чарнаморскім палком. 18 верасня 1971 года найменаваны 149-м Пяхотным Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Міхаіла Мікалаевіча. 1 жніўня 1874 года да палка далучаны 11-ы Каўказскі Лінейны батальён (сфарміраваны ў 1834 годзе з батальёна Севастопальскага палка (потым – 75-й Пяхотны Севастопальскі полк), пад назвай Грузінскі Лінейны №13-ы батальён). В 1879 годзе батальёны палка пераведзены на 4-ротны склад. Палкавыя знакі: палкавое Георгіеўскае знамя з надпісам: «За мужество и храбрость на войне с Кавказскими горцами и в особенности в 1831 году 25 Июня при кр. Внезапной и 1 Июля при Ахташ-Аухе», надпіс нададзены 19 лютага 1868 года 19-му Каўказскаму Лінейнаму батальёну, перайменаванаму ў 11-ы Лінейны батальён. Знакі на галаўныя ўборы, з надпісам, у 1-й роце: «За отличие при покорении Западного Кавказа в 1864 году», нададзены 20 красавіка 1865 г. Стралковай роце 19-га Каўказскага Лінейнага батальёна; у 2-м і 4-м батальёнах: «За отличие в Турецкую войну 1877 и 1878 годов», нададзены 13 кастрычніка 1878 года. На скобах сцягоў вензель Імператара Аляксандра II. Паходная Царква палка ў гонар Благавернага князя Аляксандра Неўскага заснавана ў 1864 годзе. Царква спадарожнічала палку у паходах: 1) у Турэцкую вайну 1877-1878 гг., 2) у Руска-Японскую вайну 1904-1905 гг. Па прыходзе ў 1910 годзе з г. Уладзімір-Валынскі ў Брест-Літоўск, полк заняў пад палкавую царкву памяшканне, арэндаванае да таго Лібаўскім і Дубненскім палкамі. Пры казармах на Граеўскай слабодцы меркавалася будаўніцтва новай палкавой царквы. На сёння невядома які падпадзел 149-га Пяхотнага Чарнаморскага палка, займаў будынак, які мы маем на ўвазе.

Выкарыстанне будынку пад час акупацыі ў гады першай сусветнай вайны і фармальнага знаходжання Палесся ў складзе Украінскай Народнай Рэспублікі не вызначана, аднак вядома, што будынак ня быў пашкоджаны.

 У 1920-1930- гадах тут, у Казармах імя маршала Юзефа Пілсудскага знаходзіўся 35-ы пяхотны полк Палесскага округа корпуса №IX. Будынак выкарыстоўваўся ў якасці штаба, потым, з будаўніцтвам новага будынку штаба, ў якасці навучальнага корпуса 35-га пяхотнага палка. У 1918 годзе на ўсёй тэрыторыі Любліншчыны стыхійна пачалі арганізоўвацца польскія ваенныя фарміраванні. З іх былі сфарміраваны 3 батальёны 35 пехотнага палка: Замойскі, Краснастаўскі і Хелмскі. На той час меў назву Хелмскі полк. Кіраваў новымі вайсковымі часткамі камандуючы Хелмскай ваеннай акругай падпалкоўнік Рысь-Траяноўскі. Толькі створаныя роты і нават узводы адразу накіроўваліся на баі з Украінскай Народнай Рэспублікай - на Валынскі фронт. Затым баі пад Уладзімірам-Валынскім, у Верхняй Сілезіі, з Чырвонай Арміяй пад Лагішыным, Лунінцам, Слуцкам, Гарадзішчам, Церабавым, Мышанкай, Калінкавічамі, Длугосёдло, Борково, Насельск, Дубна. Перамір’е напаткала полк у Трубах. 4 снежня полкавы сцяг быў узнагароджаны ордэнскім крыжом “Virtuti Militari”. Новы сцяг быў выкананы «Towarzystwom Przyjaciół Żołnierza Polskiego w Zakopanem i Zamościu». У сакавіку 1921 полк перайшоў у Ліду, затым у Чырвонае пад Ушай, у лістападзе 1922 у Лукава на месца дыслакацыі. У верасні 1925 35 полк быў пераведзены ў Брэст па-над Бугам, у Лукава застаўся І батальён, які далучыўся да палка толькі восенню 1928. У Брэсце полк знаходзіўся да красавіка 1939 года. 23 сакавіка 1939 года полк быў мабілізаваны, праз 48 гадзін полк быў у поўнай баявой гатоўнасці. Па мабілізацыі полк налічваў 3200 чалавек, 700 коней і массу гужавога транспарту. 9-11 красавіка полк чыгункай перавезены на Памор’е ў раён Букавец-Пшісерск. 1 верасня, каля 1 гадзіны начы, полк у поўнай баявой гатоўнасці заняў пазіцыі в раёне Тухольскіх азёр працягласцю 27 км, у 12 км ад дзяржаўнай граніцы. Першы дзень полк стрымліваў націск 3-й і 32-й нямецкіх пяхотных дывізій, 2-й матарызаванай дывізіі і 3-й бронетанкай дывізіі ХІХ корпуса генерала Хайнца Гудэрыяна. Перавага ў людзях і ўзбраенні быў значны. Аднак страты першага дня склалі каля 30 чалавек параненымі і забітымі. Раніцай 2 верасня полк пачаў наступленне па лініі Мінікава-Клянова. У баях полк страціў много салдат не толькі забітымі і параненымі але і рассеянымі, страчаны быў увесь абоз. Засталіся толькі І батальён, рэшткі ІІ і ІІІ батальёнаў, разам 1000 салдат. Потым былі баі пад Крупоцыным, Крэнгелем. 12 верасня полк атрымаў загад абараняць переправу праз Віслу пад Вышгарадам у вусці Бзуры. Раніцай 18 верасня 1939 года, рэшткі палка былі разбіты пад Віткавіцамі. 35 пяхотны полк перастаў існаваць, працягваючы бой да апошняга салдата з праціўнікам, які перасягаў ў колькасці і ўзбраенні.

