ГЛАВА 4. КАНТРОЛЬ , ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 19. Кантроль у сферы культуры
Артыкул 20. Грамадскі кантроль у сферы культуры
ГЛАВА 5. ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 21. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры
Артыкул 22. Фінансаванне арганізацый культуры
Артыкул 23. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Республікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва
Артыкул 24. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносіць даход
Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры
Артыкул 26. Юрыдычныя асобы, якія абслугоўваюць арганізацыі культуры
ГЛАВА 6. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 27. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 28. Прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 29. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 30. Напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры
Артыкул 31. Міжнародны культурны абмен
Артыкул 32. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры
РАЗДЗЕЛ IІ. СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
ГЛАВА 7. ГРАМАДЗЯНЕ ЯК СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 33. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
Артыкул 34. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры
Артыкул 35. Правы і абавязкі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў сферы культуры
Артыкул 36. Дзяржаўныя гарантыі, накіраваныя на забеспячэнне правоў грамадзян у сферы культуры
Артыкул 37. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця
Артыкул 38. Права на ўдзел у культурным жыцці
Артыкул 39. Права на эстэтычнае выхаванне
Артыкул 40. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці
Артыкул 41. Права на культурную самабытнасць, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый
Артыкул 42. Права на свабоду аб’яднанняў у сферы культуры
Артыкул 43. Асаблівасці прававога статусу творчых работнікаў
Артыкул 44. Асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры
ГЛАВА 8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ЯК СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 45. Паняцце і віды калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 46. Жанры і формы калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 47. Статус калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 48. Парадак стварэння і ліквідацыі прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 49. Падставы дзейнасці ўдзельнікаў прафесійных калектываў мастацкай творчасці, непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці
Артыкул 50. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці і непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры
ГЛАВА 9. АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ ЯК СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 51. Арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб
Артыкул 52. Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры
Артыкул 53. Асаблівасці ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганізацый культуры
Артыкул 54. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя арганізацый культуры
Артыкул 55. Папячыцельскія саветы арганізацый культуры
ГЛАВА 10. УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ І НАВУКОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ) ЯК СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 56. Установы адукацыі ў сферы культуры
Артыкул 57. Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры
Артыкул 58. Метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы)
ГЛАВА 11. ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ ЯК СУБ'ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 59. Творчы саюз
Артыкул 60. Асаблівасці стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, дзейнасці творчых саюзаў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі
Артыкул 61. Профілі творчых саюзаў
Артыкул 62. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі
Артыкул 63. Правы творчых саюзаў
Артыкул 64. Членства ў творчым саюзе
Артыкул 65. Уласнасць творчых саюзаў
ГЛАВА 17. АРХЕАЛАГІЧНАЯ СПАДЧЫНА І ЯЕ АХОВА
Артыкул 121. Археалагічная спадчына
Артыкул 122. Ахова археалагічнай спадчыны
Артыкул 123. Рэестр археалагічных аб’ектаў
Артыкул 124. Археалагічныя даследаванні і парадак іх правядзення
Артыкул 125. Ахова археалагічных аб’ектаў пры выкананні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб'ектаў
Артыкул 126. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў
Артыкул 127. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах
РАЗДЗЕЛ IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
ГЛАВА 18. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 128. Напрамкі культурнай дзейнасці
Артыкул 129. Ажыццяўленне творчай дзейнасці. Свабода творчай дзейнасці
Артыкул 130. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці
ГЛАВА 20. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА
Артыкул 152. Паняцце музейнай справы
Артыкул 153. Музейны работнік
Артыкул 154. Прадмет музейнага значэння. Музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял, іх класіфікацыя
Артыкул 155. Музейная калекцыя
Артыкул 156. Музейны фонд
Артыкул 157. Права ўласнасці на музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння
Артыкул 158. Музей, яго віды па форме ўласнасці
Артыкул 159. Класіфікацыя музеяў
Артыкул 160. Сістэма дзяржаўных музеяў
Артыкул 161. Місія музея. Канцэпцыя развіцця музея
Артыкул 162. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі музеяў
Артыкул 163. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і фінансавання музеяў
Артыкул 164. Музеі-запаведнікі. Музеі пад адкрытым небам
Артыкул 165. Рэестр музеяў
Артыкул 166. Правы і абавязкі музеяў
Артыкул 167. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў
Артыкул 168. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы
Артыкул 169. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў
Артыкул 170. Доступ да інфармацыі аб музейных прадметах, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялах і парадак работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі
Артыкул 171. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
Артыкул 172. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
Артыкул 173. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь
Артыкул 174. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
Артыкул 175. Музейная дзейнасць, яе віды
Артыкул 176. Камплектаванне музейных фондаў
Артыкул 177. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 178. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
Артыкул 179. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 180. Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 181. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет
Артыкул 182. Каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
Артыкул 183. Экспазіцыя
Артыкул 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый
Артыкул 185. Стварэнне і адкрыццё часовых экспазіцый
Артыкул 186. Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў
ГЛАВА 15
ЗАХАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 99. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя i зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей).
