Беларусь.
4. Пашпарт запаўняецца з дапамогай тэхнiчных сродкаў або
рукапiсным спосабам у трох экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ва
ўласнiка (уладальнiка) гісторыка-культурнай каштоўнасці або
ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii,
а два другія перадаюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і
мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, на тэрыторыі якога размешчана
гісторыка-культурная каштоўнасць.
5. Пры запаўненнi пашпарта ў рэквiзiтах «назва i адрас» указваюцца
назва i адрас гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным
спiсам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
(далей – Дзяржаўны спіс).
Нiжэй указваецца пасада кiраўнiка i назва арганiзацыi, якая
запоўніла пашпарт, подпiс кiраўнiка, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі
такое маецца), прозвiшча кiраўнiка.
6. Рэквiзiты «Назва», «Шыфр», «Катэгорыя» пашпарта змяшчаюць
адпаведныя звесткi згодна з Дзяржаўным спiсам, дату i нумар
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
7. У рэквiзiце «Вiд» фiксуецца вiд гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi: матэрыяльная або нематэрыяльная гісторыка-культурная
каштоўнасць.
8. Для запаўнення рэквiзiту пашпарта «Тып» неабходна выбраць
адпаведнае:
у рэквiзiце «А (матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)»
адзначаецца рухомая або нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць
(дакументальны помнiк, запаведныя мясцiны, помнiк археалогii, помнiк
архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк
мастацтва);
у рэквiзiце «Б (нематэрыяльная гiсторыка-культурная
каштоўнасць)» адзначаюцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор, мова,
яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб’ектаў i твораў
народнага мастацтва, iншыя праяўленнi творчасцi чалавека.
9. Звесткi аб стылi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчаюцца
ў рэквiзiце «Стыль», якi вызначаецца ўстойлiвымi кампазiцыйнымi,
пластычнымi, каларыстычнымi, рытмiчнымi i iншымi мастацкiмi
адзнакамi i з’яўляецца характэрным для таго або iншага часу.
10. У рэквiзiтах «Месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi», «Гiстарычны адрас», «Гiсторыя фармавання гiсторыка-
культурнай каштоўнасцi» фiксуюцца: Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.06.2013, 8/27599
10.1. месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па
сучасным адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле згодна з
Дзяржаўным спiсам з указаннем вобласцi, раёна, населенага пункта,
плошчы, вулiцы, завулка і нумара будынка.
Пры гэтым рэквiзiт «раён» не запаўняецца, калі гісторыка-
культурная каштоўнасць знаходзіцца ў сталiцы Рэспублікі Беларусь,
абласных цэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання.
Рэквiзiты «плошча», «вулiца», «завулак» i «нумар будынка» не
запаўняюцца, калi гiсторыка-культурная каштоўнасць знаходзiцца за
межамi населенага пункта. У гэтым выпадку ўносяцца спасылкi на
ўрочышча або прыродныя арыенцiры, якiя маюць доўгатэрмiновы
характар;
10.2. гiстарычны адрас на момант узнiкнення гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi i наступныя змены адраса гісторыка-культурнай
каштоўнасці з указаннем губернi, павета, населенага пункта, плошчы,
вулiцы, завулка i нумара будынка;
10.3. гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з
пазначэннем абставін, якія папярэднічалі яе ўзнікненню. Таксама
пазначаюцца віды работ, якія былі выкананы на гісторыка-культурнай
каштоўнасці, дата іх выканання, прозвішча і ініцыялы стваральніка або
аўтара.
11. Гiстарычнае i сучаснае выкарыстанне гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi фiксуецца ў рэквiзiце «Выкарыстанне».
12. У рэквiзiце «Уласнік (уладальнік) або носьбіт» фiксуецца
ўласнiк (уладальнiк) або носьбіт гісторыка-культурнай каштоўнасцi,
лакалiзацыя валодання (указваюцца межы ўласнасцi або валодання
згодна з тэхнiчным пашпартам), форма ўласнасці, дата наступлення і
заканчэння правоў уласнасці, дата і нумар рэгістрацыі ахоўнага
абавязацельства.
13. Рэквiзiт «Тэхнiчная характарыстыка» змяшчае звесткi:
аб сучасным тэхнiчным стане (здавальняючы, нездавальняючы,
аварыйны) – у рэквізіце «Сучасны тэхнічны стан»;
аб сучасных будаўнiчых матэрыялах – у рэквізіце «Асноўныя
будаўнiчыя матэрыялы».