             У 1939-1941 гадах ў казармах Паўночнага гарадка дыслацыраваліся ў асноўным артылерыйскія часткі Чырвонай Арміі - 28-га стралковага корпуса, 6-й и 42-й стралковых дывізий 4-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. На жаль невядома, якія канкрэтна падпадзелы. Да сённяшняга часу функцыя будынка, як адміністрацыйны – не змянялась, фасады не атрымалі значных змяненняў. Апошні ўладальнік будынка в/ч 22156. Зараз будынак выкарыстоўваецца ў якасьці  будынка Установы аховы здароўя “Брэсцкі абласны наркалагічны дыспансэр”.

 

14. Архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы:

НМУ «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці»

Фонд 67, воп. 1, адз.зах. 493, 1071, 1379, 1945

Фонд 67, воп. 2, адз.зах. 1934, 1943.

 

15. Наяўнасць распрацаванай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтнарэстаўрацыйных работ:

 

Праектная арганізацыя Назва аб’екта згодна з праектнай дакументацыяй Шыфр аб’екта Дата і нумар заключэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
       

 

16. Звесткі аб прыняцці ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы:

 

Назва аб’екта згодна з праектнай дакументацыяй Дата і нумар заключэння аб адпаведнасцi прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыкакультурных каштоўнасцях распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтнарэстаўрацыйных работ Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які ажыццяўляў кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтнарэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, установа, дзе ён працуе, яе адрас і тэлефон
     

 

17. Звесткі аб праекце зон аховы (для нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці): 

 

Дата і нумар пастановы   
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Назва
   

 

18. Ілюстрацыйныя матэрыялы на _________ лістах.

Ілюстрацыйныя матэрыялы. Фотаздымкі:

Фота 1. Палкавы жэтон 149-га Пяхотнага Чарнаморскага палка

 

 

Фота 2. Палкавы знак 35 палка пехоты.

 

Фота 3. Галоўны фасад.

 

Фота 4. Паўднёвы фасад.

Фота 5. Галоўны фасад. Фрагмент.

 

Фота 6. Дваровы фасад.

 

19. Дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з матэрыяльнай гiсторыкакультурнай каштоўнасцю:

_____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________ 20. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасці новыя звесткі афармляюцца на асобным лісце змяненняў згодна з дадаткам.

 

 

09. 05. 2016           (дата складання пашпарта)     Пашпарт складзены:                     Складальнік: УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт”      (назва навуковай арганізацыі, музея, праектнай арганізацыі)   Студэнт гр. А-301 Басацкі Пётр Васільевіч                  (пасада, прозвішча, ініцыялы складальніка) (подпіс) (дата складання пашпарта)  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 

да пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці

 

Форма

ЛІСТ ЗМЯНЕННЯЎ ДА ПАШПАРТА

матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

____________________________________________________________________________

(назва)

Дата ўнясення змянення: _______________________________________________________ Падставы для ўнясення змянення: 

_____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________ Пункт пашпарта матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у які ўносіцца змяненне: ____________________________________________________________________ Змест змянення: ______________________________________________________________

_____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________ Асоба, упаўнаважаная мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якая ажыццявіла ўнясенне змянення:

 