2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.
Артыкул 100. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула.
2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гэтай культурнай каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы пацвярджаецца заключэннем Рады.
3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, прычынення шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя дапускаюцца толькi па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.
4. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за пашкоджанне або знішчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
На комплексе нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўстаноўка некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтага комплексу.
Ахоўныя дошкi на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і пахаванняў, устанаўлiваюцца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўныя дошкі на помніках археалогіі і пахаваннях устанаўліваюцца на адлегласці да пяці метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтага помніка археалогіі або пахавання.
Ахоўныя дошкi вырабляюцца, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.
Артыкул 101. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:
ахоўная зона;
зона рэгулявання забудовы;
зона аховы ландшафту;
зона аховы культурнага слоя.
2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.
Межы ахоўных зон помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласцi не менш за 50 метраў ад межаў тэрыторыi помнікаў археалогіі.
3. Межы тэрыторый і зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.
6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не вызначана гэтым Кодэксам.
Артыкул 102. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:
знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 103. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных мастацкіх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.
2. Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.
Артыкул 104. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем, калі такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гістарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
2. У выпадку пагрозы захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi – iх перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнні ўмоў, неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
4. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванні i захаванні гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Артыкул 105. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорый гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.
Артыкул 106. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.
Артыкул 107. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:
археалагiчныя даследаваннi – комплекс навуковых мерапрыемстваў па вывучэнні помнікаў археалогіі, правядзенні археалагічнага нагляду;
архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажу, закладку шурфаў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў.
2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Артыкул 108. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.
Артыкул 109. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:
аднаўленчыя работы – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);
дапаўненне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па стварэнні дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнні ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;
кансервацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
прыстасаванне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
перамяшчэнне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па перамяшчэнні матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы;
рамонт – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструкцыйных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку па ліквідацыі яе дробных пашкоджанняў і няспраўнасцей, а таксама папярэджанні яе зносу, якія не адносяцца да рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
раскрыццё – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па пазбаўленні гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;
рэгенерацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
рэканструкцыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) звязаных са змяненнем яе асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў і параметраў, у тым ліку з павышэннем спажывецкіх якасцей, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, змяненнем колькасці і плошчы памяшканняў, будаўнічага аб’ёму і (або) агульнай плошчы гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненнем умяшчальнасці, прапускной здольнасці, напрамку і (або) месца распалажэння інжынерных, транспартных камунікацый (замена іх участкаў) і збудаванняў на іх;
рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні парушанага першапачатковага аблічча нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх комплексы, часткі, якія выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці і архітэктурна-мастацкай каштоўнасці, а таксама навукова-праектнай дакументацыі.
2. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння, гістарычнага характару размяшчэння гэтых каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя.
Артыкул 110. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Навукова-даследчыя, праектныя і рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.