Адпаведныя рэквiзiты пашпарта змяшчаюць звесткi аб плошчы
забудовы ў квадратных метрах, будаўнiчым аб’ёме ў кубiчных метрах,
агульнай плошчы ў квадратных метрах, вышынi, даўжынi i шырынi
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў метрах згодна з тэхнiчным
пашпартам.
14. Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчае звесткi аб
архiтэктурных i гiстарычных асаблiвасцях, планiроўцы, аздабленнi
фасадаў, колькасцi паверхаў, аконных i дзвярных праёмах i iх форме, (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.06.2013, 8/27599) вiдзе i матэрыяле, з якога ўсталяваны дах, наяўнасцi iншых элементаў
(балконы, парталы i г.д.), а таксама iншую iнфармацыю, якая датычыць
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Гэтыя звесткі фіксуюцца ў рэквізіце
«Апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці».
15. У рэквiзiце «Элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi» фiксуюцца элементы, якія
маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi,
іх шыфр, назва, дата і катэгорыя.
16. Рэквiзiт «Гiстарычная даведка» змяшчае звесткi аб гiсторыi
ўзнiкнення, асноўных этапах фармавання i развiцця гiсторыка-
культурнай каштоўнасцi, падзеях i асобах, звязаных з помнiкам,
гiсторыю даследаванняў помнiка.
17. У рэквiзiтах «Асноўная бiблiяграфiя», «Архiўныя крынiцы»
фiксуюцца асноўная бiблiяграфiя i архiўныя крынiцы.
18. У рэквiзiце «Навуковы кiраўнiк» адзначаецца прозвiшча,
уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) навуковага кiраўнiка з
указаннем арганiзацыі, дзе ён працуе, а таксама адрас арганізацыі i
тэлефон, дата і нумар прызначэння і нумар пасведчання на кiраўнiцтва
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
19. Рэквiзiты «Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыi»,
«Праектная арганізацыя», «Назва i стадыя праектных работ», «Год
распрацоўкi», «Нумар i дата заключэння Мiнiстэрства культуры
Рэспублікі Беларусь» змяшчаюць звесткi аб наяўнасцi навукова-
праектнай дакументацыi з указаннем праектнай арганiзацыi, назвы i
стадыi праектных работ, года распрацоўкi, нумара i даты заключэння
Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
20. У рэквiзiце «Праект зон аховы» ўказваецца праектная
арганiзацыя, якая распрацавала праект зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, назва праекта зон
аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, год
распрацоўкi, дата i нумар пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублікі
Беларусь, якой ён зацверджаны.
21. У рэквiзiце «Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-
культурнай каштоўнасцi» змяшчаюцца звесткi аб фiксацыi
нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i
тэхнiчнымi сродкамi.
22. У выпадку прадстаўлення ілюстрацыйнага матэрыялу ў
рэквiзiце «Ілюстрацыйныя матэрыялы» робіцца адпаведны запіс з
указаннем назвы такога матэрыялу і колькасці яго старонак. Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.06.2013, 8/27599
23. У рэквiзiце «Дадатковыя звесткі аб падзеях і асобах, звязаных з
гісторыка-культурнай каштоўнасцю» змяшчаюцца дадатковыя звесткі
аб падзеях і асобах, звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
24. У рэквiзiтах «дата складання пашпарта» і «Складальнік»
указваецца дата складання пашпарта, фiксуецца назва юрыдычнай
асобы, пасада, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца)
асобы, якая запоўнiла пашпарт.
