Манетарная палітыка: абмежаванне грашовай прапановы
Поможем в ✍️ написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

У лютым НББ па-ранейшаму праводзіў даволі жорсткую палітыку, абмяжоўваючы грашовую прапанову ў мэтах стабілізацыі валютнага рынку. Таму патрабаванні НББ да банкаў троху скараціліся (на 0.7% м/м). У такой сітуацыі попыт і прапанова на валютным рынку стабілізаваліся амаль на адным узроўні, і НББ нават змог набываць валюту на рынку. Разам з тым, камерцыйныя банкі, знешнія пазыкі якіх забяспечвалі прапанову валюты на рынку ў мінулыя месяцы, сталі павялічваць свае замежныя актывы, зніжаючы залішнія рэзервы ў замежнай валюце ў НББ. Таму ў выніку чыстыя замежныя актывы ворганаў грашова-крэдытнага рэгулявання скараціліся на 3.2% м/м. У выніку за люты грашовая база паменшылася на 2.6% м/м, а ў гадавым вымярэнні яе рост запаволіўся да 37.9% г/г (38.5% г/г у студзені).

Абмежаванне грашовай прапановы НББ забяспечыла далейшы рост працэнтных ставак, як на міжбанкаўскім, так і на дэпазітным рынках. Павялічыўшы прыцягальнасць ашчаджэнняў, банкі маглі забяспечыць рост рэсурсовай базы, неабходны для падтрымання высокіх тэмпаў крэдытавання, якое мае дырэктыўны характар. У лютым тэмп росту патрабаванняў банкаў да эканомікі па-ранейшаму павялічваўся (на 1.3 адсоткавага пункту) і дасягнуў 61.4% г/г. У выніку павышэння прыбытковасці ашчаджэнняў, насельніцтва і прадпрыемствы павялічылі тэрміновыя дэпазіты ў рублях, тэмп росту якіх павысіўся да 44.3% г/г (40.1% г/г у студзені). Разам з тым, у лютым захавалася тэндэнцыя да паскарэння росту валютных дэпазітаў, які склаў 38.6% (33.9% г/г у студзені). Попыт на наяўныя грошы ў лютым істотна не змяніўся, але ў гадавым вымярэнні тэмп росту наяўных грошай троху знізіўся – да 27.4% г/г (30.1% г/г у студзені). Рублёвая грашовая маса павялічылася ў лютым на 3.1% м/м, а шырокая грашовая маса – на 4.0% м/м. У гадавым вымярэнні тэмпы іх росту склалі адпаведна 36.0 і 36.8% г/г (34.5 і 34.3% у студзені).

Павышэнне кошту энерганосьбітаў стымулявала паскарэнне росту спажывецкіх цэнаў: у лютым яны выраслі на 0.8% м/м, ці на 7.9% г/г (7.1% г/г у студзені). Курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША ў сакавіку практычна не змяніўся і склаў 2143 BYR/USD.

Банкаўскі сектар: продаж Белзнешэканамбанку

У сакавіку А. Лукашэнка падпісаў загад, паводле якога расійскаму Знешэканамбанку будзе прададзены ўвесь пакет акцыяў, які належыць дзяржаве і НББ і складае 48.6% статутнага фонду Белзнешэканамбанку. Сума ўгоды складзе каля USD 21.5 млн. Белзнешэканамбанк з’яўляецца адным з шасці «сістэмаўтваральных» банкаў, якія ўпаўнаважаныя абслугоўваць дзяржаўныя праграмы. Ён з’яўляецца шостым па памеры актываў і рэсурсовай базы ў беларускай банкавай сістэме і спецыялізуецца на інструмантах гандлёвага фінансавання і абслугоўвання знешнеэканамічных угодаў. Аб жаданні прадаць пакеты акцыяў, што належаць дзяржаве і НББ у дадзеным банку, а таксама ў Парытэт-банку і Міжгандальбанку, беларускія ўлады абвяшчалі неаднаразова, але пры гэтым не атрымлівалася дасягнуць дамоўленасцяў з патэнцыйнымі інвестарамі. На фоне вынікаў газавага і нафтавага шокаў продаж дзяржпакету акцыяў Белзнешэканамбанку можа стаць сігналам для замежных інвестараў аб гатоўнасці беларускіх уладаў ствараць больш прывабныя ўмовы інвеставання ў беларускую банкаўскую сістэму.