_________________________ ________________ _____________________________

(пасада)     (подпіс)           (прозвішча, уласнае імя, 

М.П. імя па бацьку (пры яго наяўнасці))

 

 

 

 

 


ДАДАТАК

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

                                          Пастанова

                                          Міністэрства культуры

                                          Рэспублікі Беларусь

                                          29.08.2007 № 37

 

    

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА

                                          Пастанова

                                          Міністэрства культуры

                                          Рэспублікі Беларусь

                                          29.08.2007 № 37

 

IНСТРУКЦЫЯ

аб парадку падрыхтоўкі, падпісання і рэгістрацыі ахоўнага

абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць

 

1. Інструкцыя аб парадку падрыхтоўкі, падпісання і рэгістрацыі

ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гісторыка-культурную

каштоўнасць распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 9

студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики

Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і ўстанаўлівае парадак падрыхтоўкі,

падпісання і рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства.

2. Ахоўнае абавязацельства складаецца для кожнай матэрыяльнай

гiсторыка-культурнай каштоўнасці (далей - гісторыка-культурная

каштоўнасць) па адпаведнай форме, зацверджанай пастановай

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40

«Аб зацвярджэнні некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов

Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544).

3. Ахоўнае абавязацельства змяшчае звесткі аб вызначаных

індывідуальных умовах утрымання і выкарыстання гісторыка-культурнай

каштоўнасці, аб парадку выканання работ на гэтай гісторыка-

культурнай каштоўнасці, іншыя абмежаванні дзейнасці яе ўласніка

(уладальніка) і (або) карыстальніка, а таксама патрабаванні па

забеспячэнні захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

4. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца адказнай асобай

адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага  органа, на

тэрыторыі якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць (далей -

адказная асоба), у трох экзэмплярах.

5. Адказная асоба ўносіць у ахоўнае абавязацельства наступныя

звесткі:

поўную назву і шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з

Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі

Беларусь;

дату і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб

наданні статуса і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

форму ўласнасці, у якой знаходзіцца гісторыка-культурная

каштоўнасць (дзяржаўная: рэспубліканская або камунальная,

прыватная);

прозвішча,  імя, імя па бацьку фiзiчнай асобы, у тым лiку

iндывiдуальнага прадпрымальнiка або поўную назву юрыдычнай асобы,

якая з’яўляецца ўласнікам (уладальнікам) гісторыка-культурнай

каштоўнасці, пасаду, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка

юрыдычнай асобы;

адрас ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці (фiзiчнай

асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка) або юрыдычны

адрас (для юрыдычнай асобы), кантактны тэлефон;

індывідуальныя ўмовы ўтрымання і выкарыстання гісторыка-

культурнай каштоўнасці.

Адказная асоба, якая запоўніла ахоўнае абавязацельства,

падпісвае яго з указаннем свайго прозвішча, імя і імя па бацьку.

6. Для запаўнення ахоўнага абавязацельства ўласнік або па яго

даручэнні ўладальнік прадстаўляе адказнай асобе агульнаграмадзянскі

пашпарт, даверанасць (пры афармленні дакументаў па даверанасці),

рэгістрацыйнае пасведчанне (для юрыдычнай асобы) і копіі наступных

дакументаў:

тэхнічны пашпарт;

дагавор куплі-продажу, пасведчанне аб праве на спадчыну па

завяшчанні (пры перадачы каштоўнасці ў спадчыну) або іншыя

дакументы, якія сведчаць аб праве ўласнасці на гісторыка-культурную

каштоўнасць;

копіі старонак 22, 23, 30, 31, 32 і 33 агульнаграмадзянскага

пашпарта.

7. Запоўненае ахоўнае абавязацельства падпісваецца ўласнікам

або па яго даручэнні ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і

накіроўваецца для падпісання і рэгістрацыі ў Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства культуры).

8. Пасля падпісання ў Міністэрстве культуры ахоўнаму

абавязацельству надаецца рэгістрацыйны нумар, які ўносіцца ў кнігу

рэгістрацыі ахоўных абавязацельстваў, складзеную па форме згодна з

дадаткам.

9. Пасля падпісання і рэгістрацыі адзін экзэмпляр ахоўнага

абавязацельства застаецца ў Міністэрстве культуры, два другіх

накіроўваюцца ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

10. Адказная асоба адзін з экзэмпляраў падпісанага і

зарэгістраванага ахоўнага абавязацельства перадае ўласніку

(уладальніку) гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Падпісанае і зарэгістраванае ахоўнае абавязацельства

дзейнічае да моманту змены ўласніка гісторыка-культурнай

каштоўнасці.