Дадатак 2
да пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
08.12.2006 № 40
Узор
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
ПАШПАРТ
гісторыка-культурнай каштоўнасці
____________________________________________________________________
(назва і адрас)
______________________ ____________________________________________
(пасада кіраўніка і (подпіс) (імя, імя па бацьку,
назва арганізацыі, прозвішча)
якой падрыхтаваны
пашпарт)
--------------------------------------------T------------------------
¦1. Назва (згодна з ДзяржаЎным спiсам гiсто-¦2. Шыфр (згодна з Дзяр-¦
¦рыка-культурных каштоЎнасцей Рэспублiкi Бе-¦жаЎным спiсам гiсторыка-¦
¦ларусь) ¦культурных каштоЎнасцей¦
¦ ¦Рэспублiкi Беларусь) ¦
+-------------------------------------------+------------------------+
¦3. Катэгорыя (0/1/2/3/без катэгорыi; А/Б):¦ ¦
¦"____" ¦ ¦
¦________________________________________ ¦ ¦
¦пастанова Савета МiнiстраЎ Рэспублiкi Бела-¦ ¦
¦русь ад "__" __________ ____ г. № ______ ¦ ¦
L-------------------------------------------+-------------------------
-------T-------------------------------------------------------------
¦4. Вiд¦ ¦
L------+--------------------------------------------------------------
(матэрыяльная або нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоЎнасць)
----------------------------------------------------------------------
5. Тып:
---------------------------------T-----------------------------------
¦А. (матэрыяльная гiсторыка-куль-¦ ¦
¦турная каштоЎнасць) ¦ ¦
L--------------------------------+------------------------------------
(рухомая або нерухомая: дакументальны помнiк, запаветныя мясцiны,
помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк гора-
дабудаЎнiцтва, помнiк мастацтва)
---------------------------------T-----------------------------------
¦Б. (нематэрыяльная гiсторыка-ку-¦ ¦
¦льтурная каштоЎнасць) ¦ ¦
L--------------------------------+------------------------------------
(фiксаваная або Ўвасобленая: звычаi, традыцыi, абрады, фальклор, мо-
ва, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаЎ i твораЎ
народнага мастацтва, iншыя праяЎленнi творчасцi чалавека)
---------------------------------T-----------------------------------
¦6. Стыль (матэрыяльная гiсторы-¦ ¦
¦ка-культурная каштоЎнасць) ¦ ¦
+---------------------------T----+-------T--------------T------------+
¦7. Месцазнаходжанне гiсто-¦ ¦ ¦ ¦
¦рыка-культурнай каштоЎнасцi¦ ¦ ¦ ¦
¦(па сучаснаму адмiнiстра-¦ ¦ ¦ ¦
¦цыйна-тэрытарыяльнаму пад-¦ ¦ ¦ ¦
¦зелу) ¦ ¦ ¦ ¦
L---------------------------+------------+--------------+-------------
(вобласць) (раён) (населены
пункт)
-----------------------------------------
¦ ¦
L-----------------------------------------
(плошча / вулiца / завулак i нумар бу-
дынка)
----------------------------T------------T--------------T------------
¦8. Гiстарычны адрас (на мо-¦ ¦ ¦ ¦
¦мант узнiкнення гiсторыка-¦ ¦ ¦ ¦
¦культурнай каштоЎнасцi i¦ ¦ ¦ ¦
¦наступныя змены адрасу) ¦ ¦ ¦ ¦
L---------------------------+------------+--------------+-------------
(губерня) (павет) (населены
пункт)
-----------------------------------------
¦ ¦
L-----------------------------------------
(плошча / вулiца / завулак i нумар бу-
дынка)
------------------------------------------
9. Гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоЎнасцi:
----------------------T-----------------------T----------------------
¦Узнiкненне; вiды ра- ¦ Дата ¦Стваральнiк або аЎтар ¦
¦ бот ¦ ¦ ¦
+---------------------+-----------------------+----------------------+
¦ ¦ ¦ ¦
+---------------------+-----------------------+----------------------+
¦10. Выкарыстанне ¦ ¦ ¦
L---------------------+-----------------------+-----------------------
(гiстарычнае) (сучаснае)
--------------T------------T------------T--------------T-------------
¦11. Уласнiк¦Лакалiзацыя ¦Форма Ўлас-¦Дата наступ-¦АхоЎнае аба-¦
¦(уладальнiк) ¦валодання ¦насцi ¦лення/закан- ¦вязацельства ¦
¦ ¦ ¦ ¦чэння правоЎ¦(дата i нумар¦
¦ ¦ ¦ ¦уласнасцi ¦рэгiстрацыi) ¦
+-------------+------------+------------+--------------+-------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L-------------+------------+------------+--------------+--------------
12. Тэхнiчная характарыстыка (для матэрыяльнай гiсторыка-культурнай
каштоЎнасцi):
-------------------------T-------------------------------------------
¦1. Сучасны тэхнiчны стан¦ ¦
L------------------------+--------------------------------------------
(здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны)
----------------T-----------------T----------------T-----------------
¦2. АсноЎныя бу-¦3. Плошча забудо-¦ 4. БудаЎнiчы ¦5. Агульная плош-¦
¦даiнiчыя матэ- ¦ вы, м2 ¦ аб'ём, м3 ¦ ча, м2 ¦
¦ рыялы ¦ ¦ ¦ ¦
+---------------+-----------------+----------------+-----------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---------------+-----------------+----------------+-----------------+
¦ ¦ 6. Вышыня, м ¦ 7. ДаЎжыня, м ¦ 8. Шырыня, м ¦
+---------------+-----------------+----------------+-----------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---------------+-----------------+----------------+------------------
13. Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоЎнасцi.