 

Эканамічныя тэндэнцыі   1 кв. 05 2 кв. 05 3 кв. 05 4 кв. 05 1 кв. 06 2 кв. 06 3 кв. 06 4 кв. 06 сне. 06 сту. 07 лют. 07
Рост рэальнага ВУП % г/г 9.9 8.4 8.7 10.7 11.0 9.6 8.6 10.8 -- 9.7 --
Рост рэальнага ВУП % г/г нар. 9.9 9.1 9.0 9.4 11.0 10.3 9.6 9.9 9.9 9.7 9.0
Рэальная прамысловая вытворчасць % г/г нар. 11.7 10.3 9.7 10.5 13.5 12.6 12.2 11.3 11.3 8.5 6.9
Рэальная сельскагаспадачая вытворчасць % г/г нар. 12.5 10.1 3.0 2.1 10.1 6.9 2.2 6.1 6.1 7.0 5.2
ІСЦ % г/г к/п 11.9 10.0 9.8 8.0 6.8 7.0 6.4 6.6 6.6 7.1 7.9
ІЦВПП % г/г к/п 14.2 12.1 10.5 10.2 8.3 8.1 8.0 8.5 8.5 22.4 22.6
Экспарт тавараў (USD)* % г/г 21.8 17.2 15.1 11.5 27.5 24.9 29.3 13.6 6.7 0.0 --
Імпарт тавараў (USD)* % г/г 0.6 3.6 7.8 -5.3 51.3 37.0 30.0 23.5 31.0 29.5 --
Сальда гандлю таварамі (дадзеныя НББ) USD млн. нар. 452 345 43 -527 -136 -786 -1215 -2398 -2398 -365 --
Бягучы рахунак USD млн нар. 737 884 816 510 115 -289 -558 -1512 -1512 -- --
Бягучы рахунак % ВУП нар. 12.2 6.7 3.7 1.7 1.5 -1.8 -2.1 -4.1 -4.1 -- --
Міжнародныя рэзервы USD млн к/п 975 1130 1189 1297 1290 1154 1155 1383 1383 1330 1303
Грашовая база % г/г к/п 21 39 50 74 53 48 38 20 20 39 38
Стаўка па крэдытах у беларускіх рублях** % гадавых, к/п 19 15 14 12 12 11 12 12 12 12 13
Абменны курс (афіцыйны) BYR/USD с/п 2164 2151 2150 2150 2151 2146 2142 2141 2140 2140 2142
Абменны курс (афіцыйны) BYR/EUR с/п 2840 2713 2623 2558 2587 2694 2729 2761 2827 2782 2797

 

* тэмпы росту даляравых паказнікаў

(крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу).

** намінальная стаўка па новых крэдытах

юрыдычным асобам (крыніца: НББ).

Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу і НББ.

 

Асноўныя эканамічныя паказнікі

2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006
Намінальны ВУП* BYR трлн 9.134 17.173 26.613 36.565 49.991 65.067 79231
Намінальны ВУП ** USD млрд 8.7 12.1 14.5 17.7 23.1 30.2 36.9
Рост рэальнага ВУП % г/г 5.8 4.7 5.0 7.0 11.4 9.4 9.9
Прамысловая вытворчасць % г/г 7.8 5.9 4.5 7.1 15.9 10.5 11.3
Сельскагаспадарчая вытворчасць % г/г 9.3 1.8 0.7 6.6 12.6 1.7 6.1
ІСЦ % г/г с/п 168.6 61.1 42.6 28.4 18.1 10.3 7.0
ІСЦ % г/г к/п 107.5 46.1 34.8 25.4 14.4 8.0 6.6
ІЦВПП % г/г с/п 185.3 72.1 41.4 37.5 24.1 12.1 8.3
ІЦВПП % г/г к/п 166.4 40.9 42.7 28.1 18.8 10.0 8.5
Экспарт (т/п, USD) % г/г 19.4 10.9 9.8 24.4 35.7 15.8 21.8
Імпарт (т/п, USD) % г/г 21.5 11.1 9.0 25.1 40.3 3.0 33.0
Бягучы рахунак USD млн -338 -394 -311 -424 -1206 510 -1512
Бягучы рахунак % ВУП -3.9 -3.2 -2.1 -2.4 -5.2 1.7 -4.1
ПЗІ (чыстыя) USD млн 119 96 453 170 163 303 351
Міжнародныя рэзервы USD млн 357 347 457 474 770 1297 1383
Сальда дзяржбюджэту*** % ВУП -0.6 -1.6 -0.2 -1.6 0.0 -0.6 2.2
Унутраны дзяржаўны доўг % ВУП к/п 4.5 6.1 5.4 5.5 5.7 5.8 6.5
Знешні доўг (сукупны) % ВУП к/п 24.4 24.8 27.0 23.7 21.4 17.9 18.6
Грашовая база % г/г к/п 52 225 32 50 42 74 20
Абменны курс (НББ)* BYR/USD с/п 1035 1394 1784 2075 2160 2154 2145
Абменны курс (НББ)* BYR/USD к/п 1213 1580 1920 2156 2170 2152 2140
Спрэд**** % с/п 44.4 0.8 0.0 0.0 0.0 0.0 0.0
Спрэд**** % к/п 2.8 0.2 0.0 0.0 0.0 0.0 0.0
Абменны курс (НББ)* BYR/EUR с/п 651 1239 1690 2353 2684 2681 2692
Абменны курс (НББ)* BYR/EUR к/п 1097 1392 1989 2695 2956 2550 2817