2. Работы па забеспячэнні належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым лiку работы па iх рамонце ў межах ахоўнага абавязацельства, а таксама работы па пераўладкаванні i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), якiя з’яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямі (акрамя работ па пераўладкаванні i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, якiя з’яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, i работ па замене запаўненняў дзвярных i аконных праёмаў, па зашкленні лоджый i балконаў), могуць выконвацца на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
3. Пасля заканчэння ўсiх работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную галоўным архітэктарам праекта, на падставе якой у выпадку адпаведнасці выкананых работ узгодненай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 14 каляндарных дзён з дня атрымання навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы выдае заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці гэтай навукова-праектнай дакументацыі.
Артыкул 111. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь для выканання навукова-даследчых, праектных і рамонтна-рэстаўрацыйных работ юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, які прадугледжвае правядзенне археалагiчных даследаванняў, выдаецца пры наяўнасці дазволу (адкрытага ліста) на права правядзення археалагiчных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi.
3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
4. Форма дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 112. Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя дапускаюцца да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, дапускаюцца грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 2 гэтага артыкула.
2. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, могуць быць дапушчаны грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi і вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.
Артыкул 113. Парадак атрымання пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях
1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па выніках праходжання атэстацыі на права атрымання такога пасведчання.
2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей – атэстацыя) праводзіцца з мэтай пацвярджэння прафесійных ведаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прэтэндуюць на права атрымання такога пасведчання (далей, калі не вызначана іншае, – прэтэндэнт), і ўмення прымяняць іх пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі.
Да атэстацыі дапускаюцца прэтэндэнты, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць вышэйшую адукацыю ў галіне архітэктуры і будаўніцтва.
3. Атэстацыя праводзіцца атэстацыйнай камісіяй, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
4. Для правядзення атэстацыі праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, або індывідуальны прадпрымальнік звяртаюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з заявай аб правядзенні атэстацыі, да якой дадаюцца копія дыплома аб вышэйшай адукацыі прэтэндэнта, выпіска з працоўнай кніжкі прэтэндэнта і копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ці пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (пры іх наяўнасці) (далей – дакументы аб правядзенні атэстацыі).
5. Атэстацыя праводзіцца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь заявы аб яе правядзенні.
6. Заява аб правядзенні атэстацыі прэтэндэнта, якая не адпавядае патрабаванням, вызначаным пунктам 4 гэтага артыкула, не разглядаецца і вяртаецца праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія яе прадставілі.
7. Дата, час і месца правядзення атэстацыі вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.
8. Атэстацыя ажыццяўляецца ў форме вуснага экзамену, пытанні да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.
Члены атэстацыйнай камісіі заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытанні па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты і дакладнасці дадзеных ім адказаў на пытанні.
Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, якое афармляецца пратаколам пасяджэння гэтай камісіі.
У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб праходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйныхработ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
Пры непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі выпіска з пратакола атэстацыйнай камісіі, якая ўтрымлівае адпаведнае рашэнне, накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, у тэрмін, вызначаны ў частцы чацвёртай гэтага пункта.
9. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца на бланку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь бясплатна на пяць гадоў.
Форма пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
10. У выпадках невыканання абавязкаў, ускладзеных на грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, дзейнасць такога пасведчання рашэннем атэстацыйнай камісіі можа быць прыпынена на тэрмін да трох месяцаў ці анулявана.
Факт адступлення ад патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пацвярджаецца заключэннем Рады.
11. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якому прыпыняецца тэрмін дзеяння пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці такое пасведчанне анулюецца, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.
Атэстацыйная камісія заслухоўвае тлумачэнні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па пытанні аб невыкананні ім сваіх абавязкаў і прымае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці яго ануляванні.
12. Рашэнне аб прыпыненні тэрміну дзеяння такога пасведчання ці яго ануляванні накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні
атэстацыі.
Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання праектнай або навуковай арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам, якія прадставілі дакум
Дата: 2016-10-02, просмотров: 228.