14. Элементы, што маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каш-
тоЎнасцi:
-----------------T----------------T----------------T-----------------
¦ Шыфр ¦ Назва ¦ Дата ¦ Катэгорыя ¦
+----------------+----------------+----------------+-----------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------+----------------+----------------+-----------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L----------------+----------------+----------------+------------------
15. Гiстарычная даведка (гiсторыя Ўзнiкнення, асноЎныя этапы фарма-
вання i развiцця, падзеi i асобы, звязаныя з помнiкам, гiсторыя дас-
ледванняЎ помнiка).
16. АсноЎная бiблiяграфiя.
17. АрхiЎныя крынiцы.
18. Навуковы кiраЎнiк:
----------------------T-----------T------------T---------------------
¦ Прозвiшча, iмя, iмя ¦Дата i ну- ¦ Нумар пас- ¦Арганiзацыя, дзе пра-¦
¦ па бацьку ¦мар прызна-¦ ведчання ¦цуе, яе адрас i тэле-¦
¦ ¦ чэння ¦ ¦ фон ¦
+---------------------+-----------+------------+---------------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---------------------+-----------+------------+----------------------
19. НаяЎнасць навукова-праектнай дакументацыi (для матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоЎнасцей):
-----------------T--------------------T-------------T----------------
¦Праектная арган-¦Назва i стадыя пра-¦Год распрацо-¦Нумар i дата¦
¦iзацыя ¦ектных работ ¦Ўкi ¦заключэння ¦
¦ ¦ ¦ ¦Мiнiстэрствам ¦
¦ ¦ ¦ ¦культуры ¦
+----------------+--------------------+-------------+----------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L----------------+--------------------+-------------+-----------------
20. Праект зон аховы (для нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культур-
най каштоЎнасцi):
-----------------T----------------------T------------T---------------
¦ Праектная ар- ¦ Назва ¦Год распра- ¦ Зацверджаны ¦
¦ ганiзацыя ¦ ¦ цоЎкi ¦ (дата i нумар ¦
¦ ¦ ¦ ¦пастановы Мiнi-¦
¦ ¦ ¦ ¦стэрства куль- ¦
¦ ¦ ¦ ¦туры Рэспублiкi¦
¦ ¦ ¦ ¦ Беларусь) ¦
+----------------+----------------------+------------+---------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
21. Звесткі аб фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці (графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi, звесткі (нумар і дата
пастановы Міністэрства культуры) аб зацвярджэнні ў якасцi эталона
фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку,
устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь).
22. Ілюстрацыйныя матэрыялы.
23. Дадатковыя звесткі*.
______________________ Складальнік:
__________________________________
(дата складання пашпарта) (назва юрыдычнай установы)
________________________________
(пасада, прозвішча, імя, імя па
бацьку)
______________________________
*Пункт змяшчае звесткі аб змяненнях, унесенных у назву,
катэгорыю, аб пазбаўлені статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi,
зацвержаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
змяненнях і дапаўненнях фактычных звестак.
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «БРЕСТСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ТЕХНИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»
Кафедра архитектурного проектировсния и рисунка
Курсовая работа
« РАЗРАБОТКА НАУЧНО-УЧЕТНОЙ ДОКУМЕНТАЦИИ НА ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНУЮ ЦЕННОСТЬ
по дисциплине
РЕСТАВРАЦИЯ ПАМЯТНИКОВ АРХИТЕКТУРЫ
для специальности 1 - 69 69 01 «АРХИТЕКТУРА»
Разработал:
Студент гр. А-301 Босацкий П.В.
Рецензент:
Доцент кафедры АПиР Н.Н.Власюк
БРЕСТ 2016
ОБРАЗЕЦ
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь П А Ш П А Р Т гісторыка-культурнай каштоўнасці Штаб 35 пяхотнага палка Брэст, зав. Брэсцкіх д ывізій , 2. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт 2016 |
Дата: 2019-02-02, просмотров: 292.