 

* ВУП у даляравым эквіваленце за 1999–2000 гг. разлічаны па рынкавым (неафіцыйным) валютным курсе (крыніца: Даследчы цэнтр ІПМ).

** спрэд паміж безнаяўным курсам ценявога рынку і афіцыйным курсам (крыніца: Даследчы цэнтр ІПМ).

Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу, Міністэрства фінансаў, НББ, Даследчы цэнтр ІПМ.

 

Умоўныя азначэнні:

г/г змены год да году млрд мільярд
ІСЦ індэкс спажывецкіх цэнаў нар. Нарастаючым вынікам
ІЦВПП індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі НББ Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
к/п на канец перыяду ПЗІ прамыя замежныя інвестыцыі
м/м змены за месяц с/п сярэдняе за перыяд
млн мільён трлн трыльён

На гэты год урадам краіны быў заплянаваны высокі рост ВУП, экспарту і імпарту, рэальных даходаў людзей — усё на ўзроўні 6—6,5%. Ці былі дасягнутыя гэтыя паказьнікі? А калі так, як гэта паўплывала на дабрабыт беларусаў?

Рост ВУП

У 2003 працягваўся фэнамэнальны рост ВУП: калі ў 2002 рост склаў 4,7%, дык на лістапад 2003 — ужо 6,5%, як гэта і было заплянавана ўрадам. Галіновая структура ВУП амаль не зазнала зьменаў. Хіба зьменшылася доля сельскай гаспадаркі (гл. табліцу). Зрэшты, як робіцца эканамічны рост у Беларусі, мы расьпісалі ў «НН» №46.

Структура ВУП Беларусі ў %, 2002—2003

Галіна 2002 2003

Прамысловасьць 26 25,7

Сельская гаспадарка 9 7,7

Будаўніцтва 5,3 5,4

Транспарт і сувязь 11,3 11,1

Гандаль і харчаваньне 10,4 10,6

Прамысловасьць

Выпуск прамысловых тавараў вырас у студзені—лістападзе 2003 на 6,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002. Хутчэй за іншых гналі «вал» вытворцы будматэрыялаў (111,2%), хімічная і нафтахімічная прамысловасьць (108,5%) ды машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (108,1%). Вынік — запасы гатовай прадукцыі на складах у цэлым па прамысловасьці вырасьлі з пачатку году на 17,5%.

Прамысловыя прадпрыемствы павялічылі рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі. За студзень—кастрычнік 2003 яна склала 12% (за аналягічны пэрыяд мінулага году — 10,8%). Калі ж пералічыць паказчык рэнтоўнасьці згодна зь міжнароднымі стандартамі, дык ён будзе ніжэйшы ў два разы. Высокай застаецца вага стратных прадпрыемстваў у прамысловасьці — 31,5%. Найбольш іх у лёгкай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьцях.

Сельская гаспадарка

Халоднае лета 2003-га перасунула пэрыяд збору ўраджаю асноўных культураў на жнівень—верасень. Раньняя ж восень пахавала частку ўраджаю, якую не пасьпелі ўбраць да першых халадоў. Тым ня менш, быў зафіксаваны амаль 10-працэнтны прырост прадукцыі расьлінаводзтва на лістапад 2003 у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002! Рост у жывёлагадоўлі склаў усяго 0,5%. Але ў цэлым заплянаваны паказьнік росту вытворчасьці сельгаспрадукцыі 106,5—107% быў дасягнуты. Адбылося гэта пераважна за кошт росту вытворчасьці ў прыватных гаспадарках, які быў амаль у два разы вышэйшы за рост вытворчасьці аграпрадпрыемстваў.