У выпадку змены ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці ў

кнізе рэгістрацыі ахоўных абавязацельстваў робіцца запіс аб спыненні

дзейнасці ахоўнага абавязацельства.

12. Пры набыцці права ўласнасці на гісторыка-культурную

каштоўнасць новы ўласнік або па яго даручэнні ўладальнік абавязаны

на працягу аднаго месяца падпісаць ахоўнае абавязацельства.

    

                          Дадатак

                          да Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі,

                          падпісання і рэгістрацыі ахоўнага

                          абавязацельства на матэрыяльную

                          гісторыка-культурную каштоўнасць

    

            МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

                                 

                           КНІГА

рэгістрацыі ахоўных абавязацельстваў на гісторыка-культурныя

                        каштоўнасці

                             

                                  Ад «__» _____________ 20__ г.

                                  Да «__» _____________ 20__ г.

    

------------T---------T----------T-----------T----------T--------------

¦ Нумар ¦ Дата ¦Месцазна- ¦ Назва ¦ Уласнiк ¦Дата спынення ¦

¦ ахоўнага ¦рэгiстра-¦ ходжанне ¦гiсторыка- ¦гiсторыка-¦ дзейнасцi ¦

¦абавязаце- ¦ цыi ¦гiсторыка-¦культурнай ¦культурнай¦         ¦

¦ льства ¦    ¦культурнай¦каштоўнасцi¦ каштоў- ¦             ¦

¦      ¦    ¦ каштоў- ¦      ¦ насцi ¦         ¦

¦      ¦    ¦ насцi ¦      ¦     ¦         ¦

+-----------+---------+----------+-----------+----------+--------------+

¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6  ¦

+-----------+---------+----------+-----------+----------+--------------+

¦      ¦    ¦     ¦      ¦     ¦         ¦

    

    

    

    

    

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА

                                          Пастанова

                                          Міністэрства культуры

                                          Рэспублікі Беларусь

                                           29.08.2007 № 37

 

IНСТРУКЦЫЯ

аб парадку вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай

нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

1. Інструкцыя аб парадку вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на

матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей -

Інструкцыя) распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 9

студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики

Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і ўстанаўлівае парадак вырабу і

ўстаноўкі ахоўнай дошкі на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-

культурнай каштоўнасці (далей - гісторыка-культурная каштоўнасць).

2. Ахоўная дошка вырабляецца як малюнак або барэльеф з

матэрыялу і спосабам, якія забяспечваюць яе доўгатэрміновае

выкарыстанне, эстэтычнае ўспрыманне, нагляднасць і зручнасць

прачытання інфармацыі.

3. Ахоўная дошка змяшчае інфармацыю аб прыналежнасці гісторыка-

культурнай каштоўнасці да гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі

Беларусь, назву і датаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна

з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі

Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне шкоды гісторыка-

культурнай каштоўнасці.

4. Ахоўная дошка вырабляецца, устанаўліваецца і захоўваецца за

кошт сродкаў уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Ахоўная дошка адзінай формы, зацверджанай пастановай

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40

«Аб зацвярджэнні некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов

Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544), устанаўліваецца на

кожнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца

ўстаноўка некалькіх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якіх

ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыі, на якой

размешчана комплексная гісторыка-культурная каштоўнасць.

6. Ахоўныя дошкі ўстанаўліваюцца ў трохмесячны тэрмін з

моманту ўключэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс

гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

7. Ахоўныя дошкі ўстанаўліваюцца на галоўным фасадзе гісторыка-

культурнай каштоўнасці, як правіла, на адным з кутоў ніжэй аншлагаў

з назвай вуліцы і нумарам дома.

8. Устаноўка ахоўнай дошкі ўзгадняецца з адказнай асобай

мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, на тэрыторыі якой

размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

Для ўзгаднення ўстаноўкі ахоўнай дошкі ўласнік прадстаўляе

адказнай асобе эскіз ахоўнай дошкі ў двух экзэмплярах.

Пры немагчымасці размяшчэння ахоўнай дошкі ў парадку,

вызначаным пункам 7 дадзенай Інструкцыі, уласнік прадстаўляе

дадаткова два экзэмпляры схемы або фотаздымкаў гісторыка-культурнай

каштоўнасці з указаннем месца размяшчэння ахоўнай дошкі.

9. Узгадненне ахоўнай дошкі афармляецца ў выглядзе запісу

«Узгоднена», даты ўзгаднення і подпісу адказнай асобы на эскізе

ахоўнай дошкі. Эскіз ахоўнай дошкі перадаецца ўласніку.

 

Дата: 2019-02-02, просмотров: 426.