Фінансавы стан апошніх пагаршаўся. У студзені—кастрычніку 2003 яны працавалі із стратамі ў 9,6 млрд руб., супраць 18,5 млрд прыбытку ў аналягічным пэрыядзе 2002. Рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі склала -0,3% (+0,9% у 2002), вага стратных прадпрыемстваў — 61,3%. Сельская гаспадарка — рэкардсмэн па крэдыторскай запазычанасьці (19% ад агульнага аб’ёму ў краіне). Нават улады зразумелі, што аграпрадпрыемствы маюць быць рэфармаваныя. Праўны статус большасьці калгасаў зьменены, «шэфская» дапамога ўводзіцца ў новыя інстытуцыйныя рамкі, вядуцца размовы пра перадачу стратных калгасаў прадпрымальнікам. Цяжка сказаць, ці пойдзе ўлада на гэта ў наступным годзе.

Інфляцыя, абменны курс

Інфляцыя па індэксе спажывецкіх цэнаў з пачатку году склала 22,9%. Больш, чым у іншых эўрапейскіх краінах, але для Беларусі і гэта вялікі прагрэс. Нацбанк праводзіў узважаную палітыку, якая прывяла да паніжэньня ўзроўню інфляцыі. Базавая стаўка рэфінансаваньня была зьніжаная з 37% да 28%. З пачатку году даляр ЗША патаньнеў усяго на 12%, што адлюстроўвае хутчэй ня моц беларускага рубля, а кволасьць даляра, які зьняцэніўся ў адносінах да іншых валютаў. Той жа эўра падаражэў проці даляра амаль на траціну.

Жыльлёвы сэктар

Крэдытаваньне жыльлёвага будаўніцтва дзяржавай у 2003 працягвалася за кошт эмісійных крэдытаў Нацбанку, выклікаючы інфляцыю. За студзень—лістапад 2003 у эксплюатацыю было здадзена 2,7 тыс. кв. м жытла, што на 8,7% больш, чым за адпаведны пэрыяд 2002. Інвэстыцыі ў будаўніцтва жытла маюць значную вагу ў агульным аб’ёме інвэстыцыяў у краіне — 19,3%.

Працягваецца старэньне жыльлёвага фонду краіны. Калі кардынальным чынам не зьмяніць мэханізму фінансаваньня рамонту жытла, праз 10—15 гадоў варта чакаць першых абвалаў шматпавярховак. Сёлета Рада Міністраў прымала пастановы, што мелі паскорыць працэс арганізацыі кандамініюмаў, правядзеньне цеплавой рэабілітацыі дамоў і г.д. Жыхары шматпавярховак аплачваюць усё большую частку сабекошту камунальных паслугаў. Адсотак пакрыцьця па некаторых паслугах нават перавысіў 100%. Гэты рост не кампенсуецца адпаведным ростам заробкаў людзей, як гэта плянавалася ўрадам.

Замежны гандаль

Аб’ём замежнага гандлю ўзрос за студзень—кастрычнік на 23,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002, пры прагнозе 5,5—6,2%. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 22,1%, а імпарт — на 24,5%. Склалася адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 685,5 млн даляраў. Адбылося гэта за кошт перавышэньня адмоўнага сальда па гандлі таварамі над станоўчым сальда па гандлі паслугамі. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2002, адмоўнае сальда па гандлі таварамі павялічвалася хутчэй, чым станоўчае па гандлі паслугамі, — з 700,1 млн да 1079,5 млн і з 297 млн да 394 млн даляраў. Іншымі словамі, расьлі і экспарт, і імпарт, але імпарт рос хутчэй. Бо павялічваліся цэны на энэрганосьбіты.

Падвысіўся ўзровень манэтызацыі замежнагандлёвых апэрацыяў, што адлюстроўвае зрух у бок нармалізацыі эканамічных дачыненьняў паміж агентамі ў Беларусі і ў замежжы, асабліва Расеі. Вага бартэру ў замежнагандлёвых апэрацыях панізілася ў параўнаньні з 2002 на 43,3% і склала 4,2% ад агульнага аб’ёму экспарту і 3,2% ад агульнага аб’ёму імпарту (у 2002 — 9,1% і 7,1% адпаведна).

Нэгатыўнай тэндэнцыяй трэба лічыць павелічэньне гандлёвых абаротаў з Расеяй, якое сёлета працягвалася. Тым больш што Беларусь імпартуе з Расеі больш, чым экспартуе ў гэтую краіну. Адбываецца гэта за кошт пастаяннага падаражаньня энэрганосьбітаў, а таксама за кошт таго, што Расея пачала адыгрываць для Беларусі ролю пасярэдніка ў гандлі імпартаванымі з трэціх краінаў таварамі.

Дата: 2019-07-30, просмотров: 183.